Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Яна дапамагла ёй зняць сукенку. Потым, перахрысціўшы, як некалі ў дзяцінстве рабіла яе маці, паклала спаць. Панна Марыя падзякавала ёй.

— Думаеш, ён не прыйдзе? — спытала яна. Служанка, убачыўшы, як тая ўся дрыжыць, супакойвала яе.

— Не думайце, не думайце пра гэта, — адказала яна. — Не трэба пакутаваць. Пан Кржыш упэўнены, што шлюб ваш несапраўдны. Заўтра адправім пасланца ў Варшаву. Прыедзе князь Станіслаў, і ўсё стане на свае месцы…

— Калі яшчэ ён прыедзе, — разважала панначка. — А як быць цяпер? А раптам князь Іржык уздумае з'явіцца?..

— Тады мы дадзім

яму такога дыхту, што век будзе помніць! — упэўнена адказала служанка. — Не бойцеся, панначка, я не адыдуся ад вас ні на крок да самага прыезду князя Станіслава. Малады князь не пасмее дакрануцца да вас. А калі што, то я ўздыму такі шум, што сюды збяжыцца ўвесь горад!

Сардэчныя словы яе падзейнічалі. Панна Марыя з палёгкай уздыхнула. Яна ўзяла за руку Агнешку і папрасіла:

— Толькі, дзеля Бога, не адыходзь.

— Я лягу на гэтым дыванку, каля ложка, — адказала служанка і паказала сабе пад ногі.

— Заўтра адразу ж сядзем пісаць ліст князю.

— Так, з самай раніцы, як толькі прыйдзе пан Кржыш.

— Потым адшукаем вернага пасланца. — Агнешка раптам усміхнулася і сказала: — Ёсць у мяне адзін на прыкмеце!

Панна Марыя кіўнула.

— Толькі каб нікому ні слова.

— Не хвалюйцеся, — адказала Агнешка. — Чалавек надзейны і аддадзены.

Абедзве прыціхлі, адчуваючы задавальненне ад свайго плана. Час праляцеў непрыкметна. Потым панна Марыя сказала:

— Дай Божа, каб усё было добра. — Яна павярнулася да абраза, тройчы перахрысцілася і ціха прамовіла: — Дапамажы, Госпадзі! Уратуй па міласці тваёй!

Агнешка, на яе прыкладу, таксама пачала хрысціцца…

XXIX

Гэтая ноч павінна была стаць для панны Марыі яшчэ адным жудасным выпрабаваннем.

З маўклівай згоды княгіні Іржык атрымаў поўную свабоду. Наўрад ці зразумеў ён, што адбылося ў касцёле. Таямнічы шэпт чалавека ў беласнежным адзенні, музыка, якая грымела, здавалася, з самых нябёсаў, унеслі толькі сумятню ў яго і без таго нездаровую галаву. Там, у касцёле, ён проста перапалохаўся. Праўда, крыху пазней, калі яго прывезлі ў замак, ён хутка забыў пра свой перапалох, вярнуўся да звычайных сваіх забаў. Цэлы дзень ён паліў з мушкета ў сцяну і прасіўся ў Дземянцея на паляванне. Увечары ён успомніў пра панну Марыю.

Пасля таго, што адбылося ў касцёле, яго жаданне пабачыць панначку было як быццам зусім натуральным. Тым не менш, асцярожны Дземянцей вырашыў спачатку запытаць дазволу ў княгіні. Гаспадыня замка доўга не затрымлівала яго. Яе фраза — «З гэтага часу ён яе муж і ўладар» — сказала гайдуку ўсё. Да гэтай размовы тое, што адбылося ў касцёле, яму ж усё-такі бачылася гульнёй, жаданнем маці пацешыць сваё дзіцяці. Цяпер жа, пасля гэтай размовы, ён зразумеў, што памыляўся і што вянчанне было сапраўдным. Тым не менш, яму было няпроста асэнсаваць тое, што адбылося; слуга ніяк не мог уявіць князюшку мужам такой высакароднай і прыгожай панны.

А Іржык упарта настойваў на сваім: ён качаўся па пакоі, біў у дзверы. Адчуваючы, што яго буянства можа працягнуцца ўсю ноч, Дземянцей нарэшце ўзяў свечку і, адчыніўшы дзверы, пакаціў каляску да пакояў панны Марыі…

Гайдук ведаў

сваю службу. Ён разумеў, што ніякія ўгаворы не дапамогуць яму пранікнуць у спальню панны Марыі і што шум можа выклікаць толькі лішняе азлабленне слуг. Таму ён вырашыў пайсці на хітрасць: трэба пранікнуць у пакоі маладой панначкі праз патаемныя дзверы, пра існаванне якіх панначка не мела ніякага ўяўлення. Сваю задачу ён бачыў у тым, каб запусціць князюшку ў пакоі панны Марыі і выправадзіць служанку. Пра тое, што можа адбыцца пасля гэтага, ён не думаў.

Паблукаўшы па лабірынтах патаемных хадоў, Дземянцей і Іржык спыніліся каля дзвярэй, якія з боку спальні панначкі былі застаўлены высокім люстэркам. Гайдук не без цяжкасці адчыніў яе і ўкаціў каляску ў пакой.

У спальні дагаралі свечы. Панна Марыя ляжала на ложку. Побач на дыванку звілася калачыкам Агнешка. Абедзве заснулі моцным першым сном. Не жадаючы ўпусціць зручнага выпадку, Дземянцей зрабіў крок да служанкі, згроб яе і паспешліва панёс да дзвярэй патаемнага ходу.

Агнешка прачнулася. Ад страху голас спачатку здрадзіў ёй. Яна змагла закрычаць толькі тады, калі Дземянцей унёс яе ў цемень лабірынта…

Крык служанкі разбудзіў панну Марыю. Яна расплюшчыла вочы, падняла галаву. Прама перад ёй, у двух кроках ад ложка, сядзеў на калясцы князь Іржык. Чорныя бліскучыя валасы на яго маленькай галаве былі гладка прычасаны. Іржык пазіраў на панну Марыю круглымі, блізка пасаджанымі, малпінымі вочкамі і нечага чакаў. Позірк яго выражаў здзіўленне. Так, моўчкі, не варушачыся, яны глядзелі адно на аднаго…

Першы апамятаўся Іржык. Вочкі яго затуманіліся, на губе заблішчэла сліна. Прыдурак вырашыў наблізіцца да прадмета сваёй пажадлівасці.

Яго парыў прымусіў прачнуцца панну Марыю. Яна паспрабавала саскочыць на падлогу, але паспела толькі адкінуць коўдру, — Іржык падкаціў да ложка і, нечакана скокнуўшы, наваліўся на яе. Панна Марыя спрабавала вызваліцца. Але зрабіць гэта аказалася не так ужо і проста, — Іржык учапіўся ў яе, як клешч у скуру. Рукі яго так і забегалі па яе целу, быццам на яе пусцілі тысячу гадзюк. Панна Марыя неяк вывернулася і адкінула ад сябе гвалтаўніка. Але той тут жа схапіў яе за руку.

Малады князь быў настолькі ж спрытным, наколькі і дужым. Ад болю ў руцэ панна Марыя амаль не страціла прытомнасць. Яе выратавала толькі думка пра тое, што яна не павінна ўступіць гэтай жывёліне. Яна накінула на князя коўдру. Той на імгненне вызваліў руку, але ў той жа момант схапіў панначку за начную сарочку. Панна Марыя пачула трэск тканіны, — частка яе доўгай сарочкі засталася ў руцэ гвалтаўніка…

Прыкрываючы рукою голыя плячо і грудзі, яна кінулася да дзвярэй. Але Іржык апярэдзіў яе. Ён быў вёрткім, як ліса. Скокнуўшы з ложка, ён абагнаў панначку і стаў перад ёю на самым праходзе. Тады панна Марыя кінулася да другіх дзвярэй, за якімі знаходзіўся пакой служанкі. Але Іржык і тут апярэдзіў яе — вырас перад ёй, як страшны язычаскі бажок.

Не ведаючы, куды падзецца, панначка спынілася. З пагардай глядзела яна на свайго праследавацеля. Той сядзеў перад ёй на кукішках, цяжка дыхаў, вытарашчыўшы на яе свае круглыя маслістыя вочы. Наўрад ці разумеў ён, што робіць.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение