Чарадзейныя яблыкі
Шрифт:
Мастак сабраў мокрыя чырвоныя ружы, якія рассыпаліся па стале, і, падбегшы, падаў іх панне Марыі.
— Трымайце, — сказаў ён.
І тут жа зноў заняў месца ў кутку майстэрні. Яго вялікія вочы, здавалася, блішчэлі ў цемры. Панначцы здалося, быццам ён глядзіць не на яе, а на нейкае воблака, якое нібыта вітала побач. Яна раптам успомніла, што аднойчы ўжо бачыла такі позірк. Менавіта так глядзеў на яе Пахомій Лагафет у тую ноч, калі яна і Ян з'явіліся да яго. Ёй яшчэ здалося тады, што гэта позірк вар'ята. Панна Марыя замерла на месцы,
— Так, так, — аналізуючы толькі яму аднаму вядомыя вартасці і недахопы, гаварыў Гнезскі.— Паглядзіце на ружы.
Панна Марыя паслухмяна выканала яго просьбу. Яна з задавальненнем удыхнула арамат кветак. І ў той жа момант ёй успомнілася яе вёска. Колькі кветак вырошчвалася ў яе парку! На імгненне яна забылася шчаслівым успамінам…
— Менавіта тое, што трэба! Не будзь я Гнезскі! — Павесялелы голас мастака вярнуў яе да пенатаў замка. — Прашу вас! Вельмі прашу! Глядзіце на кветкі!
Ён зноў замітусіўся, падбег да панначкі, дакрануўся да яе лба. Потым падышоў да станка, дзе загадзя было замацавана палатно і, схапіўшы графіт, пачаў рабіць эскіз будучага партрэта.
— Тое, што трэба, — паўтарыў ён. — Прашу вас! Вельмі прашу!..
Панне Марыі хацелася спытаць, аб чым менавіта ён просіць яе. Але яна разумела, што ў гэтыя хвіліны пан Гнезскі са сваімі думкамі недзе вельмі далёка і што ёй варта цяпер маўчаць.
— Дзякуй, Госпадзі! Дзякуй за падказку, — мармытаў мастак, кідаючы кароткія позіркі на панначку. — Гэта знаходка! Сапраўдная знаходка!..
Калі першы ўсплёск натхнення скончыўся, майстар адлажыў убок графіт, выцер пот са свайго бледнага лба і з усмешкай зазначыў:
— Абяцаю: кожную раніцу ў вас будзе букет свежых ружаў.
У адказ панна Марыя толькі нясмела ўсміхнулася, яна ўсё яшчэ асцерагалася, што можа памяшаць пану Гнезскаму.
XVII
Гэтую раніцу панне Марыі азмрочыла сустрэча з княгіняй.
Панначка выйшла з апартаментаў мастака, і раптам пачуўся крык. Жадаючы даведацца, што адбываецца, яна заспяшала на голас і ўжо здалёк зразумела, што княгіня прабірае адну са служанак.
— Гэта княжацкі дом, а не канюшня! — гучна гаварыла тая. — Я не дазволю разводзіць тут гразь! Я прымушу цябе языком злізваць гэты пыл!
Раней панне Марыі не даводзілася чуць падобнае ад княгіні. Гаспадыня замка да ад'езду князя паводзіла сябе ціха. Панначка ўвайшла ў залу і, убачыўшы княгіню і служанку-дзяўчынку, звярнулася да раззлаванае пані:
— Чым вы так разгневаны, ваша міласць? Што здарылася?
Яе нечаканае з'яўленне на хвіліну ўціхамірыла княгіню. Тая разгублена азірнулася на панначку, быццам бы спытаўшы ў яе позіркам: «Што табе тут трэба?» Потым, трасучы падбародкам, грозна сказала:
— Не ўмешвайся. Гэта цябе не тычыцца.
— Я не ўмешваюся, — сама здзіўляючыся, адкуль у яе столькі
— Абражаюць?.. — Княгіня была яўна здзіўлена. — Ты гаворыш пра знявагу да мяне?.. Хох, небарака, хто замуціў табе галаву падобнай лухтой? Дык гэта ж мая нявольніца! Мая рэч!
— Сапраўды, ваша нявольніца, — спакойна пагадзілася маладая панна. — І я ўпэўнена, што вы абражаеце сябе перад ёй.
Здзіўлены выраз на твары княгіні змяніўся зноў на гнеўны. Ёй не спадабалася тое, што заступніца двойчы паўтарыла адно і тое ж.
— Ну што ж, мілачка, — змрочна адазвалася яна, — прынамсі ты права ў адным — у тым, што тычыцца беспрадметнасці майго ўнушэння. Каб пакончыць з гэтым, я проста адпраўлю гэтую дрэнь на канюшню, каб ёй там добра ўсыпалі!
Яны не разумелі адно аднаго. Выхаваныя па-рознаму, яны былі такімі далёкімі адно ад аднаго, як паўночны і паўднёвы полюсы. Для панны Марыі слугі былі перш за ўсё людзьмі, як і яна сама, яна не грэбавала заводзіць з імі дружбу. І наадварот, старая княгіня прыраўноўвала слуг да быдла.
— Вы не зробіце гэтага! — горача заступілася за служанку панна Марыя.
— Не зраблю? — Княгіню шчыра здзівіла заступніцтва. — Па-твойму я не гаспадыня ў замку?
— Прашу вас, пашкадуйце гэтую малую, — папрасіла панначка.
— Што?! Хочаш быць добранькай перад імі? Бач ты, заступніца!.. Не ўмешвайся! Гэта мая справа! — У вачах княгіні замільгалі злавесныя іскаркі.— Калі ты яшчэ раз паспрабуеш пярэчыць мне, то я распараджуся, каб з табой абышліся менавіта так, як сягоння абыдуцца з гэтай дрэнню!..
Панна Марыя ўздрыгнула. Яна стаяла і амаль неўсвядомлена пазірала на старую княгіню, разлічваючы, што тая растлумачыць ёй сэнс сваіх слоў.
Але княгіня маўчала. Твар яе быў нерухомы, быццам мармуровая статуя, — толькі ў свіных яе вочках злосна бегалі чорныя зрэнкі. «Ведзьма!» — падумала панначка. І з упэўненасцю паўтарыла пра сябе: «Ведзьма! Ведзьма!» Ёй зрабілася жудасна.
Падпарадкоўваючыся гэтаму пачуццю, да таго яшчэ і пакрыўджаная, панначка павярнулася і кінулася прэч з залы.
Яна пабегла па параднай лесвіцы, выбралася ў двор і паспешліва пайшла да знаёмага ёй тунеля пад дварцовым будынкам.
Спынілася яна толькі тады, калі апынулася каля мядзведжай ямы. Ісці далей не было куды. Панначка абаперлася на парэнчы і заплакала… Яе кранула за жывое не столькі самалюбства, колькі безвыходнасць становішча. Яна крыўдавала на лёс, які падрыхтаваў ёй такія выпрабаванні.
Звер, пачуўшы незвычайныя гукі зверху, падняў галаву і ціха рыкнуў, як бы спытаў: «Чаго плачаш?» Ён стаяў і глядзеў на панначку, быццам спачуваў ёй.