Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Ну, ужо сто тысяч? Адкуль яны возьмуць гэтулькі зброі…

— Нельга лічыць, што Расея прадстаўлена злосным, але па сутнасці даволі бяскрыўдным прыставам ці спраўнікам… Паслухайце, я мушу скончыць маю гістарычную лекцыйку. — Бароўскі падняў палец. — Восенню 1912 года маларасейскія губернатары набралі, узброілі, экіпавалі і забяспечылі правіянтам 15 конных палкоў колькасцю 18 тысяч шабель! Гэта ж новая армія!

— І ў нас па Менскай ды Гарадзенскай вобласці набярэцца не меней, — перабіў старэйшага Артур.

— А тут яшчэ з Малдавіі падаспела 35-тысячная Дунайская армія адмірала

Чычагава. — Бароўскі падняў руку, даючы знак памаўчаць. — Мелі 200 гармат. Вы ўяўляеце, якая гэта сіла? Каб не звычайная расейская бесталкоўшчына…

— Якую бесталкоўшчыну вы маеце на ўвазе? — спыталася пані Аксана.

— А хоць бы такую: раптам Аляксандар I назначыў Тармасава галоўнакамандуючым 2-й Заходняй арміяй пасля смерці Баграціёна на Барадзінскім полі. Сумятня, адным словам. Тым не меней расейцы наступалі з поўдня. Аўстрыйцы і саксонцы ўцякалі так, што расейская пяхота не паспявала за імі. Тут, у краі, які называюць Беларуссю, Літвой, як хочаце, і быў пачатак канца Наполеона, а не пад Масквой! Тут, пад Берасцем, саюзнікі мелі 40 тысяч штыкоў, расейцы — 50. Аўстрыякі і саксонцы не адважыліся даць бой, уцяклі ў глыбіню Польшчы, пад польскі Драгічын. Ведаеце, што нарабілася… Рэквізіцыі, напад расейцаў на Слонім, дзе сядзеў наш генерал Канопка.

— Так, Канопка, — пагадзіўся Магнусь Палюховіч. — Было, панове, было. Палонныя, сорам…

— Саксонцы і аўстрыякі паспрабавалі адцягнуць сілы Чычагава, але… — няўмольна працягваў Бароўскі. — Але жаўнеры расейскага генерал-лейтэнанта князя Сакена атакавалі Ваўкавыск, дзе нанеслі страшэнную паразу саюзнікам. Рэнье ўцёк праз акно, а саксонцы згубілі палкавы сцяг. Сорам і ганьба, панове.

Стары Магнусь моўчкі толькі ківаў галавой.

Артур не вытрываў. Падняўся, хадзіў. Ён, здаецца, здагадаўся, куды хіліць стары Бароўскі і што ён зараз прапануе. Хітры стары.

— Слухайце далей, — сказаў Бароўскі. — Аўстрыякі і саксонцы, нягледзячы на заклікі з штаба Напалеона, не змаглі ні дагнаць армію Чычагава, ні знішчыць корпус Сакена. — Бароўскі зрабіў перапынак, уздыхнуў і з неўласцівай яму патэтыкай вымавіў: — А прычына, панове, простая — яны не хацелі пакідаць Палессе! Куды ісці? Адчуць на ўласнай скуры ўсе радасці адступлення напалеонаўскай арміі ад Масквы?

— Расказвайце! — нецярплівілася пані Аксана. — Я і не ведала, як гэта ўсё цікава.

Артур незадаволена зіркнуў на Аксану, што не прамінуў заўважыць аканом.

4. Палескі авёс як чыннік выгнання карсіканца

— Далей усё даволі празаічна, — сурова, глухім голасам прамовіў Бароўскі. — Чычагаў выступіў пад Менск, дзе яго сустрэў 3-тысячны атрад генерала Касецкага.

— Правільна, Касецкага, — уставіў Магнусь.

— Ну і што тыя тры тысячы? Расейцы акружылі і вынудзілі Касецкага здацца ў палон. Напалі на Мір, на Койданава, на Нясвіж. Тактыка простая — акружалі пераважальнай колькасцю войска і прапаноўвалі здацца. Не, пане Палюховічу? Вы ж непасрэдны ўдзельнік тых баталій.

— Так, панове, быў. Чыхвосцілі нашага брата, як кажуць мужыкі, у хвост і ў грыву. Пад адным Мірам 500 чалавек забілі, а больш 700

у палон узялі. Пад Койданавам — 2 тысячы палонных, пад Радашкавічамі — 2 тысячы палонных. Калі расейцы падышлі да Барысава, дзе стаяў Дамброўскі, пастка зашчоўкнулася. Кажуць, што менавіта ў гэты дзень карсіканец бегаў узад-уперад, зазіраў на мапу і ў разгубленасці шаптаў: «Палтава! Палтава!»

Некалькі хвілін невясёлай цішыні далі магчымасць прысутным абдумаць, што расказаў Бароўскі і дапоўніў стары Магнусь Палюховіч.

— Дык што, — парушыў цішыню гаспадар кабінета, — палескі авёс спрычыніўся да перамогі расейскай зброі?

— І палескі таксама, — стомлена вымавіў пан Бароўскі. — Ёсць звесткі, што дзесяцідзённы запас правіянту для арміі Чычагава сабралі ў раёне Пружан, а гэта, заўважце, 160 тон сухароў і 160 тон круп.

Зноў наступіла гнятлівая цішыня.

— Нас падтрымае Эўропа, — раптам сказаў Артур. — Мы развіваемся ў эўрапейскім рэчышчы.

— Ну-ну, — адказаў Бароўскі. — Думаю, нас у хуткім часе чакае сустрэча з капітанам Фогелем, а не з Эўропай. Менавіта ён прывядзе сюды, у наш край, роты тры рэгулярнага расейскага войска. Пра гэта дбаць, а не пра Эўропу мроіць. Нам тут жыць, і жыць не з Эўропай, а з Расеяй, калі нават мы і пераможам. Трэба навучыцца дамаўляцца.

— Тры роты? — не зважаючы на апошнія словы, выгукнуў аканом. — Мы не зможам супрацьстаяць тром ротам! У нас усяго некалькі дзесяткаў надзейных людзей, якія не баяцца стрэлаў. Я маю на ўвазе нармальных, рэшта, гэта, выбачайце, нейкі зброд. Яны кожны вечар упіваюцца.

— Нічога, мы навядзём дысцыпліну, — сказаў Артур. — Праўда, пане Палюховіч?!

Стары Палюховіч хітнуў галавой. Ён крыху дзюбнуў — пачаставаўся ў чалядні.

— Заўважце, процістаяць добра абучаным, узброеным па апошнім слове вайсковай навукі жаўнерам, — дадаў Бароўскі. — Майце на ўвазе, экіпіроўку паўстанца і салдата расейскай арміі не параўнаць.

— Але затое на нашым баку веданне мясцовасці, раптоўнасць і… імпэт, — не здаваўся Артур. — Як у нас кажуць — мыш капы не баіцца.

— Ну, за імпэтам і ў расейцаў не стане. Яны ваякі адмысловыя. Як падцягнуць артылерыю ды дадуць залп карцеччу, вы… мы паразбягаемся хто куды, — сказаў Людовік, які нечакана, відаць, пасля гістарычнага экскурсу, стаў на бок бацькі.

Ці не дзеля сына гэтак стараўся Бароўскі?

— Дык чаго мы ўвогуле тут сабраліся? — нечакана ўскіпеў Артур. — Там, і там, і там, — паказваў рукой на захад, поўнач, усход, — паўстанцы змагаюцца з заклятым ворагам, а мы тут гістарычныя лекцыі слухаем. Маё рашэнне — выступаць неадкладна, шукаць ворага па ўсім краі і біць яго, біць, біць… Каб зямля пад ягонымі нагамі гарэла…

Урбановіч апусціў вочкі. Зрабіў гэта і стары Бароўскі. Толькі яшчэ і ўздыхнуў.

— А я ведаю, куды вы дугу гнулі. Сядзець ціха, каб ніхто не загінуў, — голасна выгаворваў Артур. Ноздры ягоныя раздзімаліся ад гневу. — Нас не чапаюць, і мы нікуды не рушым. Мо адразу адрас цару-імператару падпішам? У вернападданстве? І будзем поўзаць у нагах гэтай маскалёўскай набрыдзі, як той Інсургент поўзае ў нагах малога Кавальца? За тое, што прыгарнуў, у лес не выгнаў… А прыйдзе час, яшчэ і цалавацца будзем. «Милости просим…»

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII