Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Нечаканы выклік абудзіў трывогу ў душы панначкі. Так позна князь дарэмна выклікаць не будзе. Спачатку яна падумала пра Яна. Гэтымі днямі той павінен быў прыбыць у замак. Аднак напамінак аб ганцы падказаў ёй, што прычына выкліку ў нечым іншым. Змяніўшы ўбранне, яна адправілася на палавіну князя.

Апартаменты князя Станіслава размяшчаліся ў асобным будынку палаца — так званым Старым замку. Гэты будынак злучаўся з галоўным галерэяй на другім паверсе. Гэтае старэйшае замкавае збудаванне было ўзведзена адным з першых Эрдзівілаў. Князь Станіслаў аддаваў перавагу адзіноце. Убранне пакояў Старога замка ўжо дзвесце гадоў заставалася нязменным. Прыёмную залу ўпрыгожвалі

габелены, якія адлюстроўвалі сцэны з жыцця Адама і Евы. Некалі абстаноўка і ўпрыгожанне залы — тыя ж габелены, вялікі ружовы камін, крэслы — павінны былі гаварыць пра бездакорнасць і чысціню, іх фарбы былі светлымі і яркімі. З часам мрамар пацямнеў, выцвілі габелены, страціла бляск паркетная падлога. Нават столь у ажурнай ляпной аздобе выглядала шэраю, хоць яе падбельвалі кожны год.

Магчыма, менавіта перасяленне ў гэтыя апартаменты і змяніла характар князя Станіслава. Хто ведае, але за тыя гады, пакуль тут жыў, ён стаў зусім іншым. Куды дзеліся яго смяшлівасць, весялосць, жарты?! Некалі аматар пагаварыць, ён стаў маўклівым чалавекам. І выраз твару нават змяніўся — стаў сумным, як у дзень пахавання аднаго са сваіх бацькоў.

Са старым замкам звязана была адна даволі сумная гісторыя. Калісьці ў гэтых апартаментах паміраў адзін з заснавальнікаў роду Эрдзівілаў. Жадаючы паказаць сябе перад судом Усявышняга бязгрэшным, ён жыў тут поўным аскетам. Толькі верны гайдук меў права пераступіць парог яго жылля. Акаляючым асяроддзем паміраючага былі цішыня, рэлігійныя кнігі і дым фіміяму… Князь Станіслаў не думаў браць прыклад з анахарэта. І ўсё-такі з цягам часу ён рабіўся на яго падобным.

Ужо праз пяць хвілін пасля размовы з Агнешкай панна Марыя сядзела ў прыёмнай зале перад старым князем. Яны былі адны. У акно яшчэ прабіваліся водбліскі сонца, якое хавалася за гарызонтам, аднак у зале на спецыяльных падстаўках ужо былі запалены свечы.

— Я запрасіў цябе, радасць мая, каб развітацца, — пасля доўгай паўзы, на працягу якой ён пільна ўглядаўся ў твар пляменніцы, сказаў князь.

— Вы ад'язджаеце?

— Гадзіну таму каралеўскі ганец даставіў мне пісьмо. Адпаведна патрабаванню яго вялікасці, я павінен быць у яго замку не пазней, як праз тыдзень.

Панна Марыя нічога не адказала, але выраз яе твару сказаў князю сам за сябе: было зразумела, што навіна азмрочыла яе.

— Не сумуй, маё шчасце, — ласкава папрасіў ён. — Не сягоння, дык заўтра я ўсё роўна б паехаў. Тым больш што нягожа гнявіць караля. Калі ён просіць, я павінен быць побач.

Аднак ні разумныя разважанні, ні ласка князя Станіслава ўжо не маглі супакоіць панну Марыю. Вочы яе поўніліся слязамі.

— Я ненадоўга, — казаў князь. — Пройдзе якіх-небудзь тры месяцы, і мы зноў будзем разам. — Ён спрабаваў гаварыць бадзёрым голасам. Нечакана прызнаўся: — За гэтыя дні я сам вельмі прывязаўся да цябе. Парою мне нават здаецца, што ты — мая дачка і што я сам выняньчыў і вырасціў цябе. Ты так лёгка ўвайшла ў маё сэрца, палюбілася мне. — Ён памаўчаў, потым дадаў з упэўненасцю: — Бог паслаў мне цябе ў дар за мае пакуты. Я шчаслівы, што ён падказаў мне ўзяць цябе.

У яго вачах таксама заблішчэлі слёзы. Аднак ён змог перамагчы горкае пачуццё. Успомніўшы аб нечым, ён сказаў:

— Магу цябе парадаваць. Твой халоп — у горадзе. Заўтра ён адправіцца са мной у Варшаву. Уражанне ён зрабіў на мяне прыемнае. Спадзяюся, у будучым ён паслужыць нам. Ён валодае той унутранай культураю, якую я так цаню ў слугах і ўсіх тых, каго наймаю. Дзякуй табе за падказку.

Навіна пра Яна прымусіла панну Марыю ўздыхнуць з палёгкаю. Толькі прыкрасць за тое, што лёс зноў

разлучыць іх, прадаўжала мучыць яе.

— Як доўга будуць вучыць на садоўніка? — спрабуючы схаваць свае пачуцці, спытала яна.

— Гэта будзе залежыць ад таго, як хутка я змагу наладзіць гэтую вучобу. — Ён памаўчаў, потым дадаў: — Трэба знайсці выкладчыкаў. Між іншым за гэтым справа не стане… Спадзяюся, з гэтай вясны мы возьмемся за наш новы парк.

Панна Марыя не адказала. Яна паспрабавала ўявіць сабе: многа гэта ці мала — чакаць да вясны.

Вырашыўшы, што пляменніца ўсё яшчэ крыўдуе, князь падбадзёрыў яе:

— З табою, мая радасць, застануцца паважаныя людзі, мае сябры. Пан Гнезскі абяцаў да майго вяртання закончыць твой партрэт. На жаль, кантракт з ім заканчваецца. Але мы можам прадоўжыць яго да лета. А там будзе відаць. Пан Кржыш — таксама вельмі паважаны і адданы чалавек. Трымайся яго. Гэты не дасць цябе ў крыўду. Да таго ж я выпісаў для цябе цэлы тузін настаўнікаў: француза, каб навучыў высакароднай мове, італьянца — настаўніка танцаў, а яшчэ — настаўнікаў жывапісу, спеваў… О, сумаваць табе не будзе калі! Не заўважыш, як падыдзе Ражаство. А там — зноў цёплыя дзянькі, вясна.

— Дзякую, — адазвалася панначка. — Вы такі добры. Буду ўспамінаць вас у кожнай малітве.

Яна ўсміхнулася. Між тым слёзы ўжо каціліся па яе шчоках. Ёй так і не ўдалося сябе стрымаць. Ах, як бы яна хацела, каб князь застаўся! Як бы яна хацела паехаць з ім і Янам! Але яна не магла аб гэтым прасіць.

— Дзякуй, мая радасць, — адказаў князь. — У цябе, на рэдкасць, добрае сэрца. Я таксама буду ўспамінаць цябе ў малітвах, прасіць Госпада заступіцца за цябе. Спадзяюся, ангел-ахоўнік не дасць цябе ў крыўду. — Ён памаўчаў, потым, быццам саромеючыся сваіх слоў, адвярнуўся і вымавіў: — Ты толькі не спрачайся з княгіняю. Пастарайся з ёю ладзіць. Уступай. Самадурам іншы раз лепш уступіць.

— Пастараюся, — адказала панна Марыя.

— Гэта не просьба. Гэта парада. — Князь, нарэшце, распраміў плечы. — Ну-с, падыдзі да мяне, маё шчасцейка.

Панна Марыя паднялася і нясмела падышла да яго. Той тройчы пацалаваў яе.

— Хочацца верыць, што ў цябе будзе ўсё добра. Панна Марыя не вытрымала, яна прыпала да грудзей князя Станіслава і разрыдалася. Яна ніяк не магла прымірыцца з думкаю, што застанецца адна.

— Нічога, — казаў ён, — нічога. Іншы раз можна і паплакаць, — абдымаючы за плечы, князь Станіслаў супакойваў панну Марыю.

XII

Раніцою, калі на карэтнай праходзілі апошнія прыгатаванні да дальняе дарогі, у майстэрні пана Гнезскага адбывалася звычайная для таго часу дня сцэна: панна Марыя пазіравала. Гнезскі ўжо зрабіў неабходныя яму эскізы, цяпер ён варажыў над колерам. Вялікае значэнне надаваў ён выбару сукенкі.

— Можам пачынаць з заўтрашняга дня, — сказаў ён панне Марыі, якая сядзела каля акна ў крэсле. — Буду маляваць вас стоячы, у поўны рост.

— І ўсё ж такі, які колер вы выбралі? Што мне апрануць? — спытала панна Марыя.

— Лепш за ўсё, калі б вы апранулі белую сукенку, — адказаў мастак. — Белы колер — ваш. — Ён патлумачыў: — Ёсць такія кветкі — німфеі. Дык вось вы — німфея.

Дзіўна, — адазвалася панна Марыя, — мне як быццам ужо гаварылі пра гэта. Будзьце ласкавы, раскажыце пра гэтыя кветкі. Вы іх бачылі?

— Ну, канечне, бачыў,— адказаў Гнезскі. І, прадаўжаючы працаваць, пачаў тлумачыць: — Яны растуць у сажалках, старыцах. Выбіраюць чыстую ваду. І цеплыню. Яны ранімыя і гінуць амаль адразу, як толькі іх сарвуць. Пачынаюць цвісці позна, затое рана вянуць. Іх цудоўны век кароткі.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2