Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Апошні раз папярэджваю! — закрычаў паўстанец, які агучваў загад Буевіча. — Даю вам пяць хвілін і — пачынаем паліць.

Паўстанцы замітусіліся, хаваючыся ад магчымых стрэлаў з афіцыны, пабеглі да дваровых пабудоў і сталі круціць жмуты саломы.

Раптам дзверы афіцыны расчыніліся. На ганачак выйшла… пані Аксана.

— Чаго раскрычаліся? — гучна прамовіла яна.

Некаторы момант паўстанцы са здзіўленнем пазіралі на жанчыну, якая выйшла з абложанага дома і смела стаяла пад рулямі стрэльбаў. І ведала, што стрэльбы зараджаны не вішнёвымі костачкамі.

— Аб'яўляю, — гучна, урачыста прамовіла Аксана. — У імя

любові да айчыны, добраахвотна і без прымусу ўскладваю на сябе абавязкі павятовага камісара.

Твары паўстанцаў выцягнуліся. Нехта прысвіснуў.

— Прашу тэрмінова паведаміць гэта вашаму вайсковаму начальніку.

Раздзел XV. Мары і ява

1. Допыт з «пристрастием»

Урбановіча больш ніхто не чапаў. Буевічава нага таксама болей не ступала ў эканомію. Зносіны паміж павятовым камісарам, пані Аксанай Урбановіч, і Артурам Буевічам, вайсковым начальнікам узброенага атрада, ажыццяўляліся пры дапамозе веставых.

Буевіч як вайсковы начальнік, камандзір прыняў рашэнне выбраць самых надзейных, добра ўзброеных і экіпаваных паўстанцаў і рушыць на злучэнне з баяздольнымі атрадамі, якія ўжо мелі сутычкі з непрыяцелем. Высланыя дазоры і выведка шукалі такія атрады.

Напярэдадні выступлення Артур Буевіч з'явіўся перад саляным склепам, дзе ўсё сядзеў арыштант — Ясь Кавалец. Камандзір быў як звыкла — у куртцы наапашкі. У руках трымаў звычайнае крэсла, якое пазычыў у прысутным месцы.

— Адмыкайце, будзем рабіць допыт, — сказаў ён вартавым. — І, як кажуць расейцы, — з «пристрастием».

Вартавыя перазірнуліся.

— Як ён там? — ціха спытаў Артур, калі вартавы круціў ключом у замку.

— Ды маўчыць. Кажух на ноч прыносілі, — не бярэ, не хоча. Пакутніка з сябе строіць…

Артур спусціўся па прыступках, трымаючы крэсла перад сабой. У прыцемку, пакуль вочы не прывыклі, бачыў невыразны цень у кутку, дзе на падлозе наслана салома і накідана рыззё. Інсургент, які ляжаў побач, пільна глядзеў на прыхадня, сачыў за кожным ягоным рухам. Ясь нават не падняў галавы.

«Добра, што хлопец нічога не ведае пра мае мітрэнгі з гэтым паршыўцам аканомам», — падумаў Артур і ўздыхнуў. Уздых атрымаўся нечакана цяжкі.

— Добры дзень, Яська-затворнік, — з жартам прывітаўся ён. Паставіў крэсла пасярод склепа, сеў і заклаў нагу за нагу. — Ну, зараз рабіцьмем допыт. Ты хоць бы ўстаў, га?

Ясь заварушыўся, падняў ускудлачаную галаву.

— Цябе кормяць? І твайго сябра? — добразычліва спытаўся Артур.

Воўк нібы адчуў настрой камандзіра, стукнуў два разы хвастом, але глядзеў усё роўна насцярожана, нібы баючыся падвоху.

Ясь падняўся, воўк — таксама. Ясь ацёпаўся ад саломы, устрыбушнуўся і шырока пазяхнуў і воўк. Пільна, з-пад брывоў, крыху скоса глядзеў на Артура.

— Што, маўчаць будзеш? Я ж спытаў, мо галодныя?

— Не галодныя, — прабурчэў Ясь. — Маці носіць…

— Думаеш, я прыйшоў пра зброю выпытваць? — з уздыхам прамовіў Артур. — Не, братка. У мяне да цябе іншая, больш важная і пільная справа.

Ясь абыякава глядзеў на Артура.

— Ты ўжо тут каторы дзень?

— Хапіла, — адказаў Ясь. — Змарнеў ужо… Удзень яшчэ нічога, а ўночы маркота. Каб не Інсургент, кепска было б.

— Не

прызнаешся, куды падзеў скрынкі, твая справа. Далёка ты іх не мог панесці, праўда? Лепшае, што ты змог, — гэта звалачы зброю ў буч. Мае хлопцы ўжо абшукалі рэчышча ніжэй гаці. Не знайшлі. Заўтра стануць шукаць вышэй гаці. Там хоць мулка, усё роўна знойдуць. Нам без зброі аніяк, Яська, нельга. Зрэшты, у руках рэвалюцыянера і гаршчок страшная зброя… [6]

6

Палемічны выраз К. Каліноўскага.

Ясь зморшчыў нос, схаваў рукой крывую ўсмешку, шумна выдыхнуў.

— Разумееш, край у агні. Пачынаць змаганне без веры ў перамогу немагчыма… — Артур адкінуўся на спінку крэсла. — Галоўная зброя — не косы і не вілы, нават не стрэльбы, не штуцэры. Галоўная зброя — наша перакананасць у перамозе нашай ідэі. Разумееш?

— А якая ваша ідэя? — насцярожыўся Ясь.

— Незалежнасць… Свабода… Ты яшчэ пытаеш? — здзівіўся такому пытанню Артур. — Зрэшты, роўнасць паміж людзьмі… Няхай нават нас размятуць з палявых гармат — прыйдзе час, і ўсё адродзіцца. Бо так устаноўлена Богам: кожны жыве на сваёй зямлі, мае сваю мову…

Ясь маўчаў. Здавалася, што Артура ўважліва слухае толькі Інсургент, які глядзеў на паўстанцкага камандзіра спакойна і пільна — вачэй не спускаў. Здавалася яшчэ, варухні Ясь толькі мезенцам, і воўк імгненна рынецца ў атаку на гэтага маладога дзядзьку, які начальніцкім тонам павучае нечага ягонага гаспадара.

— Каб не губляць часу, — працягнуў сваю размову Артур, — скажу коратка. Жыў такі разумны чалавек, немец. Звалі яго Георг Крысціян Ліхтэнберг. Памёр напрыканцы XVIII стагоддзя. Ён сказаў: «Больш чым золата змяніў свет свінец, і найболей — той, які ў друкарскіх літарах, чым той, які ў кулях…»

Першы раз за прыход камандзіра паўстанцаў Ясь зірнуў на яго. Выцягнуў шыю і воўк.

— Чытаў я твае вершыкі, Ясю, — сказаў Артур. — Нічога не скажу, не адмысловец у паэзіі. Не паэт мне трэба, але друкар. Разумееш? Граматны, разумны і які любіць нашу мову…

— Аксана перадала? Негадзяшчая якая…

Артур узмахнуў рукой і, мабыць, зарэзка, бо Інсургент дрыгнуў, наструніўся.

— Пры чым тут пані Аксана? — праказаў Артур, са здзіўленнем зіркнуўшы на ваўка. — Карацей. У мяне няма нікога, хто б змог быць друкаром. У нас, у краёвай арганізацыі, ёсць друкарня, але адна. Пад Беластокам. Будзе і тут. Абсталяванне ёсць. Зрэшты, табе пані Аксана ўсё раскажа і пакажа. Ну, згода?

Ясь у нерашучасці пацёр лоб. Нейкі светлы праменьчык бліснуў у ягоных вачах.

— Я… згодзен, — усё яшчэ нерашуча, але ўжо з надзеяй, з бадзёрасцю прамовіў хлопец.

— Тады давай руку.

Яны абмяняліся поціскамі рук. Інсургент пачаў аблізвацца і замахаў хвастом.

— Ён воўк ці сабака? — спытаўся з недаверам Артур.

— Ён — мой сябра. Цяпер — і ваш. Ён добрых любіць…

— Добрых? Я не добры… Нельга цяпер быць добрым. Усё, ты — свабодны. Можаш ісці. Спачатку дахаты — адаспіся, адпачні. Потым знайдзі спосаб звязацца з пані Аксанай. Ніхто не павінен ведаць, што вас звязвае. Ты ўпарты: паказаў на справе з гэтымі штуцэрамі, мне такі чалавек якраз і патрэбны. Усё далейшае будзе залежаць толькі ад цябе.

Поделиться:
Популярные книги

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену