Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Так. Тады абсэрвацыйная армія расейскага генерала ад кавалерыі Аляксандра Пятровіча Тармасава супрацьстаяла войску, у якім лёс сабраў многа нашых землякоў, а ў прыватнасці — быў там і мой дзед.

— Так, згодны, — кіўнуў галавой стары Магнусь Палюховіч. — Помню. І я там быў… І скажу вам, харошыя людзі пранцузы, ліха іх матары, але слімакі, жабіны ногі і іншая дрэнь бон апетыт не прыбаўляе, халера на іх…

Прысутныя засмяяліся.

— Дык вось, — прадоўжыў, абрадаваны нечаканай падтрымкай, Бароўскі. — З дзядулевых расказаў я шмат чаго даведаўся

пра тыя вайсковыя падзеі.

— Армія Тармасава стаяла на Ўкраіне, яна не вырашала падзей… — надумаў паспрачацца і па гэтым пункце Артур.

— Не скажыце. Тармасаў яшчэ ў ліпені 1812 года атрымаў ад Аляксандра I загад рухацца на поўнач, гэта значыць праз балоты Палесся на злучэнне з 12-тысячным корпусам генерал-лейтэнанта Эртэля, што стаяў у Мазыры, а таксама з 5-тысячным гарнізонам Бабруйскай крэпасці генерал-маёра Ігнацьева.

— Адкуль, проша пана, такая рыхтычнасць? — спытаўся Буевіч, строга насупіўшыся.

— Як, як?

— Дакладнасць у лічбах? — паправіўся Артур.

— Гэта па-новаму, па-ліцвінску, — заўважыў аканом Урбановіч. Не без з'едлівасці.

— Я ж кажу, што я займаўся гісторыяй вайны дванаццатага года, — прадоўжыў Бароўскі. — Дык вось, саюзных войскаў налічвалася 46 тысяч. Гэта ў першую чаргу саксонцы генерала графа Рэнье, аўстрыйцы генерала Шварцэнберга…

— Ге, ге, — паківаў галавой стары Магнусь Палюховіч. — Саксонцы і аўстрыякі…

— Рускіх было ажно 63 тысячы, — прадоўжыў Бароўскі свой гістарычны экскурс. — Вы ж ведаеце, што расейцы ў тую кампанію ў канцы ліпеня нечакана захапілі Берасце і Кобрынь. І гэта ў той час, калі войска Барклая пакінула Віцебск.

— Што вы хочаце гэтым сказаць? — насупіўся Артур.

— Маштаб Расеі не дае правільнага разумення тых ці іншых вайсковых дыспазіцый. Мы не можам весці правільных вайсковых аперацый, вось што. Толькі партызанская вайна… У той час, калі рыхтавалася Барадзінская бітва, армія генерала Тармасава пераследавала саксонцаў і аўстрыякаў, гнала іх на захад. Вы гэта разумееце? Татарскія і казачыя сотні зрабілі інвазію ў Польшчу, польскае апалчэнне кідала зброю і ўцякала хто куды…

— Так, пацвярджаю, было, — згодна кіўнуў стары Магнусь Палюховіч. — Магнаты абівалі парогі французскіх казармаў: ратуйце! Нават генерал Луазон, які стаяў у Круляўцы, быў змушаны выступіць у паход да Варшавы, бо баяліся, што Тармасаў захопіць сталіцу.

— Чулі? — пераможна абвясціў Бароўскі. — Расейцы трымалі край у сваіх руках нават тады, калі сэрца Расеі, Масква, было ўхоплена рукой карсіканца-падманшчыка.

— Часова. Шварцэнберг і Рэнье сваімі 40 тысячамі войска адкінулі Тармасава, — сказаў Артур, ківаючы пальцам. — Не думайце, што мы не чыталі гістарычных прац. Гэта — па-першае, па-другое, вельмі тыя аўстрыякі і саксонцы хацелі ваяваць. У нас іншая сітуацыя, у нас народ падымецца магутнай хваляй і змяце царскі трон.

— Змяце… Аж пыл пойдзе, — уставіў свой грош аканом. — Спачатку ён змяце нас. Зрабуе эканомію дашчэнту, пане Буевіч. Вы гэта разумееце?

— Таму важна як след накіроўваць энергію бунту, — дакляраваў Артур. —

Давайце гаварыць пра надзённае, а не пра колішнюю вайну.

— Э-э не, пачакайце, — падняўся Бароўскі. Дагэтуль ён сядзеў. — Дайце дагаварыць да канца. Войска Тармасава не адкінулі, яно адышло ў палескія балоты, спынілася ў Ратна, тут непадалёку.

— Можа, хопіць? — Гаспадыня дома, пані Аксана, асцярожна пакратала старога Бароўскага за плячо.

— Тармасаў меў пад ружжом 28 тысяч жаўнераў, — не здаваўся Бароўскі. — Аўстрыякі сядзелі ў Кобрыне, саксонцы занялі Берасце. Вось і ўсё, на што яны маглі разлічваць: сядзець і не рыпацца.

— Але ж генерал Дамброўскі з дывізіяй па загаду Напалеона вярнуўся ў край з-пад Смаленска і… — урачыста абвясціў Артур.

— Адкіньце ваш пафас, — скрывіўся Бароўскі, перабіваючы Буевіча. — Вярнуўся?! Так, вярнуўся, каб сачыць за дзеяннямі корпуса Эртэля, які сядзеў у Мазыры, і Ігнацьева ў Бабруйскім гарнізоне. Расейцаў было 17 тысяч супраць 8 тысяч нашых.

— Рыхтык ге! — усклікнуў стары Палюховіч. — Нас было мала, але мы былі маладыя… Эх, колькі дзяўчат нам усміхалася, панове.

Грымнуў рогат. Але не да рогату зрабілася Артуру. Ён стаў падазраваць, што на гэтай радзе яго наўмысна цягнуць у нейкае балота.

3. Зразумець маштаб Расеі

— Дамброўскі меў нават артылерыю — 20 гармат. Нічога лепшага не прыдумаў, як рассяродзіць сілы: пакінуў батальёны ў Магілеве, Глуску, Свіслачы. Эртэль разагнаў гэтыя батальёны. Сотні забітых, палонныя… Потым Эртэль паслаў генерал-маёра Запольскага ў Пінск. І выгналі аўстрыякаў з горада… Вось што рабілася. Напалеон сядзеў у Маскве, галоўныя сілы расейцаў стаялі пад Таруціна, а ў палескіх балотах і лясах вайна не заціхала ні на дзень. Во дзе, выбачайце, кавалася расейская перамога. Тут, у нас…

Наступіла хвіліна маўчання.

— Хм, дык што вы прапануеце? — спытаўся Артур. — Сядзець і чакаць, калі прыйдуць казачыя сотні?

— А які ў нас стратэгічны рэсурс! — працягваў сваю думку Бароўскі. — Наша задача зразумець, якімі рэсурсамі мы валодаем, каб змагацца супраць ворага, які нечакана з'явіўся перад намі.

— Якога ворага вы маеце на ўвазе? — спытаўся пан аканом.

— Якога? Расею! — выгукнуў Артур.

Пан Урбановіч пабялеў. «Расею мець ворагам? Барані Божа… — падумаў ён. — Што яны гавораць… Чаму, чаго я тут сяджу?»

— Панове, — спалохана прагаварыў ён, — вы хоць уяўляеце, што такое Расея?

— Уяўляем, — смела адазваўся Артур. — Гэта нязмераны па тэрыторыі край з дзікім, азіяцкім урадам, які нясе нам абрусенне, забыццё мінуўшчыны, знявагу нашай мовы, культуры, рэлігіі. Улада Масквы апіраецца на багнетах і рамёнах жаўнераў, учарашніх цёмных і затурканых барадатых мужыкоў.

— Во-во, — сказаў Бароўскі, — правільная думка. І багнетаў гэтых будзе не сто, як, скажам, у нас, і не тысячы, а дзесяткі тысяч, а можа, як прыпячэ, і ўсе сто тысяч.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII