Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

На сярэдзіне залы панна Марыя зноў затрымалася. Трывога яе ўзмацнілася. Але нехта зноў злёгку падштурхнуў яе. Яна здагадалася, што яе просяць падысці да алтара. І яна пайшла. Ад страху і чакання нечага неверагоднага, яна забылася нават, дзеля чаго з'явілася сюды…

Ксёндз першы звярнуў на яе ўвагу. Ён пакланіўся ёй. Княгіня мелькам глянула ў яе бок. У яе прыжмураных вачах панначка заўважыла чырвоны агеньчык — адбітак запаленых свечак. Яна хацела звярнуцца да княгіні. Але свяшчэннік апярэдзіў яе. Ён узяў яе за руку і падвёў да Іржыка. Панна Марыя ўважліва паглядзела на маладога князя. Здавалася, той чакаў аплявухі: скурчыўшыся, ён са

страхам глядзеў на прадмет сваёй любві. Відаць, ён таксама не разумеў прычыны гэтага сямейнага збору.

Між іншым хваляванне панны Марыі пераўзышло ўсе межы. Яна глядзела то на княгіню, то на Дземянцея, які захоўваў выраз пакорлівасці, то на ксяндза, які чамусьці хавау ад яе вочы, і пачынала шкадаваць, што рашылася ўвайсці ў храм. Свяшчэннік раптам папрасіў яе стаць на калені. Яна павінавалася. І тут яна ўбачыла, што Дземянцей пасадзіў побач з ёю дрыжачага ад страху князюшку. Толькі тады ёй стала зразумела ўсё!.. Яна паспрабавала ўзняцца. Але той жа невідзімка за яе спіной раптам паклаў ёй на плечы свае цяжкія рукі. Яна азірнулася, каб выказаць абурэнне, — але ў тую ж хвіліну княгіня злучыла яе руку з рукою сына. Свяшчэннік пачаў паспешліва чытаць словы шлюбнага абраду. Ён надзеў нявесце на палец пярсцёнак — і ў той жа момант быццам ударыў нябесны гром, заіграў арган, загучала вясельная меса!..

Панна Марыя паспрабавала ўзняцца. Але спробы яе былі дарэмнымі,— яе трымалі. Ціхія словы блаславення, здавалася, рэзалі яе знутры. Жадаючы ўзняцца, яна схапілася за медную падстаўку, хіснула яе — і абедзве свечкі, адразу патухшы, упалі ёй пад ногі. Панна Марыя яшчэ раз рванулася, як вавёрка, якая трапіла ў капкан, і страціла прытомнасць… Слугам давялося падтрымліваць яе. А ў гэты момант свяшчэннік гучна аб'явіў, што з гэтага часу князь Іржык і яна — муж і жонка.

Калі ў зале стала ціха, свяшчэннік рашуча, нават не пакланіўшыся княгіне, адправіўся ў рызніцу. Ён быў яўна раззлаваны і не хаваў гэтага.

Яго знікненне і поўная цішыня, якая наступіла пасля яго адыходу, пасеялі сярод прысутных некаторую сумятню. Слугі, чакаючы загадаў, пазіралі на княгіню. Тая ў сваю чаргу ўтаропілася ў непрытомную панну Марыю. Нарэшце яна азірнулася. Па яе знаку слугі паднялі панначку і панеслі да дзвярэй. Дземянцей пакаціў за імі свайго прыціхлага пана…

За час кароткай вясельнай цырымоніі народу каля брамы прыбыло. Пранеслася чутка, што ў касцёле адбываецца святатацтва. На плошчу збягаўся народ. Усе пыталіся — аднак ніхто толкам нічога не ведаў. Натоўп ужо запрудзіў дарогу. Некаторыя з зявак, самыя смелыя, залезлі на плот, і нават пагрозы брамніка не дзейнічалі. Першымі з касцёла выйшлі слугі, яны вынеслі панну Марыю. Убачыўшы сваю пані, Агнешка закрычала:

— Панначка! Што з вамі? Што з вамі зрабілі?

Натоўп прыціх, як нядаўна, калі панна Марыя падышла да брамы. Нехта нечакана загаласіў, вырашыўшы, што панначка мёртвая…

Слугі палажылі непрытомную панну Марыю ў экіпаж. Дземянцей пасадзіў побач з ёю маладога князя, які быў падобны ў гэтую хвіліну на запалоханага звярка. Нарэшце ў дзвярах касцёла з'явілася княгіня. Яна была здзіўлена тым, што каля брамы сабралася столькі народу, і рашуча накіравалася да экіпажа. Натоўп са страхам расступіўся перад ёю… Княгіня села. Лакеі ўскочылі на заднюю прыступку. Дземянцей узлез на козлы, даў знак фурману, каб той рушыў з месца. Экіпаж здрыгануўся і пакаціў у бок замка.

Няшчасная Агнешка з плачам кінулася за ім. Ёй здавалася, што ўсё скончана, што пані

яе мёртвая. Бедалага, яна вінаваціла ва ўсім адну сябе, не жадаючы дараваць сабе за тое, што пакінула панначку…

Тым часам народ пачаў наракаць. Тым, хто сабраўся каля брамы, не было зразумела, што ж такое адбылося ў касцёле. Невядомасць бударажыла людскую свядомасць. Хутка нараджаліся розныя чуткі. Па горадзе панесліся першыя небыліцы…

XXVII

Змрочны спакой замка, які не змог па-сапраўднаму разварушыць нават буянства капрызнага прыдурка, раптам, пасля наведвання членамі княжацкай сям'і касцёла, быў разбіты ўшчэнт. Замак ператварыўся ў нейкае падабенства гіганцкага вулляка. Слугі бегалі з вялікімі ад здзіўлення вачамі, шушукаліся на калідорах, пад лесвіцамі, у сутарэнных і паддашкавых памяшканнях. Панну Марыю яшчэ толькі ўнеслі і паклалі на ложак у яе спальні — а ўсе ў замку ўжо ведалі пра здарэнне і тлумачылі навіну, кожны на свой лад. «Ведзьма! — судзіла чэлядзь гаспадыню замка. — Не можа без сваіх падкопаў! Чыніць зло са здавальненнем!»

Між тым панна Марыя заставалася ў стане глыбокай непрытомнасці. Гарбінка на яе тоненькім носіку была больш заўважнай, чым раней, а твар быў бледным, як у нябожчыцы. І толькі пунсовыя вусны пакідалі надзею на тое, што яна яшчэ жывая. Доктар доўга вазіўся каля яе: то расціскаў ёй рот, то падстаўляў да носа люстэрка, каб пераканацца, ці жывая яна. Нарэшце ён пайшоў. У пакоі засталася Агнешка. Знямоглая, яна то ціха стагнала, то, хістаючыся, стаяла на каленях перад ложкам. Яна была ўпэўнена, што яе пані мёртвая. І вось у нейкую хвіліну яна падняла галаву і ўбачыла, што вочы панны Марыі былі адкрытыя. Ускочыўшы, Агнешка ўскрыкнула:

— Панначка! Вы жывая! — І прыціснулася вуснамі да яе халоднай рукі.

Панна Марыя падняла галаву, прысела. На твары яе можна было прачытаць гідлівасць. Нечакана яна адхапіла руку, быццам яе апарылі.

— Прэч! — сказала яна. — Не датыкайся да мяне!

Агнешка застыла ў здзіўленні. Па яе твары па-ранейшаму ліліся слёзы — але позірк ужо выражаў недаразуменне.

— Прэч, адыдзіся! — паўтарыла панначка. — Хопіць крывадушнасці! У гэтым доме нікому нельга верыць!

Яе калаціла: уздрыгвалі рукі, трэслася галава, валасы былі ўскудлачаныя. Яны навісалі над блукаючымі вачамі. Здавалася, яна вось-вось зноў страціць прытомнасць…

— За што, панначка? За што? — пакрыўджана ўсклікнула служанка. — Бачыць Бог, вось як перад святым крыжам, — і яна набожна перахрысцілася, — ні на валасок не вінаватая! Не ведаю, што здарылася! Не ведаю!

Яе тонкі голас, які быццам заключаў у сабе саму шчырасць, парушыў недавер панны Марыі. Яна скоса паглядзела на служанку, ацаніўшы па вачах, ілжэ тая, ці гаворыць праўду. Потым нечакана абхапіла сваю галаву, застагнала:

— Божа, што ты са мною робіш?.. За што?.. — І павалілася тварам на падушку.

Служанка ціха заплакала.

— Прабач, Агнешка, — прасіла панна Марыя. — Прабач. Павер, тое, што здарылася ў касцёле, жудасна. Жудасна!..

Яна зноў прыціхла. Хвіліну-другую ў пакоі панавала цішыня. Нарэшце, нешта абдумаўшы, панна Марыя зноў азірнулася на служанку.

— Агнешка, мілая, — сказала яна, — запрасі пана Кржыша. Зараз жа.

— З радасцю, — адказала служанка. — Яна паднялася і адразу ж накіравалася да дзвярэй.

Праз некаторы час у спальні з'явіўся пан Кржыш. Панначка з дапамогаю Агнешкі перасела ў крэсла.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6