Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Гэта быў Ян! Панна Марыя ледзь пазнала яго. Здавалася, Ян стаў вышэй ростам і шырэй у плячах. Іншым быў і выраз яго твару. Дзе падзелася тая баязлівасць у позірку?! Ён падышоў да панначкі і з хвіліну глядзеў на яе, жадаючы пераканацца, што гэта сапраўды яна. Потым, схамянуўшыся, запрасіў яе сесці. І тут жа прысеў побач. Усе прысутныя азірнуліся на панначку і, пазнаўшы яе, нізка пакланіліся.

Паводзіны Яна з'явіліся нечаканасцю для насельнікаў гэтага жытла. Усе здзівіліся, калі ўбачылі, што юнак не выказаў перад вельмі высакароднай асобай ніякай баязлівасці. Здавалася, ён сустрэў сваю даўнюю сяброўку. Усе, хто быў тут, — і маладыя, часова паселеныя садоўнікі,

і жабракі, якія чакалі цёплых дзён, каб пасля разысціся па сваіх дарогах, — пранізліва ўтаропіліся на панначку, як на дзіва. Самі ж яны, панна Марыя і Ян, здаецца, забылі, дзе знаходзяцца, і моўчкі ўзіраліся адно ў аднаго. «Прыехаў?» — чыталася ў позірку панначкі. «Так, і цяпер заўсёды буду побач з табой», — адказваў ёй упэўнены позірк Яна. Так, моўчкі, сядзелі яны да таго часу, пакуль не пачулі перашэптванне і говар людзей. Нарэшце яны пакінулі жытло і «схаваліся» за сцяной каплічкі.

— Князь выкупіў-такі Папову горку, — патлумачыў Ян. — Пасяліў нас у гэтым старым прытулку. Але ў нас не хапае духу выгнаць на вуліцу гэтых людзей. Тут ёсць зусім старыя і нават інваліды. Калі пацяплее, яны самі пойдуць. А пакуль будзем жыць разам. Я гаварыў з князем. Яны нам не перашкаджаюць… Цяпер рыхтуем праект новага парка. Для гэтага мне і некаторым маім сябрам дазволена карыстацца замкавай бібліятэкай.

Панна Марыя была перапоўнена гордасцю. Яна ніколі не сумнявалася ў даравітасці Яна. Ёй раптам захацелася прыхіліцца да яго, як у тую ноч каля сажалкі. Аднак, скоса паглядзеўшы на акенца таго прытулку, што стаяў непадалёк, яна заглушыла сваё жаданне.

— Як толькі сыдзе снег, — працягваў Ян, — развернем земляныя работы. Вось тут, — ён паказаў на паляну ў нізіне перад сабой, — выкапаем вялікі канал і зробім па берагах пасадкі. Потым разаб'ем алеі, пабудуем мосцікі. Апрача таго, падрамантуем каплічку.

— А як жа прытулак? — спытала панначка. — Ён застанецца?

— Пасля заканчэння ўсіх работ яго давядзецца знесці,— адказаў Ян.

Хлопец быў яўна захоплены даручанай яму справай. Здаецца, цяпер ён і думаць не мог ні аб чым іншым. Панна Марыя адчула гэта. І яшчэ яна ўгадала, што перад ёй ужо не той закаханы юнак, сэнс жыцця каторага быў заключаны толькі ў пакорнасці ёй. Ён ужо не гаварыў з ёй, як раней пра каханне, не глядзеў на яе з такім замілаваннем. У яго вачах можна было прачытаць думкі пра штосьці такое, што яна ніяк не магла зразумець. Гэта перамена, здавалася, павінна была крануць яе самалюбства. Але дзіўна, панначка адчувала, што такі Ян, захоплены і крыху раўнадушны да яе, падабаецца ёй значна больш. Яна, як дзіця, ужо чакала ад яго нейкага дзіва. Нечакана яна зразумела, што жыццё не стаіць на месцы і што за гэтыя шэсць-сем месяцаў Ян пайшоў далёка наперад. Ёй не хацелася адставаць. Яна хацела быць такой жа граматнай, такой жа захопленай. Ёй хацелася браць прыклад з любага і… цягнуцца за ім, як павой, абвіваючы сцябло якой-небудзь расліны. Яна адчувала, што павінна часцей бачыцца з Янам.

V

З гэтага часу, чым бы ні займалася панна Марыя, яна думала толькі пра Яна. Ёй было прыемна ад думкі, што ён недзе недалёка і што яго адзначыў і прыблізіў да сябе сам князь. Ёй хацелася бачыцца з Янам. Але пачалася бездараж. Аб прагулках у парку няма чаго і думаць. Неўзабаве яна даведалася, што, бываючы ў бібліятэцы, Ян абавязкова наведвае князя. Пасля гэтага яна зачасціла на палавіну гаспадара замка. Эрдзівіл быў толькі рады яе візітам. Яго захоплівала тэма новага парка, і ён спадзяваўся пачуць пажаданні і падказкі пляменніцы. У сваю чаргу панну Марыю

размова пра парк цікавіла таму, што мела адносіны да Яна…

— Хачу пераўтварыць пустыню ў квітнеючы сад, — прызнаўся ёй князь. — Даўно мару стварыць парк, дзе маглі б паспрачацца мастацтва і прырода і дзе б я мог быць арбітрам у гэтай спрэчцы. Папова горка — самае прыдатнае для гэтай задумы месца.

Князь марыў як мага хутчэй ажыццявіць сваю ідэю. Ён гаварыў:

— Грошай не пашкадую. На вечнае грошай не шкада. Я праслаўлю сябе гэтым паркам. Калі-небудзь, гадоў праз дзвесце, пра мяне ўспомняць з удзячнасцю. Цяпер ёсць каму ажыццявіць маю мару. Вярнуліся з-за граніцы панове садоўнікі. Лепшаму з іх я ўжо даручыў зрабіць праект.

Панна Марыя не магла стрымацца, спытала:

— А хто гэты лепшы? — Пры гэтым яна зрабіла выгляд, быццам і сапраўды не ведае, пра каго ідзе гаворка.

— Гэта як раз той, каго рэкамендавала ты, — адказаў князь. — Сын млынара з Кляціхі. Павінен падзякаваць табе за падказку. Юнак аказаўся кемлівым.

Твар панначкі расчырванеўся. Хоць яна і чакала адпаведны адказ, перамагчы хваляванне ёй не ўдалося.

— Выкладчыкі быццам дамовіліся, — працягваў князь, — прасілі аддаць яго вучыцца ва універсітэт. Але я не пагадзіўся. Талент гэтага юнака патрэбен мне ўжо сягоння, бо я не вечны і хачу ажыццявіць сваю ідэю. Упэўнены, што ў яго хопіць розуму і фантазіі, каб здзейснілася мая мара.

— А якім вы ўяўляеце сабе гэты парк? — спытала панначка.

Відаць, князю было ўсё роўна, якім будзе яго новы парк, абы толькі падабалася яму. Ён давяраў маладым садоўнікам. У іх прапановах, старанні, захопленасці ён бачыў залог поспеху сваёй задумкі. А таму адказаў:

— Поўнасцю давяраю моладзі, іх ведам і густу. Хутка гэты Ян прадставіць праект. Вось тады і даведаемся, якая будзе аснова майго цуда-парка, якім я збіраюся здзівіць усіх. А пакуль я распарадзіўся выпісаць пятнаццаць дзесяткаў дрэў з Варшавы і з прыватнага гадавальніка Замойскага. Як мне вядома, дрэвы ўжо ў дарозе…

Ад князя панна Марыя яшчэ даведалася, што малады садоўнік бывае зранку ў замкавай бібліятэцы. І таму ўжо на наступны дзень яна адправілася туды.

Ян сядзеў за сталом. Ён быў так заняты сваімі думкамі, што і не заўважыў, як увайшла панна Марыя. Стоячы каля дзвярэй, яна бачыла, што перад Янам разгорнуты вялікі, размаляваны ліст паперы. На тым жа стале стосікамі ляжалі тоўстыя кнігі ў чорных скураных пераплётах. Ян глядзеў на ліст, але было відаць, што думкі яго носяцца недзе за межамі залы. Ён марыў.

Пад нагой панны Марыі скрыпнуў паркет — Ян азірнуўся. Убачыўшы панначку, ён падняўся і выйшаў з-за стала. Паўза, якая настала за гэтым, камусьці чужому магла б здацца сапраўднай вечнасцю. Камусьці — толькі не гэтым дваім. Абодва на некаторы час забыліся пра ўсё на свеце.

Так, яны былі ўжо не тыя. Ян і панна Марыя — не дзеці, што пералазілі ўначы цераз агароджу і разважалі каля сажалкі пра зоркі. Гэта былі ўмудроныя першым вопытам жыцця дарослыя людзі. Акрамя пачуццяў, імі цяпер кіраваў і розум.

Не дамаўляючыся, яны рушылі насустрач адно аднаму і хутка сышліся ў цэнтры бібліятэчнай залы. Аднак яшчэ добрую хвіліну пасля гэтага яны моўчкі глядзелі адно на аднаго.

— Як твой праект, Ян? — першай загаварыла панначка. — Я рада, што князь даверыў табе такую адказную справу. Нават мяне зацікавіла ідэя гэтага будаўніцтва.

Яна крыху хітравала. Усё-такі галоўнай прычынай яе інтарэсу да новай справы з'яўлялася дачыненне да яе самога Яна. Ёй хацелася вярнуць усё тое, што калісьці так ап'яняла…

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия