Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Хвіліна перадышкі ўзнагародзіла панну Марыю важнаю думкай. Нябога вырашыла пайсці на хітрасць. Яна направілася да ложка і, калі прыдурак паспяшаўся за ёю, штурханула на яго каляску, сама ж, пераскочыўшы праз ложак, пабегла ў пакой служанкі. Панна Марыя выйграла час, каб дабрацца да дзвярэй і адчыніць іх.

Іржык, як дзік, следам панёсся ў пакой служанкі. У цемры ён наляцеў на стол і перавярнуў яго…

І ўсё ж, дагнаць бяглянку яму так і не ўдалося. Ад адчаю ён закрычаў!.. Вярнуўшыся ў спальню, ён сеў у каляску і паспешліва пакаціў у калідор. Ён азіраўся

і прыслухоўваўся. Нарэшце, яму ўдалося адрозніць шлёпанне босых ног, — у той жа момант ён павярнуў у бок параднай лесвіцы…

Між тым панна Марыя спусцілася да дзвярэй параднага ўваходу. Яна спадзявалася выбрацца на вуліцу. Але адчыніць дзверы ёй не ўдалося. І тады яна зноў паднялася на другі паверх і пачала стукаць ва ўсе сустрэчныя ёй дзверы. У хуткім часе яна дабралася да тупіковай сцяны. Бегчы назад таксама было нельга…

І тут адбылося дзіва: нечакана адчынілася адна з бліжэйшых да яе дзвярэй і на парозе перад бедалагай паўстаў пан Кржыш. Панна Марыя пазнала яго ў цемры па круглых шкельцах акуляраў, якія блішчэлі ад святла Месяца, якое зазірала ў акно.

— Вы? — здзіўлена запытаўся ён.

— Прашу вас, дапамажыце!.. — ледзь не крычала панна Марыя і схапіла бібліятэкара за руку. — Схавайце мяне!..

— Праходзьце, — адказаў пан Кржыш і паспешліва адступіў.

Панна Марыя кінулася ў яго пакой.

Пан Кржыш пастаяў крыху, прыслухоўваючыся, потым зайшоў у пакой і зачыніў дзверы на засаўку.

Тым часам, змучаны жаданнем і няўдачай, стомлены, князь Іржык ніяк не мог уціхамірыцца і працягваў сваё праследаванне. Тузаючы за ручкі дзвярэй, ён дакаціў да тупіковай сцяны. Лютасць ахапіла яго. Ён пачаў біць аб сцяну плячом, быццам збіраўся праламіць яе. Пры гэтым ён вуркатаў і ўздрыгваў, нібы ашалелы звярок…

І ўсё-такі яму давялося павярнуць назад. Выехаўшы на пляцоўку перад параднай лесвіцай, Іржык развярнуўся і пакаціўся па прыступках. Каляска яго запрыгала, стрымгалоў панеслася ўніз. Нечакана яна павярнулася і павалілася набок — выкінула князюшку на дыван… Страшны крык разнёсся па замку, разбудзіў яго жыхароў! Застукалі дзверы, замільгалі агеньчыкі свечак. Праз хвіліну калідор і парадную лесвіцу запрудзілі слугі…

XXX

Начное здарэнне ўзбударажыла ў замку ўсіх. Вельмі хутка ўсе даведаліся і пра тое, што панначка зачынілася ў кабінеце бібліятэкара.

Гаспадыня замка выклікала Дземянцея. Выслухаўшы яго, яна была разгневана.

— Ты не можаш без таго, каб не нарабіць скандалу. Я дамовілася, можна сказаць, з самім небам! Зрабіла немагчымае! А ты проста высмяяў усё маё старанне!.. Цяпер не толькі пан Кржыш, любы халоп палічыць неабходным гаварыць мне дзёрзкасці!.. Няўклюда! Я ж зразумела табе сказала: асцярожна, без лішняй спешкі! Дзесяць разоў трэба было абдумаць, перш чым рашацца на такое!.. — Яна раптам успомніла: — Куды ты схаваў служанку?

— Яна ў маім пакоі. Зачынена надзейна.

— Кажаш, яна абараняла яе?

— Яшчэ як! Як ланцужны сабака! Укусіла мяне, сцерва. Разбіла акно. Прыйшлося яе звязаць.

— А яна, часам,

не шалёная? — Княгіня прайшлася па пакоі. Яе позірк гаварыў больш красамоўна, чым словы. Яна хацела спагнаць на кімсьці сваю злобу. — Ну вось што, Дземянцей. Звязі-ка ты яе куды-небудзь прэч з вачэй, каб не ўводзіла яна мяне ў спакушэнне. А каб не ўзнікала ў яе жаданне шмат балбатаць, выдай яе замуж. Ды знайдзі мужыка крутога, мацёрага, каб не языком, а бізуном з ёю размаўляў!

— Слухаюся, ваша міласць. — Дземянцей пакланіўся. — Сягоння ж выканаю. Адпраўлю ў такое месца, адкуль нават слухам не выбрацца.

— Глядзі. Потым даложыш.

— Не хвалюйцеся. Усё выканаю. Ёсць у мяне на прыкмеце адзін — тры жонкі са свету зжыў. Апошнюю забіў лейцамі…

— Гэта шалёная заслугоўвае таго ж.

Так вырашыўся лёс няшчаснай Агнешкі. За яе адданасць, шчырасць яна была звезена ў аддаленую вёску і выдадзена замуж за нялюбага чалавека. Дземянцей стрымаў сваё слова. З той пары ў замку пра Агнешку нічога не ведалі…

— Ці разумееш ты, дубіна, — працягвала выгаворваць княгіня гайдуку, — што да прыезду князя задуманая намі справа павінна быць уладжана. Упартая павінна скарыцца. Каб дабіцца гэтага, неабходна крайняя асцярожнасць. Табе варта трохі прытрымаць, да пары, майго сына.

— Як яго ўтрымаеш? — выказаў сумненне гайдук. — Ён ледзь не прыбіў мяне — так ірваўся да панначкі.

— Як жа ты намерваешся дзейнічаць?

— Не ведаю, ваша міласць. Смею толькі папярэдзіць, што князюшка пачне шукаць яе. І не дай Бог, калі ён даведаецца, што яна ў бібліятэцы. Зламае дзверы і пераверне там усё ўверх дном! Мне яго не спыніць.

Княгіня задумалася. Упершыню яна адчула сапраўдную сур'ёзнасць створанага ёю ж самою становішча. Спроба пераадолець адну цяжкасць цягнула за сабой дзесятак іншых. Клопатаў пасля вянчання яўна пабольшала. І ўсё-такі надзея не пакідала яе. Княгіня ўсведамляла, што ў дадзенай сітуацыі ёй можа дапамагчы толькі адно — час. А таму яна вырашыла чакаць.

— Ну вось што, — тонам, які не дапушчае пярэчанняў, сказала яна. — Забірай князя ды едзь з ім куды-небудзь прэч з вачэй. Хоць да самога д'ябла. Тыдзень каб вамі нават і не пахла тут. За гэты час я паспрабую згаварыцца з ёю. Не думаю, каб яна доўга ўпіралася. Павінна ж яна зразумець, што ад замужаства гэтага яна толькі выйграла і што не важна, які ў яе муж, — важна, кім яна стала! Шлюб узвысіў яе. Калі яна не зразумее гэтага, то я, па крайняй меры, буду ведаць, што яна не заслугоўвае шкадавання.

— Куды загадаеце паехаць? — спытаў Дземянцей.

— Твая справа. Калі я за тыдзень не дамоўлюся з ёю, то пакатаешся яшчэ тыдзень… Нічога, — заўважыўшы здзіўленне ў вачах слугі, сказала княгіня, — дзянькі стаяць пагодлівыя, бабіна лета. Можна і пагуляць. Запамятай толькі адно: пасля таго, што здарылася, усе мы звязаны адною ніткай. Або Іржык і гэта ўпартая знойдуць агульную мову, або князь Станіслаў здыме табе і мне галаву.

Даючы зразумець, што размова закончана, яна ўзяла са стала званочак і пазваніла. Увайшла служанка. Дземянцей моўчкі развітаўся.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение