Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Жандар скочыў з сядла, угледзеўся. Сумненняў не было, перад ім стаяў той самы селянін, які толькі што скапачваў гной з воза. Але цяпер ягоная рука трымалася за эфес шаблі, вочы глядзелі напружана, недаверліва, шалёныя і злосныя.

— Капітан Фогель, — адрэкамендаваўся жандар і слаба прышчоўкнуў абцасамі.

Некалькі секундаў яны стаялі адзін супраць другога, не ведаючы, што рабіць. Адзін — царскі жандар, у прапацелых кіцелі і фуражцы, запыленых ботах; другі — босы, у старадаўніх трантах, пры халоднай зброі. Сонца грала на дробненькіх смарагдавых пацерках на похве шаблі.

Шляхціц чакаў, пэўна, хоць якой сатысфакцыі за тое, што яго абразілі «мужыком». Жандар не ведаў: ці прасіць прабачэння, ці

проста нічога не гаварыць, абысці гэтае тонкае пытанне. Рыгор Налётка выглядаў цалкам аперэтачна. Нават на кунтушы моль патраціла куніцавую апушку. Але шляхціц быў босы, і гэта ніяк не падыходзіла да аперэтачнасці. Гэта было праўдай, рэальнасцю. Акрамя таго, рука шляхціца Налёткі ўсё яшчэ моцна сціскала рукаяць шаблі, і гэта, адзначыў сабе жандарскі афіцэр, было даволі небяспечна. Ён ужо добра начуты пра пыху тутэйшага дваранства, якое ледзь што кідалася бараніць свой гонар. Фогель ведаў, што такое абражаны гонар беднякоў. Такі секане па галаве, а потым даказвай, што ты яго не называў мужыком.

— Горача сёння, — сказаў жандар, здымаючы фуражку. — Сонца галаву напякло. Аж млосна. А пот, перапрашаю, вочы выеў… Так што прабачце, калі што…

Прамова жандара была не простым прабачэннем, але з загагулінай. Маўляў, абазнаўся, не ўбачыў. І з галавою ад гарачыні не тое.

— Зрабіце гонар зайсці ў дом, родавое, так сказаць, гняздо. Бэндон бясконца шчаслівы! — прагучэла прапанова. У вачах шляхціца Налёткі свіцілася ўжо ліслівасць, якая бывае ў ганарыстых, але бедных дваран.

Жандар надумаў нікуды не йсці, папіць вады ці чаго дадуць на надворку і адразу ехаць далей. Але тут убачыў, як па надворку, падымаючы край сукенкі, хутка прайшла… тая самая паненка, якую нядаўна бачыў на арачным мосціку. Што за галюцынацыі! Дзяўчына, апусціўшы галаву, шмыгнула ў хату. Жандарскі афіцэр аддаў вуздэчку гаспадару і пакіраваўся да дома.

Раздзел XI. Інсургент

1. Родавае гняздо Налётак-Чарняўскіх

Дом, а хутчэй звычайная сялянская хата, толькі вялікая, раздзеленая на некалькі частак, меў у большым пакоі бліжэй да абразоў непакрыты абрусам стол з тоўстых дубовых дошак і з такімі тоўстымі нагамі, быццам майстар браў за ўзор ногі, прынамсі, мядзведзя. Да сцен прытуляліся звычайныя драўляныя лавы са спінкамі, у прасценках стаялі зэдлікі з накінутымі даматканымі дзяружкамі. Па кутах туліліся старасвецкія куфры. Моцна пахла свежым аерам, які быў параскіданы не толькі на падлозе, але і на лавах і нават ложках. Сцены дома атынкованы і ўвешаны карцінкамі, партрэтамі і дагератыпамі ў не вельмі выштукаваных рамах. На адным са здымкаў Фогель пазнаў тую самую паненку, дзеля якой і зайшоў у хату. Каля абразоў віселі намаляваныя на дзвюх дошках партрэты, мусіць, продкаў, стылізаваныя пад абразы: выява мужчыны з ліловай бародаўкай на павеку і выява жанчыны з такімі вялікімі вачыма, рыхтык мастаку пазіраваў алень, а не чалавек. Шчокі жанчыны былі густа ўмазаны бурачковым колерам, бо, мусіць, мастак не меў ружовай ці, на крайні выпадак, малінавай фарбы. Затое вусікі ў жанчыны мастаку ўдаліся.

— Продкі… — патлумачыў гаспадар, не хаваючы задавальнення і замілавання. — Прашу ганаровага госця ўмыцца, — сказаў Налётка-Чарняўскі. — Гэй, Вольга, прынясі пану вады і ручнік.

Фогель выйшаў на вуліцу. Маладзенькая дзяўчына ў вылінялай цеснаватай сукеначцы прынесла мядніцу, гарлач і вялікі ручнік з махрамі. Капітан мыўся і глядзеў на босыя, загарэлыя і ўкарэлыя ногі дзяўчыны, якая адчувала гэта, саромелася, чырванела і адварочвалася, калі Фогель хацеў зіркнуць ёй у твар. Афіцэр прывёў сябе ў парадак, і тады сам гаспадар паднёс узелянелы ад часу,

пэўна, ніколі не чышчаны сярэбраны спод, на якім стаялі на выбар і журавінны морс, і яблычны кампот, і грушавы ўзвар, і проста бруснічная вада.

— Толькі што з лядоўні, пане Фогелю. Бачыце, аж успацела… Абедаць не жадаеце?!

— Не, — хітнуў галавой афіцэр. — Дзякуй вялікі, служба.

— А што служба? Служба нікуды не ўцячэ. Без абеду вы ў мяне нікуды не паедзеце.

— Гм, сардэчна ўдзячны за гонар, але мяне чакаюць.

— Пакрыўджуся, калі не ўкусіце ад хлеба маяго, — надзьмуўся пан Налётка. — Доўга не затрымаецеся… Калі што, пашлём каго, каб вас не чакалі…

Пан афіцэр адмоўна пахітаў галавой. Але тут ён убачыў тую самую дзяўчыну, якая падавала яму ўмыцца. Убачыў яе твар, лёгкі пушок на верхняй губе. Няўжо дзяўчына не наймічка? Пэўна, якая сваячка гаспадара. А дзе тая кралечка, якую бачыў на мастку? Сэрца пана маладога афіцэра дрыгнула — калі гэтая во дзяўчына падалася яму прывабнай, прыгожай, то што ўжо чакаць ад «той»…

«Пабуду крыху, — падумалася яму. — Вунь якая кралечка… Чаму босая? Дачакаюся, як выйдзе тая, якая стаяла на масточку!»

У хаце на стале з'явіўся шараваты настольнік, на які ўсё тая сарамлівая дзяўчына расстаўляла посуд. Яна так спадабалася жандару, што ён улучыў момант, узяў дзяўчыну за локаць і хацеў зазірнуць ёй у вочы. Дзяўчына выкрутнулася і, мякка ступаючы босымі нагамі па падлозе, уцякла.

«Хто яны? — падумаў Фогель. — Калі гэта шляхта, дваране, пэўна, гэта ім прыслужвае якая-небудзь наймічка… Дзе ж, дзе тая паненка? Чаму яны хаваюць яе?!»

2. Вусатыя нявесты

Урэшце, афіцэру прадставілі пані Аўдоццю Чарняўскую, асобу з тонкімі рысамі твару, засамочаную клопатамі. Выйшлі і дзве малалетнія дачкі, Крыся і Палашка. У абедзвюх, спехам абутых і адзетых, таксама чарнеў ледзь відны пушок на верхняй губе.

— Гэта не ўсе, у мяне іх чацвёра, — ганарыста сказаў гаспадар. — Вольга?! Дзе Марыся? Зрэшты, пан ведае Вольгу, ручнік падавала…

У той жа момант увайшла… тая самая дзяўчына, якую Фогель бачыў. Увайшла яна ў тым самым уборы, у якім яе бачыў Фогель на мастку. Зблізку гэты ўбор аказаўся бедным, але святочным. І што важна, у Марысі былі на нагах чаравічкі. Ножка ступала цвёрда, некалькі ганарыста. Высакародна-малінавыя плямы на мармурова-белай шыі нібыта пераліваліся: то з'яўляліся, то знікалі. Марыся глядзела ў вочы смела, крыху сціснуўшы вусны.

— Яна ў нас у Пецярбургу вучаная, — сказаў Налётка. — Прыехала на лета дахаты. Восенню паедзе месца шукаць, бо ў нашым балоце адныя чэрці водзяцца.

— Рыгор! — сурова паглядзела на мужа пані Чарняўская. — Сёння ты ўдруга чорта спамінаеш. Калі ласка, проша да столу. Выбачайце, калі што не так, у нас па-простаму.

«Марыся! Яе завуць Марыся, Марыя значыць, — думаў пра сваё Фогель. — І якая прыгожая… Шляхцянка…»

Прыбораў на стале аказалася тры — толькі дарослым. Адкуль мог афіцэр расейскай жандармерыі ведаць, што ў пана Налёткі ва ўжытку прадметаў засталося толькі на тры поўныя асобы. Мала таго, пасярэбраных відэльцаў было толькі два. І былі яны не надта каб вычышчаныя, бо, па ўсім было відаць, ужываліся рэдка.

Падавалі, а падавала ўсё тая ж Вольга, лізуху — вару з капуснага расолу і тоўчанага льнянога семені. Потым яна прынесла тушаную качку, далей — смажаныя карасі, потым прынеслі нешта ў гаршчэчках, але жандар папрасіў яшчэ лізухі. Спадабалася яму тая лізуха. Якраз гэта было тое, чаго яму хацелася. Еў і не мог наесціся. Як не мог наглядзецца на твар старэйшай дачкі.

— Як кажуць хлопы, пане афіцэр, гушча з хаты дзяцей не разганяе… — задаволена казаў гаспадар. — Дзякуй Богу, усяго досыць.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга