Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Прысутныя маўчалі. Толькі пані Аксана глядзела на Артура смела, вачэй не хавала.

— Што вы ўсё мяне палохаеце: маштабы Расеі, маштабы Расеі! — не мог супакоіцца Артур. — Думаеце, я сам не баюся? Не ведаю, супраць каго іду? Можа, і мне хочацца ўзяць тоўстую бабу, нарадзіць дзяцей і жыць сабе спакойна, вучыць гэтых дзяцей, адукацыю даваць.

Урбановіч нядобра пасміхнуўся. У ягонай галаве варылася свая каша. Ведаў, ведаў пра няшчаснае каханне Буевічавага сына да наймічкі Хрысці.

— Дык у тым то і бяда, што вучыць стануць не так, як хачу, а як захоча нейкі маскоўскі начальнік, які прыедзе сюды, — працягваў свой гнеўны маналог

Артур, — і стане распараджацца намі, як сваімі халопамі. Або свае халопы знойдуцца і ў дагодлівасці стануць лізаць, прабачайце, адно месца…

Урбановіч у знак пратэсту супраць грубага слова падняў руку.

— Расея, Расея… Ведаю, на што іду. На сподачку ніхто нам вольнасцей ніякіх не дасць. Воля, гэта вам, выбачайце, не баба, — не звярнуў увагі на жэст гаспадара кабінета Артур. — Яе бяруць не беленькай, а часцей, перапрашаю, крывавай рукой.

5. Камісар на пяць хвілін

— Давайце не разважаць на гістарычныя тэмы, але рабіць канкрэтную справу, — сказаў Артур пасля некаторага роздыху, калі ўсе памаўчалі і абдумалі ягоную пагрозлівую філіпіку.

— Увогуле, мне здаецца, мы не з таго пачалі, — праказала Аксана. — Мы пратаўкліся, выбачайце, на вуліцы з добрую гадзіну, дзе шляхта ледзь не хапалася за чубы. Вось што: спачатку мы павінны выбраць павятовага камісара.

— Спадзяюся, што пярэчанняў не будзе, калі мы зацвердзім на гэтую пасаду, — Буевіч зірнуў на аканома, — нашага паважанага гаспадара, васпана Ўрбановіча.

Урбановіч адчуў, як кроў ударыла яму ў галаву. Ён не верыў сваім вушам.

— Таксама лічу найлепшай кандыдатурай свайго мужа, — данёсся, як з лёху, голас Аксаны.

Аканом зірнуў на жонку. У яе вачах прачытаў давер, замілаванне.

— Я — павятовы камісар? — разгублена прамармытаў Урбановіч.

Ён падняўся з крэсла, але адчуў, што калені ягоныя затрэсліся. Таму бухнуўся назад у крэсла і стаў церці твар рукой, каб не было відаць, што ён бялее на вачах.

«Вось яно, вось… Рашучая хвіліна. Або — або!» — праносілася ў галаве.

— Пярэчанняў няма, — праказаў Артур. — Павінен зачытаць нешта накшталт інструкцыі павятовым камісарам. — Артур разгарнуў паперыну: — Такім чынам, хто стане павятовым камісарам, першае, павінен ведаць спосаб думак усіх жыхароў у павеце. Другое, пра шкадлівых народнай справе паведамляць ваяводскім камісарам. Трэцяе, сачыць за дакладным выкананнем законаў і дэкрэтаў, выдадзеных Нацыянальным урадам і Выканаўчым аддзелам.

— Пастойце, але я не… згодны, — ціха прамармытаў Урбановіч.

Надзіва, ягоны голас ніхто не пачуў.

— Чацвёртае. Звяртаць пільную ўвагу, каб вёскі, у якіх сяляне надзелены зямлёй, не вярталіся да сістэмы захопніцкага ўрада. Пятае. Патрабаваць ад службовых асоб народнай арганізацыі, каб як найхутчэй стварылі з адказных грамадзян пошту ў розных кірунках павета. Шостае…

— Артур… Пан вайсковы начальнік, — гучней, каб ужо ўсе добра пачулі, праказаў аканом. — Дазвольце…

— Не дазваляю, — абарваў аканома захоплены ўрачыстым момантам абвяшчэння паўнамоцтваў новай улады Буевіч. — Ага, шостае. Службовыя асобы народнай арганізацыі ў павеце павінны быць энергічнымі і самаахвярна займацца абавязкамі, даручанымі ім уладай. Калі акружныя і парафіяльныя начальнікі пазбаўлены гэтых якасцяў, павятовы ўрадавы камісар абавязаны звярнуцца да цывільнага

начальніка павета, каб на працягу трох дзён замяніць іх іншымі; адначасова ён павінен паведаміць пра гэта ўрадаваму камісару ваяводства для далейшых захадаў.

Артур на хвілінку змоўк, каб перавесці дыханне, сказаў як бы між іншым:

— Бачыце, спадар Урбановіч, колькі абавязкаў, колькі работы. Я сёе-тое паспеў зрабіць, ёсць прызначаныя людзі, потым усё раскажу.

— Мне ў галаву не ўкладваецца, што… — гучна, амаль абурана прамовіў аканом, але тут да яго нахілілася жонка, якая стаяла недалёка, і прашаптала:

— Гэтая інструкцыя ў нас застанецца. Мы яшчэ раз уважліва прачытаем… Я дапамагу…

Аканом глынуў сліну, але яна не глыталася — у роце язык быў як трэска.

— …Назіраць, каб у памешчыцкіх маёнтках меліся запасы прадуктаў, адзення, зброі і рыштунку, — гучэў узнёслы голас Артура, — паводле нормы, устаноўленай павятовым камітэтам, з тым, каб зручна забеспячваць атрад. Восьмае. Рупліва сачыць за спагнаннем нацыянальнага падатку, а таксама — ці ахвотна гэты падатак жыхары сплачваюць. Дзевятае. Назіраць за ўтварэннем, развіццём і дзеяннямі камітэтаў апекі з паўстанцкіх жанчын.

— Гэтым я займуся, — зноў шапнула жонка Ўрбановічу.

«Нешта не тое робіцца, — круцілася ў галаве аканома. — Яны не туды гнуць… Яны мяне… у яму хочуць завесці. У воўчую яму… Я не хачу быць ні павятовым, ні якім-небудзь іншым камісарам… Не, не буду я сядзець, маўчаць і пазіраць, як вол з-пад абуха…»

— Калі селянін, натхнёны патрыятызмам, зробіць са сваіх бедных даходаў дабравольную ахвяру на справу вайны з Масквой, павятовы камісар павінен паведаміць пра гэта камісару ваяводства з указаннем імя і прозвішча ахвяравальніка, а таксама месца яго жыхарства, — грымеў урачысты голас Артура Буевіча. — Павятоваму камісару належыць паставіць на пасады сялян…

— Мужыкоў? — не вытрымаў адзін са шляхцюкоў. — Мужыкоў на пасаду?! Гэта, выбачайце, нешта не тое…

— Не тое! — паўтарыў, амаль выкрыкнуў аканом. Яго раз'ядала, раздзімала крыўда, што з яго хочуць зрабіць павятовага камісара без ягонай жа згоды. Аканом адчуваў, што калі ён зараз не пачне крычаць, не пачне пратэставаць, ніколі сабе не даруе такога здзеку са сваёй асобы.

— Дайце я ўжо дачытаю, тут ужо мала засталося, — дзелавітым тонам сказаў Артур і скорагаворкай, як мітуслівы поп на хаўтурах, зачасціў: — Павятовы камісар мае права прызначыць памочнікаў, за якіх асабіста адказвае… Як павятовы камісар, так і ягоныя памочнікі абавязаны быць у пастаянным руху — не злазіць з брычкі… Сродкі на паездкі і асабістае ўтрыманне будзе атрымліваць ад ваяводскага камісара… Вось што, пане Ўрбановіч, важна… Пункт пятнаццаты: павятовы камісар павінен прысутнічаць пры фарміраванні атрада і назіраць: а — каб зброя была як мага лепшай, наколькі гэта дазваляюць мясцовыя ўмовы; бэ — каб кожны жаўнер меў пры сабе сама меней 50 зарадаў.

— А я не хачу быць павятовым камісарам! — гучна, каб усе чулі, прамовіў Урбановіч.

— Цэ — каб быў добра адзеты, — тарочыў сваё Буевіч, — дэ — начальнік атрада павінен добра інструктаваць адносна дысцыпліны; е — каб не было п'янства і дэмаралізацыі; эф — прымаць захады, каб пры атрадзе быў хірург, інструменты і медыкаменты… — Буевіч замармытаў: — Ну, гэта не важна… абозная паклажа, запасны рыштунак, сухі паёк… А во, сухога пайка павінна быць на 4–5 дзён.

— Я не буду камісарам, — ужо ледзь не крыкнуў Урбановіч.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII