Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

У гэтую раніцу панначка не пайшла ў майстэрню Гнезскага. Пасыльнаму было сказана, што ёй не здаровіцца. Між тым яна папрасіла далажыць княгіне аб сваім жаданні сустрэцца з ёю.

Ужо ў хуткім часе яе запрасілі ў будуар гаспадыні замка. Магчыма, замкавыя калідоры і залы мелі «вушы». Як бы там ні было, аднак княгіня Ізабэла яшчэ да візіту панны Марыі ведала пра тое, што адбылося ўначы. У гэтую раніцу яна прыбралася ў сукенку з цёмна-карычневага аксаміту, якая была вышыта па ліфу золатам. Маршчыністы твар яе быў густа напудраны. Позірк жа выражаў стаічную ўпартасць і бясспрэчную

ўпэўненасць. Здавалася, што яна не пані над сотнямі нявольнікаў, не гаспадыня багатага замка, а сам кат, які назірае з вышыні эшафота. Ёй не хапала толькі сякеры.

Панну Марыю пасадзілі насупраць княгіні. Бедалага хацела адразу выказаць прычыну свайго візіту. Але княгіня апярэдзіла яе.

— Мне ўсё вядома, — сказала яна. — Можаш не расказваць. Згодна, выпадак непрыемны. Аднак хвалявацца не варта. Падобная ліхаманка ў майго сына праходзіць хутка. Ну а я прыму меры. Больш таго, меры ўжо прыняты. Іржык, у пакаранне, пасаджаны ў замкавую башню. Ён даўно там не сядзеў. Яму варта паастыць. Упэўнена, уся справа ў бясконцай гарачыні.

Яна наўмысна спрашчала сітуацыю. Ёй хацелася выгарадзіць свавольніка і хутчэй замяць скандал.

— Ты павінна зразумець, мілачка, — працягвала яна, — мой сын — калека. На ім — Божая адмеціна. Не варта асуджаць істоту, якая паслана на зямлю для папярэджання грахоў.— Яна памаўчала, як бы даючы абдумаць значымасць сваіх слоў. Потым запэўніла: — Пераканана, што ён да цябе больш не заявіцца. Усё адбылося па чыстай выпадковасці. Проста заснуў гэты гультай Дземянцей. Заслугоўвае пакарання не хлопчык, а яго слуга. І ён атрымае яго! Пагэтаму і кажу: будзь спакойна, падобнае больш не здарыцца. — Яна раптам прагудзела басам, стрымліваючы смех: — Усё вельмі проста: ты яму прыглянулася. Ну што тут дрэннага!

Яна старалася надаць здарэнню нязначнасць. Адначасова ёй хацелася, каб агіда да яе сына змянілася ў панны Марыі на спачуванне.

— Іншы раз з ім можна і пафліртаваць, — падказала яна. — У жарт. Гэта пазабавіць хлопчыка. А табе гэта пойдзе ў залік за добрае дзеянне.

Княгіня закашлялася, паднялася з крэсла і адышла да акна.

З хвіліну суразмоўніцы захоўвалі маўчанне. Яны не бачылі таго краевугольнага каменя, на якім можна было б пабудаваць іх прымірэнне. Усведамленне нянавісці адно да аднаго звязвала ім язык. Ім хацелася як мага хутчэй разысціся.

— Я так хачу пагаварыць з табой канфідэнцыяльна. — Княгіня азірнулася на панначку. — У нас было дастаткова часу, аднак бяседы такой пакуль так і не атрымалася.

— Аб чым вы хацелі гаварыць са мной?

— Аб магчымасці навесці мост нашага ўзаемаразумення.

— Я ніколі не была супраць дружбы з вамі.

— Прыемна чуць, — адказала княгіня. Яна вярнулася, каб зноў заняць месца ў крэсле. — Павер, мая мілая, я жадаю табе таго ж, што і князь: багацця і знатнасці. Ён марыў зрабіць цябе першай у сваім княстве і жадае праславіць цябе на ўсю дзяржаву. Калі ласка! Некалі, многа год таму, ён марыў узняць на гэты трон мяне…

Панна Марыя паглядзела на суразмоўніцу са здзіўленнем. Упершыню яна падумала пра тое, што і княгіня калісьці была маладою. Ёй захацелася ўявіць яе твар такім, якім ён быў дваццаць год

таму. Яна ўзіралася ў яе бясколерныя, з калючым выразам вочы, бачыла яе сівыя вусікі, вялізную валасатую радзімку на шчацэ — і чамусьці нічога, акрамя агіды і страху, пры гэтым не адчувала.

— Так-так! І не глядзі на мяне так, мілачка! — перахапіўшы позірк панны Марыі, сказала княгіня. — Некалі князь віўся каля мяне, як чмель вакол кветкі. Нават страляўся на дуэлі. Прызнаюся, я не кахала яго. Так! Аднак Госпаду было ўгодна нас злучыць. — Старуха задумалася. Праз хвіліну яна з сумам дадала: — Цяпер наступіла твая пара.

— Я не мару ні пра знатнасць, ні пра багацце, — шчыра прызналася панначка. — Як мне хочацца, каб вы зразумелі мяне! Мая доля — ціхае і сціплае шчасце.

— І адкуль у цябе гэта плебейскае ўяўленне, — нечакана груба адказала ёй княгіня. — Ты ўсміхаешся апошняму з халопаў, быццам пэру Францыі, і пры гэтым лічыш сябе яшчэ шчасліваю! — Падобныя пераходы, ад спакойнага тону да рэзкага і грубага, былі ўласцівы яе натуры. — Ты абавязана зразумець, што ў цябе іншае прызначэнне, — працягвала яна. — Ты падрыхтавана быць валадаркаю сваіх падданых і рабою знатнага і тытулаванага мужа, можа быць — самага знатнага з усіх вяльмож у каралеўстве. А ты мямліш пра нейкае ўбогае шчасце… Не думаю, што ты такая неразумная, як хочаш сябе паказаць. Проста ты сапсавана акаляючым асяроддзем, у якім ты знаходзілася да пераезду сюды. Табе ўнушылі светапогляд рабыні. Пакуль не позна, апамятайся, мілачка, і пачні новае жыццё. Я згодна дапамагчы табе ў гэтым.

— Дзякую, — адазвалася панна Марыя. — Спадзяюся, пытанне пра маё замужжа будзе вырашацца без прынукі.

— На ўсё воля Бога, — тут жа адказала ёй княгіня. — Не варта заракацца. Ды я кажу не пра гэта — я заклікаю цябе да разважнасці.

— Вось як. Аднак, здаецца, я не рабіла ўчынкаў, якія б ставілі пад сумненне маю разважнасць.

— Сапраўды, так. Але твая маці…

— Мая маці выйшла за беднага, але паважанага чалавека.

— Так, і атрымала навечна праклён ад патомкаў.

— Я не асуджаю яе.

— Затое асуджаюць людзі. Прабач, але любы паважаючы сябе вяльможа пры ўпамінанні яе імя проста смяецца.

— Вы не смееце так гаварыць!

— Я гавару тое, што ёсць, мілачка. Каб ты ведала, што чакае таго, хто не збіраецца захоўваць законаў свайго грамадства. І не трэба на мяне глядзець такім ваўчанём!

— У жыцці даводзіцца выбіраць, — не здавалася панна Марыя, — або пашану, або шчасце. Вы, здаецца, выбралі першае.

Гэта быў удар. І даволі такі адчувальны для княгіні. Апошняя маўчала добрую хвіліну, перш чым змагла адказаць.

— Ты, мілачка, проста заражана гэтай сваёй халопскай мараллю, — сказала яна. — Здаецца, ты засвоіла яе з малаком карміцелькі. Не гняві Бога! Твая маці прычыніла яму шмат клопату. За што і папакутавала. Не лезь у той жа вір! Будзь вышэй халопскіх уяўленняў аб жыцці! Падумай не пра сябе, а пра сваіх дзяцей, унукаў! Ці не стануць яны асуджаць цябе!

— Мая маці Бога не турбавала. Яна была анёльскай чысціні.

— Яна пайшла супраць волі бацькоў. Выйшла замуж за беднага. Няўжо гэта не грэх!

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6