Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Слугі, якія вартавалі вароты, адразу ж перавярнулі бедалагу. Яго жывот быў заліты крывёю… Хлопчык ціха стагнаў. Да каляскі Іржыка падбег Дземянцей. Яго твар быў, што чорная хмара.

Іржык, адчуваючы яго настрой, круціў галавою, злаваўся:

— Ах д'ябал, уцёк… Ну, я яму! — І ён пагразіў услед парсючку кулаком.

Але Дземянцей не слухаў яго. Ён падняў паніча загрудкі і, страсянуўшы, крыкнуў у адчаі:

— Што ж ты натварыў, князюшка!.. Што ж ты натварыў!..

Слуга, здавалася, душыў яго. Князь хапаў ротам паветра, стараўся вызваліцца ад жалезнай хваткі. Але Дземянцей не звяртаў на гэта ніякай увагі. Ён працягваў трэсці князя і крычаць яму ў самае вуха: «Што ж ты натварыў!..» Нарэшце ён насадзіў Іржыка і з усяе сілы піхнуў каляску. Тая стрымгалоў панеслася з пагорка, падскокваючы, нібы жывая, на купінах. Дземянцей падняў

стрэльбу, з якой толькі што страляў яго гаспадар, і так грамыхнуў яе на зямлю, што пераламаў папалам. Ярасць гайдука — такая рэдкая з'ява — падказала ўдзельнікам палявання, што на сягоння ўсё закончана. Удзельнікі палявання пачалі разыходзіцца без каманды.

Між тым Дземянцей падышоў да канала, падняў за фалды свайго анямелага ад страху паніча і, пасадзіўшы яго зноў у каляску, павёз да экіпажа. Здавалася, што ён ужо забыўся і пра няшчаснага хлопчыка-слугу і пра свой нечаканы прыступ гневу — на твары яго зноў панаваў выраз раўнадушша і панурасці.

У замак слугі вярталіся павольным крокам, нібы баючыся чагосьці. Наперадзе два коннікі везлі прывязанага да доўгай жэрдкі забітага дзіка. За імі ішлі ўсе астатнія. У цэнтры натоўпу каціла ўбогая аднаколка. На дне звычайнай павозкі, якая прызначалася для перавозу корму для звяроў і птушак Летняга парку, ляжаў ранены хлопчык-слуга. Шырока раскрытымі, пачырванелымі ад мукі вачыма ён глядзеў у неба. Ён быў яшчэ жывы, але ўжо наўрад ці што-небудзь бачыў і разумеў. Стары слуга, сваяк бедалагі, стаяў над ім на каленях і, узняўшы рукі ў неба, без слёз, глуха прычытваў:

— Вазьмі мяне, Госпадзі! Вазьмі мяне ўзамен! Ты выпрабаваў мяне і ўсё ведаеш! Вазьмі лепш мяне!..

Усе астатнія ў натоўпе хмура маўчалі…

X

Дні праходзілі за днямі. Панна Марыя пачала прывыкаць да замкавага жыцця. Пэўны час да сняданку яна праводзіла ў майстэрні мастака, які рабіў эскізы да яе будучага партрэта. Сняданак, абед і вячэра яе праходзілі ў кампаніі гаспадароў.

Княгіня, адчуваючы асаблівую прыхільнасць мужа да пляменніцы, старалася трымаць сябе з паннай Марыяй ветліва. Але гэта не вельмі ў яе атрымлівалася. Панна Марыя адчувала сябе ў яе кампаніі зняважанаю і таму пазбягала яе. Да таго ж яе стрымліваў той арэол тайны, які лунаў над гаспадыняй замка. Панначка адчувала, што слугі невыпадкова называлі яе «вядзьмаркаю». За самую дробязную правіннасць княгіня жорстка карала іх. Слугі баяліся яе, як моравай хваробы.

Акрамя таго панну Марыю прыгнятала яшчэ і прысутнасць маладога князя. Пястун, здавалася, быў сатканы з недахопаў. Панначка прымала ўсе яго выхадкі блізка да сэрца. Ужо толькі адзін яго выгляд выклікаў у яе агіду. Як ні стараліся глядзець за ім слугі, ён больш нагадваў пудзіла гарохавае, чым знакамітага князя. Панна Марыя была вельмі здзіўлена, калі ўпершыню пачула пра амурныя справы Іржыка. Ведала яна і пра забойства хлопчыка-слугі. Яе мучыла тое, што вісус не адчувае згрызот сумлення за свае ўчынкі! За яго неасцярожнасць на апошнім паляванні пацярпеў… Дземянцей. Па распараджэнні княгіні той атрымаў дванаццаць удараў бізуноў — роўна столькі, колькі было гадоў няшчаснаму хлопчыку-слузе, — ды яшчэ на тры дні быў пасаджаны ў башню на хлеб і ваду. Нейкі час здарэнне ў Летнім парку трымала ўсіх жыльцоў замка ў трауры. Нават гаспадары, здавалася, былі прыгнечаны. І толькі Іржык паводзіў сябе так, быццам нічога не здарылася.

З некаторага часу Панну Марыю пачаў палохаць яго позірк. Пястун заўважыў яе. Спачатку ён проста пяліў на яе свае вочы, забыўшы пра ўсё на свеце: пра абед, які астываў на стале, пра тых, хто яго акружае. Ён глядзеў на панначку і міжволі пераймаў яе звычкі: распрамляў плечы, стараўся акуратна трымаць лыжку… Ёй здавалася, што гэты пястун дражніць яе.

Аднак усё складвалася значна горш: няшчасны закахаўся ў панну Марыю. Калі ён звыкся з пачуццём здзіўлення ад таго, што з ім адбылося, ён пажадаў зблізіцца з панначкаю… Звычайна, пакуль госця знаходзілася за сталом, ён не спускаў з яе вачэй, але варта было ёй толькі ўзняцца, як ён разварочваў каляску і адпраўляўся за ёю. У рэшце рэшт, па распараджэнні князя Станіслава, Іржыка сталі пускаць у Сталовую залу толькі пасля таго, як адтуль выходзіла панна Марыя. Супакаенне як быццам бы аднавілася. Аднак страсць у сэрцы вісуса ўжо разгарэлася. Варта было яму ўбачыць панначку, як ён ляцеў да яе, працягваючы пры гэтым рукі, быццам бы молячы аб паблажцы. Калі яму даводзілася

да яе наблізіцца, ён асцярожна кранаў пальцамі яе сукенку, жадаючы ўпэўніцца, што перад ім не здань, сатканая з промняў і вільгаці, а жывая істота. Пры гэтым панна Марыя заходзілася ад страху і хвалявання. Яна пачала пазбягаць сустрэч з ім. Але гэта ўжо не магло ёй дапамагчы. Грэшнае насенне ў душы вырадка прарасло і цяпер пагражала выспець у неверагодны, брыдкі колас.

Звычайна пасля снядання панначка ішла гуляць з князем Станіславам у парк. А калі гаспадар замка быў заняты, яна адпраўлялася туды ў суправаджэнні маўчуна пана Кржыша. Адзіноты яна не выносіла. Пра паездку ў Варшаву князь гаворку не заводзіў. Менавіта жаданне пабыць з пляменніцаю прымушала яго адкласці ад'езд. Хутка панна Марыя даведалася, што ён быў у Кляцісе і бачыўся з Янам. Хлопец яму спадабаўся. Князь загадаў занесці яго ў спіс тых, хто павінен адправіцца з ім у Варшаву.

Асабліва сумнымі здаваліся панначцы пасляабедзенныя і вячэрнія гадзіны. Пасля абеду замак быццам выміраў. Кожны з гаспадароў запіраўся на сваёй палове, слугі хаваліся ў каморкі. Знікаў нават пан Кржыш. Тым часам панначка адпраўлялася гуляць па залах. Міжволі ёй даводзілася звыкацца з адзінотаю. Гэта было няпроста. Ёй бачылася неверагодным тое, што агромністы замак выглядае зусім бязлюдным…

З некаторага часу яе любімым заняткам стала сядзець каля акна. Яе забаўляла назіранне за княжацкай флатыліяй. Калі на вуліцы быў вецер, караблі з паднятымі ветразямі трымаліся пасярэдзіне возера. Маленькія чалавечкі мітусіліся на палубах, карабкаліся па рэях, падавалі флажкамі сігналы. У іх мурашынай мітусні бачыліся сэнс, значэнне і страсць. Панначка міжволі зайздросціла ім.

Вячэрняю парой, калі спадала спёка, князь Станіслаў прапаноўваў ёй пакатацца. У такі час яны адпраўляліся ў адкрытай пралётцы ў Летні парк. Дарожка праходзіла па беразе возера. З блізкай адлегласці судны ўжо не здаваліся панне Марыі такімі фантастычна прыцягальнымі. Цёрся аб борт, павізгваючы, зялёны ад водарасцяў якарны ланцуг. Апушчаныя ветразі віселі, як пустыя мяшкі, і бачыліся ўжо не такімі бясспрэчна белымі, як здалёк. Адсутнічала бравая каманда… Іншы раз князь прасіў вазніцу правезці іх праз горад. Заўважыўшы пралётку, гараджане здымалі галаўныя ўборы, нізка кланяліся. Панна Марыя чула, як яны, паказваючы ў яе бок, аб нечым ажыўлена перагаворваліся, але не здагадвалася, што гэтае ажыўленне выклікала менавіта яна сама. Людзі дзівіліся яе прыгажосцю, грацыяй, пыталіся, як яе завуць…

Здавалася, тутэйшыя цяністыя дарожкі цягнуліся бясконца. Даводзілася ехаць то па насыпе, прама па сярэдзіне сажалкі, то ўзбірацца на ўзгоркі. Патрывожаныя з вады шэрыя качкі чародамі пераляталі з месца на месца; дарожку перабягалі касулі, зайцы. Недзе ў зацішным месцы нечакана магла раскрычацца гарластая чапля. І толькі белыя лебедзі былі абыякавымі да з'яўлення экіпажа; трымаючыся заўсёды параю, яны, здавалася, абдумвалі нейкую сваю сур'ёзную справу, якая павінна была адбыцца…

Здаралася, пакінуўшы пралётку, князь і панначка садзіліся ў альтанцы і з задавальненнем любаваліся даляглядамі. У такія хвіліны яны забываліся адзін пра аднаго, углядваліся і ўслухоўваліся, міжволі адчувалі сябе часткаю прыроды…

Ну а позна ўвечары, пасля прагулкі, застаўшыся ў спальні, панна Марыя цалкам аддавалася свайму любімаму занятку — думкам пра Яна. Між іншым, яна думала пра яго пастаянна: у кампаніі князя, у кампаніі маўчуна пана Кржыша, у майстэрні пана Гнезскага. Але тады думкі аб ім былі мімалётнымі, як прыемныя здані. Перад сном жа гэтыя думкі, здавалася, апаноўвалі яе цалкам: яе цягнула да Яна, яна хацела яго бачыць, чуць яго дыханне, голас…

Яна сядзела ў крэсле каля высокага акна, якое пачыналася ад самай падлогі, і яскрава ўяўляла сабе іх вячэрні дыялог… Ян жартаваў, усміхаўся сваёю спакойнай, неліслівай усмешкаю. Ён то бясконца гаварыў, то глядзеў ёй у вочы — сур'ёзныя, быццам збіраўся прызнацца ў нечым патаемным.

Такая размова ў думках дапамагала ёй бавіць доўгія гадзіны адзіноты, выратоўвала яе ад пакуты і смутку. Гэта дапамагала ёй заставацца такой, якою яна была з дзяцінства і якою яе ведалі ўсе ў Кляцісе: ураўнаважанай і сардэчнай.

XI

Неяк аднойчы ўвечары ў спальню панны Марыі ўвайшла Агнешка і сказала:

— Вас просіць князь.

— Што здарылася?

Не ведаю, ваша міласць. Толькі чула, што гадзіну таму прыбыў ганец з дэпешаю. Казалі, здалёку.

Поделиться:
Популярные книги

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена