Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Панна Марыя нарэшце заўважыла яго. Ёй захацелася прылашчыць звера. Яго фізіяномія выпраменьвала нявіннасць і зацікаўленасць, быццам гэта быў не цар лясоў, а малое дзіця. Гаркота амаль у той жа момант змянілася бесклапотнасцю. Панначка паказала далоні мядзведзю і, усміхнуўшыся, сказала:

— У мяне нічога няма.

Мядзведзь кіўнуў, рыкнуў у адказ і вяла паплёўся ў другі куток. Ён зразумеў яе.

Міжволі панне Марыі падумалася, што яе цяперашняе жыццё ў нечым падобна на жыццё гэтага звера. Яе кормяць, апранаюць, вучаць, каб у будучым, па жаданні гаспадароў, выпусціць у свет. Толькі кульмінацыяй тут павінна стаць яе замужжа.

XVIII

Стары

парк спадабаўся панне Марыі з таго самага дня, калі яна ўпершыню пабыла там з князем Станіславам. Цяпер яна наведвала яго амаль кожны дзень. Прасторныя паляны, зіхаценне вады, птушыны гоман натхнялі яе на самыя светлыя надзеі. Ёй падабаліся гарбатыя паркавыя мосцікі, зробленыя з каменя, з парэнчамі з жалезных пруткоў. Узышоўшы на які-небудзь з іх, яна магла гадзінамі ўглядацца ў сваё адлюстраванне: назіраць, як гайдаюцца яе белакурыя валасы, развяваецца сукенка. Пры гэтым зусім не самалюбства займала яе, — гледзячы на адлюстраванне, яна забывала пра адзіноту. Ёй падабалася назіраць за жыццём у гэтым райскім куточку прыроды: тое, як капошацца ў зямлі краты, прыгаюць на галінках вавёркі, збіраюцца чародамі, падымаючы гоман, птушкі. Яна любіла прайсціся па зацененым біндажы, дзе ёй заўсёды чамусьці ўспамінаўся родны дом… Не падабалася ёй гуляць толькі па цэнтральнай алеі. Там яна неаднойчы сустракала князя Іржыка са сваім гайдуком. Акрамя таго, на алеі яе бянтэжылі мармуровыя бюсты старажытных знакамітасцей: ёй здавалася, што яны падглядваюць за ёй і нават… чытаюць яе думкі.

Звычайна, пахадзіўшы па парку, панна Марыя пераходзіла навясны мосцік і выбіралася на паляну, у цэнтры якой, на ўзвышэнні, стаяла закінутая каплічка. Папова горка адначасова і трывожыла яе і вабіла. Яе палохалі людзі, якія часцютка з'яўляліся каля сцен прытулку. Як правіла, яны былі бедна апрануты, непаголеныя і непадстрыжаныя. Часам было чуваць, як на горцы нехта граў на дудачцы. А іншы раз адтуль даносіўся спеў… Панначку цягнула на горку яе дапытлівасць. І ўсё-такі страх пераадольваў,— так ніводнага разу і не асмелілася яна туды падняцца.

Дні па-ранейшаму стаялі пагодлівыя, цёплыя, хоць па календары ўжо і наступіла восень. Прагулкі за межамі замка дапамагалі бавіць час. Пасля візіту да Гнезскага і кароткага сняданку, панна Марыя адпраўлялася ў Стары парк і там гуляла, у адзіноце, да самага абеду… Аднак неўзабаве здарылася так, што прагулкі гэтыя ёй давялося спыніць.

У гэты дзень, вяртаючыся ў замак, яна ішла па цэнтральнай паркавай дарожцы. Нечакана з-за кустоў прама на яе выкаціў на калясцы князь Іржык. Адразу ж адтуль з'явіўся і яго неразлучны слуга Дземянцей… З некаторага часу любая сустрэча з маладым князем прыносіла панне Марыі сапраўдныя пакуты. Князь тарашчыў на яе вочы, усміхаўся, працягваў да яе свае рукі. Сімпатыя ідыёта прыгнятала панначку. Апошняя не ведала, чым адказаць яму; сустракаючы яго, яна заўсёды старалася як мага хутчэй пайсці. На гэты ж раз звярнуць не было куды: з абодвух бакоў шчыльна акружалі яе хмызняковыя зараснікі, а таму панна Марыя направілася насустрач панічу.

Іржык утаропіўся на яе, як бездар на геніяльнае тварэнне. Здавалася, ён быў чымсьці напалоханы. Твар яго наліўся крывёю, а на вуснах блішчэла сліна…

Панначка паспрабавала абысці яго. Але Іржык зрушыў каляску — і зноў перагарадзіў ёй дарогу. Затым, выбраўшы самае важкае слова, адразу ж растлумачыў свой стан.

— Хачу!.. — тэнарам прапеў ён і раптам

учэпіста схапіў панначку за руку вышэй локця.

Маленькі букецік палявых кветак, які сабрала яна каля падножжа Паповай горкі, выпаў у яе з рук, трапіў пад кола.

Панна Марыя застыла на месцы ні жывая ні мёртвая. Яна адчула, які моцны малады князь. І ўсё ж такі, сабраўшыся з духам, яна змагла крыкнуць:

— Адпусціце! Што вы робіце!..

Гучнае патрабаванне яе, аднак, аказалася толькі пустым ваганнем паветра. Паніч не тое, каб не зразумеў яе слоў,— ён проста не палічыў неабходным услухоўвацца ў іх! Ён прыцягнуў панначку да сябе, абхапіў яе і, млеючы, стаў церціся аб яе грудзі сваёй шчаціністай шчакой. Дотык прыдурка выклікала ў небаракі шок. Задыхаючыся, яна, тым не менш, змагла крыкнуць:

— Князь!.. О Божа!.. Адпусціце! Адпусціце ж!..

Аднак Іржык толькі яшчэ больш даходзіў да шаленства. Ён мацней абхапіў панначку і стаў цалаваць яе сукенку. Гэта былі не звычайныя, у прывычным разуменні, пацалункі,— Іржык прыціскаўся вуснамі да жывата і грудзей панначкі, імкнучыся скрозь тканіну сукенкі адгадаць яе скуру, удыхнуць пах яе цела. Панна Марыя разгубілася зусім. Валасы яе раскідаліся, сукенка задралася і пакамечылася. Дзіка азіраючыся ў бакі, яна пракрычала не сваім голасам:

— Дапамажыце, дапамажыце ж хто-небудзь!..

Дземянцей, да якога нарэшце дайшло, што гэтае свавольства паніча можа яму дорага каштаваць, шагнуў да каляскі і вызваліў панначку. Аднак ад Іржыка не вельмі проста было пазбавіцца. Рашуча развярнуўшыся, той зноў абхапіў небараку. Дземянцею давялося зноў заступіцца. Прытрымліваючы каляску, ён штурхануў панначку, даючы ёй гэтым зразумець, каб тая хутчэй ішла прэч. Між тым паніч распачаў з ім бойку. Учэпісты і моцны, ён наводмаш ударыў бамбізу далонню па плячы. Апошні пахіснуўся, як малады дубок ад рэзкага парыву ветру, потым павярнуўся і палажыў свае цяжкія рукі на плечы задзіры, прыціснуў яго да сядзення. У адказ Іржык укусіў яго за локаць… Тым часам панна Марыя выбегла з парка і кінулася да замкавай аркі.

Неўзабаве яна была ў сваім пакоі. Як і пасля сустрэчы з княгіняй, яна адчувала сябе зняважанай. З залітым слязамі тварам, яна хадзіла ад акна да ложка, і наадварот, і спрабавала даць тлумачэнне таму, што толькі што адбылося. Учынак маладога князя бачыўся ёй дзікім, неверагодным, злачынным. Між тым ёй было зразумела, што гэта не выпадковасць і што з гэтага часу ідыёт не дасць ёй спакойнага жыцця. Яго позірк за сталом у Сталовай зале, страшныя ўсмешкі пры сустрэчы з ёй, нарэшце сённяшняя жудасная сцэна — усё гэта гаварыла пра тое, што над ёй навісла бяда. Панначцы хацелася схавацца, збегчы з замка. Яна хадзіла па пакоі і спрабавала прыдумаць якое-небудзь выратаванне. Але дарэмна. Ёй не было нават каму паскардзіцца!.. У душы яна адчувала сябе дзікай птушкай, якая трапіла ў клетку па волі лёсу.

XIX

— Які ж ты бязглузды, Дземянцей! — выгаворвала ў сваім будуары гайдуку старая княгіня. — Хлопчыку захацелася пазабаўляцца. Ну і няхай сабе! Невялікая персона!

Навіна аб тым, што яе сын з некаторага часу дамагаецца панны Марыі, зусім не расхвалявала княгіню. Наадварот, яна яе абрадавала. Хітрая, яна ўбачыла ў гэтым магчымасць для сябе займець уладу над пляменніцаю мужа. Сапраўды, цяпер, калі ў яе руках была такая «зброя», як захапленне Іржыка, яна атрымала магчымасць паступіць з упартаю паннай Марыяй так, як ёй уздумаецца.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2