Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Пачуўшы апошнія словы, панна Марыя пераканалася, што княгіня бачыла яе раніцою з Янам. Трывога яе ўзмацнілася.

— Не думаю, што ты так хутка забудзеш гэтага прыгожанькага нявольніка, — заўважыла княгіня. — На тваім твары можна было прачытаць такую асалоду! І ўсё-такі табе прыйдзецца яго забыць. Завядзі лепш сабе сабачку.

Міжволі з вачэй панны Марыі паліліся слёзы. Яшчэ ніколі так адкрыта не тапталі яе святых пачуццяў. Яе прыгняталі не толькі словы княгіні, але і з'едлівы яе тон. Аднак апраўдвацца яна не збіралася.

— Бачу, ты не разумееш мяне, — як бы чытаючы яе думкі, даводзіла сваё княгіня. — Ладна, скажу прасцей. Твая няхай сабе хоць і мізэрная фрывольнасць

у адносінах з гэтым халопам зневажае нас з князем. Падумай пра асуджэнні, якія могуць пасыпацца на Эрдзівілаў! Ёсць гразь, якую не можа змыць нават час!

Панна Марыя закрыла твар далонямі, заплакала. Яна не лічыла сябе вінаватаю і не заслугоўвала такога папроку. І потым, з абурэннем думала яна, няўжо яе пачуццё можна назваць «фрывольным»! Яна і Ян ведалі адно аднаго з дзяцінства. Няўжо вінавата яна ў тым, што сэрца яе так прыкіпела да гэтага хлопца! Што магла яна цяпер змяніць!.. Панна Марыя раптам падумала, што ёй, нягледзячы ні на што, варта трымаць сябе ў руках, бо, праяўляючы слабасць, яна дае повад княгіне пераканацца ў яе вінаватасці. Яна ўзяла хустачку і старанна выцерла рэшткі слёз.

Так і не дачакаўшыся апраўданняў, княгіня прадаўжала:

— Мы, Эрдзівілы, з асобай гліны. На нас глядзяць усе. А таму нам варта асабліва клапаціцца аб сваім гонары. Таму я і папярэджваю цябе: узваж свае паступкі і навучыся паводзіць сябе прыстойна, як прадстаўніца знакамітага роду. Пасля будзе позна. Калі ты не прыслухаешся да маёй парады, ты загінеш.

Старая княгіня сказала пра пагібель у алегарычным сэнсе, маючы на ўвазе вечнае асуджэнне. Але панна Марыя ўспрыняла гэта інакш. Незнарок кінутая фраза рэхам паўтарылася ў яе свядомасці. На гэты раз панначка не вытрымала. Яна паднялася і рашучым голасам адказала:

— Мяне няма ў чым вінаваціць! І не смейце зневажаць мяне! Вы нічога не ведаеце!..

Панна Марыя дала ёй зразумець, што яна самастойная ў сваіх паводзінах і што падпарадкоўвацца нікому не збіраецца. Твар панначкі палыхаў румянцам, а вочы выказвалі рашучасць і ўпартасць. Не жадаючы працягваць размову, якая зневажала яе, панна Марыя павярнулася і выйшла з будуара.

Калі дзверы зачыніліся, княгіня адкінулася на спінку крэсла. Чорныя зрэнкі яе вачэй забегалі, як ртутныя шарыкі. Яе ахапіў гнеў: даўно ніхто не пярэчыў ёй, і яна гатова была разарваць панну Марыю. Княгіня ўдарыла кулаком па падлакотніку крэсла і прашыпела:

— Ну што ж, давядзецца мне з табою паваяваць.

XV

У тую ноч панне Марыі прысніўся зноў Ян…

Яны прайшлі з ім па паркавай алеі, перабраліся праз мост, пасля чаго апынуліся на паляне перад Паповай горкай. Іх маніла да сябе каплічка. Здалёк ад яе зыходзіла ззянне, быццам ад узыходзячага на гарызонце сонца. У панны Марыі было такое адчуванне, быццам яна лятала над зямлёю. Ёй было лёгка, яна адчувала сябе вольнай і шчаслівай. Ян ішоў побач з ёю, паглядваў на яе і стрымана ўсміхаўся. Гэтая яго ўсмешка — такая знаёмая ёй — памнажала яе асалоду. Панначка была ўпэўнена ў яго вернасці. Не адрываючыся, яна глядзела на яго, і ёй хацелася пераймаць яго. Лёгка, не кранаючыся зямлі, яны ўзабраліся на ўзгорак, прыблізіліся да расчыненых дзвярэй капліцы. Пазалочаны купал, крыж, вокны і сцены зіхацелі так, што асляплялі вочы.

Зайшоўшы ў капліцу, панначка і Ян апусціліся ў цэнтры залы на калені. Абодва пераглядваліся, перасмейваліся, быццам шчаслівыя дзеці. Яны з'явіліся сюды, каб павянчацца. Усміхаючыся, яны прыблізіліся адно да аднаго, пакуль, нарэшце, не апынуліся ў абдымках. Асалода абдымкаў прымусіла іх забыцца…

Але ў хуткім часе нешта быццам бы штурханула абоіх: яны

пачулі стогны, пасля чаго імгненна ўскочылі і азірнуліся. Толькі цяпер панначка ўбачыла, што паўз сцен ляжаць на гранітнай падлозе нейкія людзі ў адзенні з суровага палатна. Нехта стагнаў, нехта працягваў рукі, молячы аб дапамозе. Прыціскаючыся адно да аднаго, панна Марыя і Ян паспрабавалі выбрацца на вуліцу. Але тут высветлілася, што зрабіць гэта не так ужо і проста: ім не было дзе ступіць! Людзі падпаўзалі і хапалі іх за адзенне. Радасць парачкі змянілася страхам. Ногі іх зрабіліся цяжкімі і перасталі слухацца. І ўсё ж такі закаханыя з вялікімі намаганнямі прабіраліся да дзвярэй. Нарэшце нехта заплёў ім ногі. Абодва паваліліся і ў той жа час пераўтварыліся ў цені. Панначка азірнулася і ўжо не ўбачыла свайго Яна. І тады яна закрычала! Аднак і тут здарылася невытлумачальнае: яна не пачула свайго голасу! Толькі ціхі стогн вырваўся з яе грудзей. Ёй стала цяжка дыхаць, цяжка было ўзняць рукі, галаву. Здавалася, што яна правальваецца ў пашчу нейкай пропасці…

Прачнуўшыся, панна Марыя ўжо да раніцы не магла заснуць. Сон, такі шчаслівы ўпачатку, перапыніўся на сапраўдным кашмары. Разам з прабуджэннем да яе вярнуліся невясёлыя думкі. Са шкадаваннем яна падумала пра тое, што ёй няма з кім падзяліцца: ні пан Гнезскі, ні пан Кржыш, якімі б добрымі яны ні былі, не змогуць вярнуць ёй ранейшага супакаення. Гэта мог зрабіць толькі Ян. Упершыню яна адчула пачуццё болі ад адзіноты…

XVI

Пан Гнезскі прыйшоў у захапленне, калі ўбачыў новую белую сукенку панны Марыі. Доўгая, карункавая, яна была ўпрыгожана на грудзях тонкаю залатою вышыўкаю, якая была працягам завітых у локаны валасоў, якія рассыпаліся па яе плячах. Тонкая шыя панны Марыі была адкрытая і, як патрабаваў этыкет дзявоцтва, без упрыгажэння.

Гнезскі так і прытанцоўваў вакол панначкі. Ён прымушаў яе то сесці ў крэсла, то стаць каля акна або сцяны. Ён не адрываў ад яе свайго позірку. Тонка адчуваючы прыгажосць, мастак заўсёды пры сустрэчы з паннай Марыяй моцна хваляваўся. У такія хвіліны на яго находзіла натхненне. Яму хацелася працаваць: ён спяшаўся адлюстраваць тое, што здавалася яму мімалётным, непаўторным. Яму хацелася выказаць тое, што ён бачыў на свае вочы. Але ён не ўмеў прыгожа гаварыць, таму выказваў сваё захапленне з дапамогаю бясконцых эскізаў.

Маладую панну смяшылі яго паводзіны. Яна не магла лічыць мастака старым. Але наўрад ці разумела яна, якую страсць абуджала ў гэтага эмацыянальнага, уражлівага чалавека.

— Ваша сукенка проста цудоўная! — гаварыў Гнезскі.— Незвычайна цудоўная. Не хапае толькі…— ён раптам прыпыніўся, пачасаў затылак, — не хапае толькі нейкай невялічкай дэталі, штрыха, кропкі.

Здавалася, быццам ён размаўляў сам з сабою. Панна Марыя не разумела яго. Сукенка сапраўды была цудоўная. І яна ведала, што белы колер ёй да твару. А таму незадаволенасць мастака бачылася ёй дзіўнай.

— Трымайце. — Гнезскі падаў ёй чорны веер. — Развярніце… Так… Так… Не! Давайце сюды.

Ён забраў веер і падаў панначцы капялюшык з пяром.

— О не! Далоў! — тут жа патрабаваў ён, загадзя ўбачыўшы, што капялюшык не падыходзіць.

Штосьці, бясспрэчна, хвалявала яго. Ён адышоў у зацененую частку майстэрні, туды, дзе захоўваліся мальберты і палатно, сеў на стул і, гледзячы на панначку, вінавата ўсміхнуўся.

— Не атрымоўваецца, — прызнаўся ён.

Панне Марыі стала шкада яго. Яна хацела сказаць яму што-небудзь ласкавае. Але Гнезскі раптам ускочыў, падбег да стала і ў запале ўдарыў па ім кулаком! Вазон, які стаяў пасярэдзіне стала, падскочыў, нібы жывы, і перакуліўся…

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2