Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Ужо на вуліцы, калі вочы самі зажмурыліся ад сляпучага сонца, Ясь сказаў Артуру:

— Скрынкі пад вярбою. У бучы… Там глыбока…

Артур толькі пасміхнуўся, сказаў вартавым:

— Варта здымаецца…

— Дзіўныя рэчы, — сказаў адзін са знятых вартавых, калі Ясь і Артур пайшлі кожны сам па сабе. — І крэсла цэлае, і вязень «раскалоўся»…

2. Выправа

Урэшце надышоў дзень, калі адслужылі малебен і рушылі на захад, дзе адбываліся ваенныя падзеі. На асвячэнне зброі ксёндз прыйшоў сам, а бацюшка ўпіраўся, ледзь не сілком

прывялі.

Аканома на ўрачыстым малебне не было. Не было і пані аканомавай. Адзінае, што яна змагла вымаліць у мужа, — праводзіць паўстанцаў па дарозе на захад.

Урбановічу карцела паглядзець, як яна будзе развітвацца з Артурам. Але яму не хацелася паказвацца паўстанцам на вочы, паслаў Мондрыка.

Інсургентаў назбіралася сорак чалавек конных і больш сотні пяхоты. Пяхотай паўстанцаў можна было назваць умоўна. У некаторых не было аніякай зброі, калі не лічыць косаў.

Пад вясёлыя крыкі, бязладныя песні і лунанне самаробных штандараў вырушылі за мястэчка. Буевічаў Стасік, які страшэнна задзёр нос за брата-камандзіра, расказваў пра тое новае жыццё, якім зажывуць, калі адваююць свабоду.

— У нас будзе свая дзяржава, і мы назавём яе Беларуссю. У нас будуць свае школы, свае грошы… Як то было колісь…

— А свая паліцыя будзе? — пыталіся сяляне, якім было абы пацвеліць з маладзёна.

— А то як жа, абавязкова будзе. Толькі назавём яе не паліцыяй, а як-небудзь інакш, скажам, міліцыяй.

— І такі ж міліцыянт, як Вусаціха, будзе?

— А ён і зараз ёсць міліцыя…

Гучны рогат гаварыў пра ўздым і добры настрой інсургентаў.

Калі дзяўчаты сталі кідацца ў абдымкі і цалавацца-развітвацца з паўстанцамі, і гэта было натуральна, Аксана таксама абняла і пацалавала і Артура, і Стасіка. Пра гэтыя пацалункі аканому было данесена. Не мусіла яна рабіць гэтага, адзначыў потым аканом, як гжэчная, выхаваная, замужняя пані. Яна мусіла развітацца без пацалункаў. Але аканомава пацалавала спачатку Стасіка, потым Людовіка, і вось чарга дайшла да камандзіра. Ён і нахіліўся, паколькі быў конна. Нахіліўся, іх вусны зліліся.

«Адзін, два, тры, чатыры… — стаў лічыць «шпіён» — аканомаў даносчык Мондрык. — Можа, досыць! Гэтак на развітанне не цалуюцца. Нешта ёсць, мае рацыю аканом. Сем, восем… Божа, злітуйся!»

Аксана адарвалася ад Артура, прамакнула вочы хустачкай і пайшла да брычкі. Мондрык вывернуў запрэжку, Аксана яшчэ памахала хустачкай услед паўстанцам. Неўзабаве крыкі і песні сціхлі, чуцен быў толькі шоргат сотняў ног. Мужчыны ішлі бараніць волю. Кожны думаў пра тых, каго ён пакінуў дома.

3. Дурындала

Мястэчка апусцела. Здавалася, вымерла. Жыхары напружана чакалі, калі з'явяцца расейцы: паліцыя, жандары, казацкія раз'езды. Але маскоўцы ўсё не з'яўляліся. Па Пінска-Мазырскім тракце, за Прыпяццю, прайшло некалькі канвояў на ўсход. Пад надзвычай моцнай аховай, кожная падвода была літаральна аточана жандарамі і казакамі.

Трывожнае чаканне неяк само перайшло ў спакой, нават раўнадушша. Час ад часу падарожныя людзі, якія прыязджалі з Пінска, расказвалі, што сустракалі атрад з Манкевічаў; сваякам перадаваліся лісты, прывітанні. Падзеі, якія адбываліся ў краі — у Вільні, на ўсходзе, на Гарадзеншчыне, — не цешылі. А потым пачалі прыходзіць зусім нехарошыя весткі. То там разбілі атрад паўстанцаў, то там вёску маскалі спалілі. Хадзілі чуткі, што расейцамі па ўсім краі ўтвораны вайскова-палявыя суды, якія караюць бунтаўшчыкоў павешаннем, і што распраўляюцца нават з параненымі. Але дзе гэта было, якія вёскі папалілі, ніхто не маг сказаць

дакладна.

Ясь Кавалец некалькі разоў спрабаваў пагаварыць з аканомавай пра друкарства, але Аксана рабіла выгляд, што нічога не разумее. Відаць, варта было вычакаць. Ды і часу асабліва не было — прападаў днямі на паляванні. Разам з ваўком. Заўважыў за Інсургентам асаблівасць: галодны не цацкаўся з падстрэленай здабычай — хапаў, ірваў зубамі, каб хутчэй праглынуць, насыціцца. Колькі ні біў па мордзе, каб адвучыць, — не дапамагала. Уцякаў і прападаў па два-тры дні немаведама дзе. Усё ж гэта быў воўк. Пасля вяртаўся, прывалакаў з сабой качку з адгрызенай галавой. Прыносіў гаспадару ў знак замірэнння. І добра, калі гэта качка была дзікай. Часам здаралася, што і свойскай. Куды ваўку, неразумнай істоце, разабрацца, што прыручаныя крыжанкі палешукоў, якія пялёхкаюцца ў лужынах пры сядзібах, а начуюць пад плотам, — абсалютная недатыкальнасць. Ужо і пагалоска пайшла, што воўк Кавальца Яся, якога ён трымае за сабаку, вялікі шкоднік. Калі і тхор убіваўся каму ў куратнік, прыходзілі да Кавальцоў, прыносілі мёртвых курэй і патрабавалі пакараць Інсургента. Дакажы, што Інсургент сядзеў дома на прывязі.

Паляванне было работай, і работай не з лёгкіх. Ад дзічыны трэба як мага хутчэй пазбаўляцца, а гэта значыць снаваць на чаўне вёрстамі.

Вечарамі, калі начавалі на сядзібе, Інсургент пачынаў выць і скуголіць у клуні. Не любіў быць адзін, сумаваў. А ў дадатак да ўсяго страшэнна любіў цяпло. Не як звер, нават і не як сабака. Сціхаў толькі тады, калі пускалі ў хату. Упарта лез на ложак, каб зашыцца пад коўдру. А ў яго ўжо, як у кожнага стварэння сабачага роду-племені, і блыха завялася. Стары Кавалец браў тады лапату, якой саджаюць хлеб, і гнаў ваўка з хаты. Ясь нацягаў у бочку-будку саломы, заканапаціў дзіркі, закрываў адтуліну старым кажухам, каб мерзляку было крыху вусцішней.

«Што з яго вырасла? — усё часцей думаў Ясь. — Разбэшчаны… Не выжыве, калі кінуць у лесе. Пабяжыць да людзей, а там яго чакае доўбня…»

Зрэшты, ваўка і нельга было кінуць ці пакінуць у лесе — Ясь спрабаваў. Звер вяртаўся па слядах. Нават не разумеў, што ад яго хацелі пазбыцца. Відаць, думаў, што гэта такая гульня. Вінаватымі вачыма глядзеў на Яся, вінаватымі і поўнымі бязмежнага даверу.

Калі даводзілася на паляванні атабарвацца і начаваць, Інсургент грэўся каля кастра, як чалавек. Падстаўляў жывот, на якім чамусьці слабавата расла поўсць.

Калі Ясь прачынаўся, Інсургент драмаў каля самых шызых вуголляў, нос да жывата, ды яшчэ і дрыжэў, тросся, як худы конь пад дажджом. Пад раніцу Інсургент не вытрымліваў золі, лез Ясю пад кажух.

— Пайшоў прэч! — Ясь моцна таўхаў ваўка лапцем.

Сонца ўзыходзіла вышэй, пачынала ўжо грэць; скупа, нярадасна — раніца была золкай. Ясь прачынаўся ад холаду, і на яго таксама нападала трасучка нават пад кажухом. І ён ускокваў, браўся распальваць агонь.

Воўк слязлівымі, пакрыўджанымі вачыма сонна, зморана паглядаў на Яся, і ўвесь ягоны выгляд быццам гаварыў: «Бачыш, ты пакінуў мяне аднаго, мне холадна, я захварэў, я ледзь жывы, увесь дрыжу…»

Ясь пасміхаўся, адыходзіўся па дровы. Калі прыходзіў, Інсургента не было, некуды знік. Ясь нешта задумаўся… Агонь весела затрашчаў. Ясь прысеў, локцем абапёрся на кажух… і падскочыў, як ашпараны. Пад кажухом было нешта жывое!

— Інсургент! Зараза!

Воўк зашыўся пад кажух, у захаванае цяпло, і пазіраў з такім выглядам, быццам кажух належаў яму. Пагляд меў вясёлы, ужо задаволены.

Раніцай, на сядзібе, Інсургента паспрабуй раскатурхаць, каб скінуць з яго рэшткі сну. Быў у гэтым пытанні як які чалавек з ленаватых.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII