Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Мароз пайшоў па скуры. Гэта хто? Артур Буевіч стане такім «неабмежаваным уладаром мясцовасці»? А можа, ён ужо камандзір і ўжо стаў «панам жыцця і смерці ўсіх сваіх падуладных»?

Далей што? «У кожным пільным выпадку камандзір сам цалкам вырашае ўсе пытанні, маючы на ўвазе толькі галоўныя прынцыпы, устаноўленыя Нацыянальным урадам…»

Валасы ў аканома заварушыліся на галаве, ён прашаптаў: «Нацыянальны ўрад…» У вочы лезлі радкі інструкцыі, пункты яе як цвікамі ўбіваліся ў свядомасць:

«Камандзір атрада мае наступныя правы:

1. Забіраць з выдачай

адпаведных квіткоў агнястрэльную зброю, якую знойдзе ў прыватных асоб, а таксама косы, коней, прадукты, адзенне і падводы для перавозак.

2. Выносіць неадкладныя прысуды выяўленым здраднікам, шпіёнам, а таксама асобам, што супраціўляюцца яго распараджэнням».

«Божачка! — перахрысціўся Ўрбановіч. — Уратуй! Хоць ты не чытай…» Але вочы ўпарта працягвалі бегаць па радках:

«Камандзір атрада мае наступныя абавязкі:

1. Пакуль не збярэцца дастатковай сілы, павінен пазбягаць рашучых сутыкненняў з войскам, аднак гартаваць сваіх падначаленых пастаяннымі нападамі на меншыя непрыяцельскія атрады, рассыпаныя па краі, і раззбройваць іх.

2. У месцах, занятых паўстанцамі або якія зноў займаюцца, абвясціць і неадкладна прывесці ў выкананне дэкрэт Часовага ўрада пра надзяленне зямлёй сялян.

(«Вось ён! — адзначыў аканом. — Мой канец!»)

3. Знішчаць усе ранейшыя ўлады, а на іх месца ўстанаўліваць улады народныя ва ўсіх мясцовасцях, якімі завалодае, прычым ніхто пад самай суровай адказнасцю не можа ўхіліцца ад ускладзеных на яго часовых абавязкаў.

4. Забараніць пад самай суровай адказнасцю ўплату заборчаму ўраду ранейшых падаткаў, на якія адгэтуль толькі Нацыянальны ўрад мае выключнае права.

5. Даручыць і прасачыць, каб адпаведныя святары прынялі ад усіх жыхароў прысягу на вернасць і падпарадкоўванне Нацыянальнаму ўраду, а таксама заклікаць у паўстанцкія шэрагі ўсіх, здольных насіць зброю.

6. Перарываць, дзе прызнае патрэбным, камунікацыі, тэлеграфныя лініі, перахопліваць дэпешы, затрымліваць кур'ераў і эстафеты, захопліваць і адбіраць сродкі, што знаходзяцца ў руках заборчага ўрада, і, узяўшы з іх тыднёвае жалаванне свайму атраду, лічачы па 2 злотыя ў дзень на чалавека, рэшту, калі будзе мець надзейную сувязь з народнымі ўладамі, павінен апячатаць і неадкладна адаслаць ім.

7. Маскоўскую паліцыю нішчыць усімі спосабамі.

8. Найбольш вядомых прыгнятальнікаў сялян, сабраўшы людзей, судзіць ваенным судом і караць смерцю, не дапускаючы самавольнай расправы…»

— Не, я не прыгнятальнік, — прашаптаў збялелымі губамі аканом. — Я люблю сялян, сваіх работнікаў. Ніхто не паскардзіцца.

Урбановіч выграб з кішэняў паперы, засунуў іх у шуфляду стала.

«Выклікаць спраўніка, жандараў… — мільганула думка. — Прызнацца чэсна, што да чаго…» Але вочы затрымаліся на верхняй паперы, міжволі прачытаў:

«Цыркуляр супраць дэзінфарматараў — 19 лютага 1863 года.

Часовы Правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі даручае ваенным начальнікам і членам Народнай арганізацыі:

1. Сачыць за пашыральнікамі падманных чутак, паколькі моц захопнікаў, пахіснутая ў многіх пунктах моцай паўстання і не здольная ставіць яму перашкоды

сілаю, звяртаецца да падману, сеючы фальшывыя звесткі пра паражэнне паўстанцаў, народнай рэакцыі, а прыхільнікі, паспешліва перадаючы гэтыя весткі ўраду, хочуць пагасіць высакародны запал і ўстрывожыць менш свядомых.

2. Людзей, якія сцвярджаюць, што Часовы ўрад устрымлівае паўстанцкія рухі ў нашых правінцыях, называюць імёны мяркуемых дзеячаў і пускаюць іх у ход, а таму шкодных нароўні са шпіёнамі захопнікаў, патрабуе адразу караць з усёй строгасцю ваенных законаў або неадкладна перасылаць іх імёны адпаведным народным уладам, каб належная кара магла спасцігнуць іх усюды».

— Не, ніякіх спраўнікаў… — прамармытаў аканом. — Пагляджу, на чыім баку будзе сіла. Тут круціцца трэба, як таму ўюну на патэльні. Ой падсмажаць яны мяне, ой падсмажаць.

4. «Казакі ідуць!»

У мястэчка найшло мноства пагарэльцаў. Яны сцвярджалі, што іхнія хаты спалілі расейскія жаўнеры. Сярод пагарэльцаў былі і пакалечаныя. Наколькі разбіраўся аканом, пакалечаныя не падчас пажару. Раны выглядалі на шабельныя, багнетныя і нават кулявыя. Пагарэльцы і калекі прасілі хоць кавалак хлеба, хоць бульбінку на насенне ці які рызман прыкрыцца. Расказвалі жахі пра зверствы расейцаў. Ці лгалі, ці праўду казалі — хто праверыць. Гаворка іхняя была мілагучнай, як гавораць сяляне Наваградчыны, Лідчыны, Слонімшчыны.

Хадзілі па вёсках і калі чулі: «Так вам, польскім сабакам, і трэба», пачыналі пад наступнымі вокнамі прасіцца іначай:

— Падайце пацярпелым ад польскіх бандытаў. Аб'елі да ніткі, у свет пусцілі, жабракамі зрабілі.

Як потым расказваў Бароўскі, пагарэльцы адразу, на пачатку вёскі, выпытвалі, хто каталік, а хто праваслаўнай веры, і тады адпаведна прасіліся ў весніках. Калі Ўрбановіч бачыў гэтых пагарэльцаў, яму здавалася, што ў паветры смярдзіць дымам.

Жонцы пра тое, што ён знайшоў у яе кніжках мноства папер, і не проста паперак, але дакументаў, за якія можна не тое што ў Сібір, але на шыбеніцу патрапіць, нічога не сказаў. Як быццам і не бачыў. Усяляк пазбягаў гаворкі на тэму паўстання, хоць у краі даўно пахла не толькі дымам, але і порахам, крывёю.

Аднойчы праз мястэчка прайшло падраздзяленне расейкіх жаўнераў. Роты тры. Моўчкі, прыспехам, са свежымі сіламі. Шынелі звіты ў скаткі, на галовах баранчыкавыя шапкі, рулі вайсковых ружжаў уніз. Афіцэры ехалі конна, са здзіўленнем пазіралі на жыдоўскія крамкі, на сялян, якія прыязна, але няшчыра пасміхаліся. Жаўнеры пратупалі, не спыніўшыся, нікога не закрануўшы. Падаліся на захад, на Пінск, на Берасце — хто іх ведае.

З'явіўся і прыстаў Вусаціха. Не адзін — з дзесяткам-другім казакаў. Казакі зухвала праскакалі па вуліцы некалькі разоў узад-уперад, спешыліся, з аголенымі шаблямі заходзілі ў жыдоўскія крамкі, бралі ў кішэні разынкі, нюхалі каву і гарбату. Потым гэтак жа нечакана зніклі, як і наляцелі. Нехта бачыў, што Вусаціха павёў іх на балота. Чаго, да каго?

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX