Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Урбановіч меркаваў, што калі ён прынясе ваўчаня Аксане, ды яшчэ за пазухай, яна абрадуецца, перастане сумаваць па маладому Буевічу, завадатару небяспечнай справы, якая азначала вайну і смерць. Здаралася, часам уночы Аксане здавалася, што яе клічуць, што яна патрэбна недзе на нейкім пабаявіску, недзе там, дзе яна мусіць спыняць кроў ад маскалёўскіх куль і багнетных удараў, разрываць сваю сарочку на кавалкі, каб гэтую кроў спыніць. Яна стагнала праз сон, а аканом будзіў яе, паіў валяр'янавымі кроплямі, ласкава выгаворваў, што яна занадта ўзяла да галавы інсурэкцыю.

Зрэшты, надта яна падазрона ўбілася

ў гэтыя хваравітыя ідэі волі і незалежнасці. Ці не было тут іншага?! «Эх, пайшлі б дзеткі, — гаротна думаў пан аканом. — Нічога, гэтая істота, — рука аканома беражна прыціснула ваўчука, — на нейкі час паслужыць своеасаблівай заменай…»

Але выйшла па-іншаму. Аксана не абрадавалася падарунку. Нават зморшчылася, калі ўбачыла, што пастаўлены на ногі ваўчук напусціў лужынку.

— Гэта Інсургент, душачка, — сказаў Урбановіч.

— Інсургент?

— Так, Аксанка.

І толькі пасля гэтага слова ўбачыў, як загарэліся цікаўнасцю жончыны вочы, як яна беражна, як дзіцятка, узяла ваўчука на рукі, не гідзячыся, не грэбуючы ім.

«Няхай праяўляе клопат, — задаволена падумаў аканом. — Можа, не будзе гэтых заскокаў пра незалежнасць. Праўда, хто ведае, ці мог Буевіч гэтак нягжэчна знікнуць без развітання?..»

Ваўчаня і насамрэч аказалася чароўнай у сваёй пацешнасці істотай. Не адыходзіла ад чалавека ні на крок, блыталася ў нагах, спаць магло толькі тады, калі яго сагравалі ў руках, на грудзях, бо было нейкім мерзляком. Нават пачалі сумнявацца, ці ваўчаня гэта?!

Інсургент жыў у Аксаніным пакоі на старым кажусе, нанач зашываўся ў рукаў і выстаўляў толькі бліскучы чорны нос. Баязлівы, уздрыгваў ад кожнага новага гуку, баяўся пакінуць Аксанін пакой, палохаўся новых людзей… Але дзень ішоў за днём, ваўчаня спраўна ела, расло, дужэла, рабілася больш жвавым, абнюхвала пакой, стала гуляць з Аксанінымі пантофлямі, потым стала цягаць палавічкі; калі рабілася галодным, голасна паскугольвала. Кармілі яго малаком, давалі кавалачкі сырога мяса.

— Будзеце мяса даваць, — сказаў аднойчы Мондрык, — адгрызе, выбачайце, руку. Не карміце мясам…

Напраўду, калі Інсургент адчуваў пах мяса, пачынаў гырчэць і скаліў зубы. Мяса глытаў не перажоўваючы. Аксана не слухалася Мондрыка, карміла ўсім: і мясам, і яйкі сырыя давала. Няхай хутчэй расце. Хутка восень, а ён такі маленькі. Ягоныя суродзічы, народжаныя і выгадаваныя ў дзікай прыродзе, даўно бегаюць з маці, вучацца паляваць, а гэты з пакоя баіцца выйсці. Вядома — пабываў у сабачых зубах.

Раніцай ваўчук тросся ад холаду, паскавытваў, просячыся ў цяпло. Аксана брала яго да сябе. Потым навучыўся падскокваць, учэпвацца зубамі ў посцілку і залазіць на ложак. Тут, на ложку, ён пачуваўся гаспадаром, адлежваўся, адаграваўся, пачынаў дурэць і сваволіць, усё часцей і часцей хапаць у пашчу Аксаніну руку, ніколькі не шкадуючы, сціскаць зубамі. Даводзілася саштурхваць нягодніка на падлогу. Інсургент зноў ператвараўся ў жаласлівенькага шчанючка, які тоненька прасіўся на рукі. Але як толькі апынаўся на ложку, зноў рабіўся героем.

6. Ваўчаня расце

Дні ішлі за днямі, пра Артура Буевіча не было ніякіх звестак. Аксана цалкам аддалася выхаванню

свайго пестунка — Інсургента. Ваўчаня з цельпукаватага цурбалка ператварылася ў даўгалапага свавольніка. Першым «подзвігам» ваўчаняці было тое, што ён разадраў, як кажуць, у пух і пер'е, падушку. Карціна выклікала і гнеў, і адначасова замілаванне: Аксана выйшла з пакоя, а як вярнулася, то ўбачыла, што Інсургент сцягнуў падушку на падлогу, разарваў зубамі наўлечку, занурыўся галавой у пер'е, зачмыхаў, засоп. Пэўна, пер'е здавалася яму здабычай. Ён гірчэў, забіваў пер'ем пашчу, кашляў, пырхаў і з раз'ятраным выглядам шукаў сярод пер'я ці то мыш, ці то птушку. Адабраць у яго разарваную наўлечку з парэшткамі пер'я было немагчыма — гірчэў і спрабаваў укусіць. Калі Аксана адпускала наўлечку, Інсургент клаўся на яе жыватом і выдаваў сваім выглядам найвялікшае задавальненне і шчасце.

Потым, як нацешыўся, падвалок наўлечку да ног сваёй гаспадыні, маўляў, на табе, вось я знайшоў здабычу, перамог яе, прынёс табе. Аксана ўзяла ваўчука за шкірку, доўга трэсла, выгаворваючы, што так рабіць нельга, потым шпурнула на кажух. Ваўчаня нічога не разумела, выглядала пакрыўджаным, схавалася пад крысо кажуха і баязліва адтуль пазірала.

Аксана клікнула Ганну, замянілі падраны напернік на новы, сталі збіраць пер'е. Ваўчаня падышло да Аксаны, прыткнулася да нагі, але Аксана адштурхнула яго.

— Ідзі, раздуронец, ці можна ж падушкі рваць?!

Прыбралі ў пакоі, выйшлі, каб вынесці пер'е, і тут Аксана абярнулася і ўбачыла, як ваўчук сігануў да ложка. Няўжо навука прайшла дарэмна?!

— Ах ты, няўрымснік! — ускрыкнула Аксана і размахнулася венікам.

Ваўчаня схавалася пад ложак, з вінаватай мордай вызірала адтуль.

— Трэ дабрэй адперыць, — параіла Ганна.

— Не, — сказала Аксана. — Ён думае, што гэта падушка вінаватая, што я трэсла яго за шкірку. Вось і захацеў паквітацца з ёю… Эх ты, — звярнулася яна да ваўчаняці павучальным тонам, рыхтык звер мог яе разумець. — Падушка не вінаватая, пакінь яе ў спакоі.

Яна накрыла пасцель цяжкай капай, і яны з Ганнай выйшлі. Да вечара ваўчаня касілася на Аксану, рабіла пакрыўджаны выгляд, сядзела то на кажусе, то абнюхвала куткі з такім выглядам, быццам ложак яго абсалютна не цікавіў. Інсургент расправіўся з падушкай на другі дзень, калі Аксана завінулася варыць варэнне. Не ўратавалі бедную падушку ні капа, ні коўдра. Паслала Ганну па рэцэпт, а тая раптам падняла крык. Прыбегла Аксана ў пакой, глянула, а ваўчук усё тым займаецца: раздзёр наўлечку, улез у пер'е і сядзіць, задаволены, рыхтык перамог звера. Тут ужо ў ход пайшоў венік. Лупцавала Інсургента Ганна, прычым так моцна, што Аксана адабрала няшчаснае шчанё, узяла на рукі. Ваўчука трэсла, ён так і не зразумеў, за што яго білі.

— Няможна біць, належыць толькі словам, ласкай… — сказала Ганне Аксана, ашчаперыла Інсургента за карак, пачала тыцкаць у пер'е.

— Во табе, во… Няможна чапаць падушкі, няможна…

Ваўчук упіраўся лапамі, гырчэў, урэшце паспрабаваў агрызнуцца. Як толькі Аксана выпусціла звера, ён з месца рвануў і не каб сігануць пад ложак, але напаследак даў нырца ў гурбу пер'я, якое так цудоўна пахла дзічынай. Выгляд меў ваўчук такі: маўляў, біце мяне, трасіце за шкірку, таўчыце, а я жыць не магу без гэтага пер'я.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга