Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Заступнік знайшоўся, — працягвала бурчаць яна на Дземянцея. — Ніколі надалей не сунься ў іх адносіны! Няхай сама з'явіцца да мяне. Няхай пакачаецца каля маіх ножак, папросіць! А я яшчэ пагляджу, як мне паступіць з ёю!

Гайдук, не разумеючы, глядзеў на пані. Ведаючы яе характар, ён адгадаў з усяго таго, што было ёю сказана, толькі адно — тое, што панну Марыю чакаюць у бліжэйшы час сур'ёзныя непрыемнасці.

— Як жа так? — спытаў ён у яе. — Панначка ж знатнага роду! — Перш за ўсё яму хацелася высветліць, як яму паводзіць сябе ў будучым пры сітуацыі, падобнай учарашняй.

— Я, здаецца, сказала ясна, — груба адказала

княгіня. — Не сунься не ў свае справы! Твой клопат аберагаць князя, а не дзявоцкасць панны Марыі. Гэта выскачка павінна быць удзячная за тое, што яе прыгледзелі. Кожны дзень па тры нарады зменіць. Трымаецца, быццам нейкая прынцэса. Калі-небудзь гэта ўсё роўна б здарылася.

Па-сапраўднаму, княгіне не было ў чым папракнуць панну Марыю. Але менавіта гэта і раздражняла яе. Да таго ж яна ненавідзела вартасці праціўніцы: яе маладосць, уменне апранацца. Яна зайздросціла ёй. Зайздрасць у сваю чаргу параджала жаданне зняважыць, зрабіць праціўніцы балюча. Не, не таму злавала яна на панну Марыю, што тая быццам бы не выконвала нейкіх там умоўнасцей свайго прадстаўнічага роду, — ненавісць княгіні разрасталася з адкрыццём новых і новых вартасцей маладой панны. Княгіне здавалася, што іх, гэтых вартасцей, празмерна многа.

— Калі малыш угледзеў яе, — працягвала гаварыць яна, — відаць, так пажадана Госпаду. Хто асмеліцца прадказаць, можа, нават сам лёс захоча злучыць іх.

Апошняя фраза была кінута ёю хутчэй за ўсё выпадкова. Аднак, вылецеўшы з вуснаў, яна вярнулася ў свядомасць княгіні ўжо ў другой якасці. Старуха задала сабе пытанне: «А чаму б і не?» Чорная радзімка на яе вялым твары задрыжэла, нібы муха, якая сабралася ўзляцець, — моцнае хваляванне ахапіла гаспадыню замка.

— А чаму б і не? — паўтарыла яна ўжо ўслых, забыўшы пра слугу, які стаяў перад ёю. Яна падышла да адчыненага акна і выглянула на двор. Іржык раз'язджаў па двары, азіраўся, нібы дзікі звярок. Мусіць, ён спадзяваўся сустрэць панну Марыю. — Гэта будзе цудоўная пара! — сказала княгіня, і страшная ўсмешка перакрывіла ёй твар. — Ды яны ж проста створаны адно для аднаго!

Ёй хацелася засмяяцца. Але, даўно развучыўшыся гэтаму, яна змагла толькі затрэсці жыватом.

Гайдук працягваў тупа глядзець на яе, затым асмеліўся спытаць:

— Вы хочаце ажаніць князюшку на панначцы? — Відаць, ён слаба верыў у тое, што гэта магчыма.

— А чаму б і не! — адазвалася княгіня. — Прынамсі, гэта можа суняць яго.

Дземянцей акругліў вочы ад здзіўлення. Яму здалося, што гаспадыня жартуе.

— Аднак ці пагадзіцца яго міласць князь Станіслаў? — зноў з сумненнем пацікавіўся ён.

— Не кажы глупства, Дземянцей, — паварочваючыся да слугі, паўтарыла княгіня. — Як жа не пагадзіцца, калі дакумент аб шлюбе яму прад'явіць сама царква!

Гайдук больш не задаваў пытанняў. Ён ведаў усемагутнасць сваіх гаспадароў. Ведаў, што калі яны чаго-небудзь захочуць, то на іх шляху не будзе перашкод, — нават калі ім прыйдзе ў галаву апусціць з неба Месяц.

XX

Даўгарукі, каратканогі, з маленькай стрыжанай галавою і вялікімі вушамі, якія тырчалі ў розныя бакі, князь Іржык нагадваў шымпанзэ. У круглых чорных вочках яго ўсё часцей стала свяціцца пачуццё радаснага ўзбуджэння, як у дзіцяці, якое толькі што разгулялася. Ён быў вельмі рухавы, хоць з выгляду і нязграбны. Яго непаседлівасць не мела межаў: то яго цягнула на

паляванне, то — пакатацца на паруснай лодцы. Начамі ён спаў усяго па дзве-тры гадзіны. Небарака Дземянцей так вымотваўся за дзень, што нават стагнаў у сне…

У тую ноч, пасля выпадку ў парку, Іржык зусім не мог заснуць. Ноч была душная. З акна, як з печы, павявала гарачынёю. На вуліцы гучна стракаталі конікі, крычалі совы. Здавалася, прырода не збіралася спаць аж да раніцы. Паніча цягнула да панны Марыі. Ён ляжаў на ложку і млеў ад жаданняў. Колькі не хапала ў яго разумнага, столькі, нават з лішкам, было плоцкага. Грэшны інстынкт даводзіў яго да галюцынацый. Аднойчы дакрануўшыся да панны Марыі, адчуўшы ўпругасць яе цела, ён ні аб чым, акрамя як аб жаданні паўтарыць гэты дотык, цяпер не думаў. Ён ляжаў у ложку і ўспамінаў да дробязей дэталі сустрэчы ў парку. Ён успамінаў, якой лёгкай, амаль бязважкай, паказалася яму панначка; успомніў яе румянец, яе светлыя валасы, арамат якіх ён адчуваў да гэтага часу. Пажадлівасць мучыла яго. Нарэшце ён саскочыў на падлогу, прыгнуў у сваю каляску і, як быў, у сподняй бялізне, пакаціў вон са спальні. Моцна заснуўшы, Дземянцей не пачуў шуму колаў…

Іржык даўно выглядзеў пакой панначкі. Ён не мог не разумець, што панна Марыя — даволі дарагая «штучка» і што не так проста, аднымі капрызамі, яму яе дамагчыся. Але, не здольны валодаць сабою, яго міжволі па-ранейшаму цягнула да яе… Стараючыся як мага менш шумець, ён праехаў па замкавым калідоры і неўзабаве апынуўся каля дзвярэй панначкі. З асцярожнасцю, на якую толькі быў здольны, ён пацягнуў за ручку. Дзверы былі зачынены. Гэта акалічнасць раззлавала Іржыка. Намагаючыся, ён штурхануў дзверы. Але яны не паддаліся. І тады нецярплівы Дон Жуан саскочыў з каляскі і прыняўся высаджваць яе плячом…

Панна Марыя прачнулася, пачуўшы першы ж удар. Спрасонку ёй здалося, што ў пакой ломіцца нячыстая сіла. Яна села на ложку і старанна перахрысціла дверы тры разы… Але гэта не дапамагло. Хтосьці настойліва спрабаваў збіць засаўку. У паўцемры панна ўбачыла, як нехта ўздрыгвае ад кожнага ўдару. І тут яна чамусьці падумала, што гэта свавольствы княгіні! Гэтая думка напалохала яе страшэнна. Панна Марыя ўявіла сабе, як княгіня пераўтвараецца то ў дзіка, то ў воўка, то ў мядзведзя… І яна крыкнула не сваім голасам:

— Хто там?

Удары ў той жа час сціхлі, быццам іх і не было. У пакоі ўсталявалася поўная цішыня. Панначка нават падумала: ці не прысніўся ёй гэты перапалох. Але тут засаўка зноў здрыганулася… З гэтай хвіліны ўдары ў дзверы сталі больш гучнымі і патрабавальнымі.

Панначка саскочыла з ложку і кінулася ў пакой служанкі.

— Агнешка! Агнешка!.. Сюды, хутчэй!

Агнешка, таксама разбуджаная незразумелым шумам, ужо спяшалася ў спальню з вялікім падсвечнікам.

— Я тут, ваша міласць, — сказала яна. — Што здарылася?..

Панна Марыя не адказала, яна застыла на месцы прыслухалася да начных гукаў. Служанка паставіла падсвечнік на стол. Адбіткі святла асвяцілі пакой… Іржык за дзвярамі зноў прытаіўся. Відаць, яго ўвагу адцягнулі галасы.

— Нехта — там, за дзвярыма, — нарэшце вымавіла панначка. Яе калаціла. — Госпадзі,— яна раптам разрыдалася. — Заступіся! Прашу цябе!.. Ды што гэта за дом такі! Куды ты мяне пасяліў!..

— Супакойцеся, панначка, — адчуваючы адчай у голасе панначкі, ласкава сказала Агнешка. — Я зараз пайду і даведаюся. Можа, там нікога і няма.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2