Чарадзейныя яблыкі
Шрифт:
— Не, — адказала панначка.
— Захочаш, — сказаў князь, — прасі. Пакуль я дома, пастараюся выканаць тваю просьбу.
Ён памаўчаў, потым уздыхнуў і сказаў:
— Ну што ж, я пайду. Зайшоў прама з дарогі. Трэба пераапрануцца, прывесці сябе ў парадак. Сягоння будзе цяжкі дзень. — І, падняўшыся, выйшаў са скрыпам батфортаў з пакоя.
Гэта размова адбылася раніцой. А ў поўдзень гаспадары замка і іх набліжаныя адправіліся ў касцёл, дзе павінны былі адпяваць князя Іржыка.
Саркафаг паставілі ў дубовы, упрыгожаны пазалочанымі вензелямі гроб і на катафалку, у суправаджэнні світы духоўнікаў,
У хуткім часе пачалося адпяванне. Хор манашак з гарадскога жаночага манастыра заспяваў жалобную мелодыю. Галасам дапамагаў клавесін. Жалобнае песнапенне і музыка міжволі выклікалі ва ўсіх слёзы.
У час адпявання панна Марыя нечакана ўбачыла Гнезскага… Гледзячы на яе здалёк, ён, здавалася, прасіў у яе прабачэння. Пасля іх разлукі яна бачыла яго ўпершыню. Даючы зразумець, што не злуецца на яго, яна лёгенька пакланілася. Гнезскі адказаў ёй нізкім сардэчным паклонам.
Спеў манашак — то зусім ціхі, то моцны, як шум вадаспада, — выліваўся за межы храма. Народ, слухаючы, прыціх. Усе глядзелі ў бок адчыненых дзвярэй касцёла, быццам чакалі нейкага цуда — з'яўлення ў дзвярах князя Іржыка, самараскрыццё саркафага і іншага. Аднак нічога звышнатуральнага не адбывалася…
Нарэшце галасы і музыка заціхлі. У храме зазвінеў ланцуг, прарыпелі кімсьці адчыненыя сутарэнныя дзверы. Тыя, хто знаходзіўся ў храме, павярнуліся ў бок, адкуль даносіліся гэтыя гукі. Некалькі служак з запаленымі бутафорскімі каганцамі накіраваліся па прыступках у сутарэнне. За імі рушылі роўнай чаргой духоўнікі, адзін з якіх нёс масіўны сярэбраны крыж. Беласнежныя адзенні божых набліжаных, сімвалізуючы іх чысціню, рэзка кантрасціравалі з цёмным адзеннем родзічаў нябожчыка, гасцей і слуг.
З п'едэстала паднялі гроб і панеслі за свяшчэннаслужыцелямі. За гробам у сутарэнне пачалі спускацца, па адным і па двое, родныя і блізкія загінуўшага. Княгіню Ізабэлу, усю ў чорным, вялі пад рукі дзве яе служанкі.
Князь Станіслаў ішоў з паннай Марыяй. За імі следаваў пан Чаляднік…
Між тым на вуліцы, каля брамы, пачалася даўка. Жаданне даведацца, што адбываецца ў велікасвецкім храме, прымусіла людзей наблізіцца да брамы. На кагосьці наваліліся, кагосьці прыціснулі да жалезных прутоў агароджы. Пачуліся крыкі. Між іншым народ усё падыходзіў. І тады, жадаючы вызваліць плошчу, начальнік замкавай дружыны выклікаў коннікаў. Тыя наляцелі, як восы. Пачуўся свіст бізуноў, раздаліся крыкі. Паднялася паніка… Коннікі разганялі людзей.
Калі Эрдзівілы і іх слугі пакідалі храм, плошча перад касцёлам ужо была пустая. На бруку то тут, то там віднелася кроў. Дружыннікі паспешліва засыпалі іх пяском.
Гэты дзень у горадзе доўга потым называлі пахаваннем д'ябла.
Частка трэцяя
Марысін парк
I
Дні
Іншы раз яе суправаджаў пан Гнезскі, іншы — пан Кржыш. У такім выпадку яны маглі зайсці і ў гарадскую карчму, здзівіўшы тым самым як яе гаспадара, так і наведвальнікаў.
Так, няспешна і без асаблівых падзей надышлі Каляды. У замку ўсе чакалі вяртання князя.
Напярэдадні свята ў адной замкавай зале па традыцыі ўстанавілі ёлку. Панна Марыя дапамагала яе ўпрыгожваць. Неяк аднойчы, калі яны займаліся гэтай справай, у залу нечакана ўвайшоў нейкі чалавек — у вялікім кажусе поўсцю наружу і мехавой шапцы, насунутай на вочы. З парога ён гучна закрычаў:
— Ні з месца! Інакш вас спыняць мае кулі!.. — У кожнай руцэ незнаёмца было па пісталету.
Дзяўчаты завішчалі ад страху, замітусіліся па зале, нібы перапалоханыя куры. Увайшоўшы кінуў пісталеты — і заціснуў вушы. Але дзяўчаты працягвалі крычаць і мітусіцца; некаторыя нават пападалі, нібы падстрэленыя качкі; нарэшце яны стоўпіліся каля панны Марыі. Панначка таксама перапалохалася, стаяла ні жывая ні мёртвая… Нападаючы зняў шарф, скінуў кажух — і тут усе ўбачылі, што перад імі княжы прыказчык.
— Пан Чаляднік!.. — закрычалі чароўныя дзяўчаты. У галасах іх згадвалася ўжо радасць. — Ох і напалохалі ж вы нас!..
Пан Чаляднік тым часам падхапіў на рукі адну маладзіцу і пачаў яе кружыць — ды так, што яна не магла нават падаць гука. Нечакана пакінуўшы яе, ён падхапіў другую. На тварах служанак загарэўся румянец. Некаторыя дзяўчаты самі падступалі да прыказчыка — з тым, каб ён таксама пакружыў іх. З'яўленне веселуна азначала прыезд князя.
Панна Марыя кінулася ў абдымкі пану Чалядніку.
— Мілы, добры пан Варлампій! — сказала яна і раптам усхліпнула. — Як сумавалі мы без вас! Слава Богу, што вы вярнуліся! Слава Богу!
— Ну-ну, мая вы прыгажуня, толькі не трэба плакаць. А то і старога прымусіце распусціць нюні.— Пан Чаляднік пацалаваў панначку ў лоб і, адхіліўшы, уважліва паглядзеў ёй у вочы. — Якая вы сталі! — з захапленнем сказаў ён. — Зусім дарослая. Вось, мабыць, здзівілася б пані Кацярына… Ну-ну, вытрыце слёзкі. Мы вярнуліся, мы зноў разам. А вясной яшчэ прывязём паноў юнакоў — нашу вучоную братву. Тады зусім весела будзе!
Пачуўшы, што Ян вернецца вясной, панначка залілася румянцам. Вочы яе зазіхацелі. Навіна ўсхвалявала яе. Тым часам пан Чаляднік звярнуўся да дзяўчат:
— Раю, прыгажуні, прыгледзецца да іх. Такія аказаліся галавастыя! Усіх тамашніх шкаляроў за пояс заткнулі. Выкладчыкі ды ўсякія вучоныя мужы, каторым плаціць наш князь, проста дзіву даюцца! І адкуль вы, ваша міласць, гавораць яны, прывезлі такіх!.. Вось вернуцца ўвесну, самі пераканаецеся. Столькі ўсякага мастацтва абяцаюць наляпіць вакол замка і ў горадзе! Новыя паркі, дварцы! Ох, дзяўчаты, і будзе ж тады ў нас усяго!..