Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Ясь разумеў, што стрэлы са штуцэра могуць пачуць жандары ці проста людзі, перадаць, каму трэба, а тады бяды не абярэшся. Потым даведаюцца ці Людовік Бароўскі, ці той жа Стасік. Скемяць, што скрынку ў буч сцягнуў ён, Кавалец. Ды яны і так адчуваюць — даказаць не могуць. Артур таксама прыязджаў, прасіў аддаць зброю, ды добра, бацька выгнаў Буевіча, чаго, маўляў, да дзіцяці прычапіўся.

Ясь з мілатой пагладзіў штуцэр. Харошая зброя, праўда, цяжкаватая цягаць па лесе. Пістонаўка лёгенькая.

Дзе ж тыя глушцы, ужо добра развідняла, а ні гуку, ні стуку. Імжыць, праўда, з хмарак, але што паробіш. Божа, якое хараство — у вадзе лотаць

цвіце. Відаць пялёсткі яе, усялякія тычыначкі, слупочкі…

Крыху пасвятлела. Потым хмары адпаўзлі ўбок і касыя промні сонца зайгралі на паверхні падтопленага павадкам лесу. І пад вадой гарэлі жоўтыя агеньчыкі лотаці. Ясь заплюшчыў вочы. Як хораша, як добра, як прыгожа: сонца, лотаць пад вадой, на душы лагода і супакаенне… Божа, дзякуй, што даеш паветра дыхаць, а вачам бачыць такі прыгожы, чароўны свет. Ёсць мноства краін, земляў, дзе жывуць розныя людзі, дзе горы, цясніны, непралазныя нетры з рознымі дзівоснымі птушкамі і звярамі, а вось такога краю, дзе так радасна, так прыветла цвітуць лотаці пад вадой, — няма нідзе на Зямлі.

Сонца бліснула промнямі, нібы прывіталася, і зноў схавалася за хмары, зноў заімжэў халодны дожджык. Нібы абуджаны сонцам, над вершалінамі альхі зазвінеў лясны жаваранак. І ягоная песня лілася гаючым бальсанам на душу.

«Божа, дзякуй… О Ўсёмагутны, бясконцая міласць твая да мяне, грэшнага… — сама сабой нараджалася малітва. — Не, немагчыма насіць гэткую мілату да свету ў душы… Трэба пісаць, пісаць…»

Глушца ў тое паляванне Ясь так і не ўпаляваў. Як добра развіднела, падстрэліў на ляту качку, якая — вось не шанцуе — упала ў ваду. Доўга разбіраўся, як дастаць з вады. Пашкадаваў — меў бы сабаку! Ісці шукаць сярод лазы — уброхацца па пояс. Потым мокраму ісці дахаты. А ісці — няблізкі свет. Потым яшчэ на чоўне плысці. Можна і прастудзіцца.

І раптам убачыў перад сабой ваўка, які плыў пасярод падтопленых вадой купін з качкай у пашчы. Прычым плыў проста на Яся. Адкуль узяўся гэты ваўчыдла?

Спрытна, завучана, у некалькі прыёмаў зарадзіў стрэльбу. Але страляць Ясь не збіраўся, бо пазнаў у ваўку… Інсургента. Вось ён вылез з вады, прыгнуўшыся, паднёс качку пад самыя ногі маладому паляўнічаму. Выглядала на тое, што воўк прымаў яго за гаспадара. Відаць, надакучыла вольніца пасля таго, як збег з эканоміі.

З гэтага дня Ясь і Інсургент зрабіліся неразлучнымі таварышамі. Воўк не пакідаў свайго новага гаспадара ні на хвіліну, а Ясь плаціў адпаведна — клапаціўся пра ваўчыны спажытак, а таксама не даваў ваўка ў крыўду. Усё ж не сабака — лясны звер.

2. Пра пачуццё самапавагі

У сярэдзіне красавіка ў мястэчку з'явіўся невялікі конны атрад шляхты, узброенай да зубоў. Уся шляхта належала да роду Палюховічаў. Мелі зямлю, адрэзаную балотамі, добра не ведалі, што дзеецца на свеце, а як пачулі, што Варшава паўстала, перабраліся на дарогі, гойсалі па лясах. Шаблі і пістонаўкі, якімі былі ўзброены, неўзабаве дапоўніліся расейскімі карабінамі вайсковага ўзору. Вядома, адкуль яны ўзяліся. Здавалася, усё ішло да таго, каб падбухторанае тутэйшае жыхарства паўстала супраць цара, але менавіта гэтыя карабіны ў руках Палюховічаў чамусьці гасілі ўсялякі бунтарскі дух.

Палюховічы першым чынам пабілі прыстава. Ледзь жывога адпусцілі яго, і ён знік невядома куды. Мяцежнікі конна галёкалі па местачковых вуліцах, ажно

ляцела з-пад конскіх капытоў гразь, разбілі пошту, папалілі павятовыя паперы. Людзі пераказвалі, што на той пошце завалодалі немалымі грашыма, але гэта былі толькі чуткі.

На чале паўстанцкай збродні стаяў Лявон Палюховіч. Ён меў свае разрахункі, як ён казаў, з Расеяй-матухнай. Лявон назваў сябе генералам паўстанцкага войска і аб'явіў запіс у шэрагі паўстанцаў. Запісаць мала каго запісаў, але тым не меней атрад Палюховіча маршыраваў па мястэчку, спяваў патрыятычныя польскія песні, вербаваў новых прыхільнікаў. І вось што дзівіла — чамусьці прыхільнікаў гэтых было няшмат. Тыя, хто і прыходзілі, — лабары-няўдакі, вольныя, гэта значыць дзяржаўныя, сяляне, аматары гуртаўшчыны і зборні з беззямельнай шляхты, якім было ўсё роўна, дзе быць і што рабіць, — не мелі ніякай зброі і добра не разумелі, што дзеецца. «Генерал» жартам паабяцаў адразу вядро гарэлкі таму, хто ўступіць у ягоны атрад. Гэтым прывабіў усіх местачковых лайдакоў і аматараў выпіць нашармачка. Далучыліся да табару паўстанцаў і жабракі са сваімі торбамі. Іх упарта праганялі, але нябогі гэтак жа ўпарта далучаліся да гурмаў людзей, ці то ўзброеных, ці то не.

Аканом Урбановіч ужо радаваўся таму, што яго не чапаюць. Потым асмеліўся зрабіць захады, каб хоць неяк утаймаваць стыхію. Напачатку запрасіў да сябе самога «генерала» Лявона Палюховіча. Пагаварыць, патлумачыцца, магчыма, супакоіць старога няўрымсніка, у якога пад старасць засвярбела спіна па бізуну. Калі што, нават грошы паабяцаць. З галавы не выходзіла прапанова кракаўскіх купцоў палкоўніку Лангевічу. Праўда, даходзілі чуткі, што ў Лангевіча ўжо каля пяці тысяч войска. І ўсе добра ўзброеныя, бо паспелі набраць ружжаў у пабітых расейскіх ваякаў.

Палюховіч з'явіўся ў афіцыне, поўны фанабэрыі. У нашмараваных ботах, пры шаблі, з вусамі, якія ваяўніча тырчэлі ў бакі.

«Гэтага супыніць нядорага будзе каштаваць, — прыкінуў аканом. — Даведаюся, адкуль у іх вайсковая зброя, прыпужну. Ці не Буевічавага Артура гэта рук справа… Ну не сядзіць жа ён склаўшы рукі…»

Але Ўрбановіч і слова не паспеў сказаць.

— Хто вам даў права выступаць? — зусім нечакана накінулася Аксана на новаспечанага генерала. — Якія вашы паўнамоцтвы? Хто ваш вышэйпастаўлены кіраўнік?

Палюховіч ашалела глядзеў на Аксану.

— Пакажыце мне мандат, які вам дае права рабіць рэквізіцыі і збіраць складкі?

— Мы самі далі сабе такое права!

— Хто вас выбіраў? Якую паўстанцкую арганізацыю вы прадстаўляеце?

— Ды мы ж… Прыстава арыштавалі… Мы — за Польшчу! — спрабаваў апраўдвацца Палюховіч. Такога ён не чакаў. Жанчына, ды яшчэ жонка Ўрбановіча, ды яшчэ такімі страшнымі рэвалюцыйнымі словамі сыпле: мандат, арганізацыя…

— Вы — банда нягоднікаў. Вашыя нясвоечасовыя дзеянні прывядуць да краху справу вызвалення краю ад Масковіі!

Зняможаны такім палкім наступам, Лявон Палюховіч апусціўся ў фатэль, стаў апраўдвацца:

— Мы — не, мы — не так. У нас ёсць звесткі… Мы… Слухайце, я не майстар гуляць у канспірацыі…

— …Апантанасці проціпаставіць арганізацыю! — давала ў косці Аксана старому няўрымсніку.

— …Не ахвотнік я, выбачайце, па начох насіць плашчы і кінжалы. Я вашых раманаў не чытаў. — Палюховіч крыху ачомаўся, прыходзіў у сябе. — Вы паклічце майго сына Едруся. Ён вам усё чыста раскажа.

Паклікалі Едруся. З'явіўся высокі, худы, з белым, як крэйда, тварам юнак.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион