Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Во-во, я і кажу, што Артур, бо меншага, дурнаватага Стася, я добра ведаю. Гады два, мусіць, прайшло, як паварочаў людзям копы. Нашто яму былі тыя копы? Гарцаваў перад дзеўкамі на кані, боўдзіла.

Стасік пачырванеў. Ну, дурнем быў, ну, пашалеў на грамадскім лузе. Сяляне прыходзілі скардзіцца на свавольства. Але стары прымае яго за Артура. Ну і няхай прымае.

— А дзе ўсе? — Стасік прайшоўся па надворку. — Належыць хутчэй збірацца на паўстанне, разумееце?! Свабоду ваяваць, незалежнасць. Супраць маскалёў…

— Слухайце, панічок. —

Стары збіў кіем з прызбы мухамор і з крэхтам сеў. — Куды нам тая свабода? Трое сыноў у мяне. А зямлі з жабіны прыгаршчы. За работай свету белага не бачаць. Нам бы зямелькі, а не свабоды той.

— Зямля ўся — у цара. У расейскай дзяржавы… Цяпер самы час зваліць імперыю…

— Так-так. Лесу казённага валокі тры-чатыры нам бы не пашкодзіла.

— Усе народы роўныя, і людзі ўсе роўныя, мы — грамадзяне… — натхнёна гаварыў Стасік.

Чырвань ад сораму ў яго прайшла.

— Уга, — ківаў галавой дзед, — акурат хапіла б. Каб, як колісь, ляда высечы, выпаліць, выкапанічыць, засеяць, калі Бог паспрыяе з пагодай, дачакацца ўраджаю…

— Хопіць нам расейскага дэспатызму, — узмахнуў рукой Стасік, каб падкрэсліць важкасць словаў.

— …потым сабраць, змалаціць, прадаць, узяць капейчыну, во сюды, у шабету, — стары паляпаў па поясе, дзе, між іншым, ніякай шабеты не меў, — і тады ты сва-бод-ны!

— Звергнуць ненавіснае іга, тыранію, выйсці з рабства… — тарочыў малады пан.

— …і тады ты сва-бод-ны! Хочаш — ідзі ў карчму, хочаш — купляй каня, — казаў пра сваё дзядулька. — А то вунь кабыла ляжыць хворая…

— Годзе цярпець маскалёў…

— Ці лесу на новую хату. Праўду, праўду, пане Арцю, кажаце… Свабода вялікая рэч.

— І калі мы заваюем незалежнасць, будзем жыць у сваёй дзяржаве, то ў нас будзе ўсё — нашымі будуць усе лясы, палеткі, усе дубы і закоты. Усё будзе наша: і свае суды, і сваё войска, і свае грошы.

— Можа, і ваша, паночку, — згадзіўся дзядуля. Ён абапёрся на кій. — Вашымі будуць суды, войскі, грошы. Грошы рыхтык вашымі будуць. І зямля ваша, і лес, і луг, а нашымі застануцца граблі, вілы, рыдлёўкі.

Стасік разгубіўся перад такім паваротам справы. Стары яўна перайграваў яго. Спачатку з усім згаджаўся, а цяпер вось як павярнуў.

— У нас мова будзе свая… — выдыхнуў Стасік. — Мова, універсітэт, газета…

— Дык яна, мова, у нас і так свая, — здзівіўся стары. — У вас — польская, свая, а ў нас свая, мужычая, сялянская.

Стасік збянтэжыўся.

— Пасудзіце самі, пане Артуру, ці хочацца нам такой свабоды?

— Дзівак чалавек, — не сунімаўся Стасік, не зважаючы на тое, што стары ўпарта называе яго Артурам, — гэта яму было выгадна. — Калі вашыя сыны будуць свабодныя, вольныя, то возьмуць тое зямлі, колькі захочацца.

— Дык узяць усім захочацца. Рабіць хто будзе? — паглядзеў дзядулька на Стася. — Калі паглядзець проста, панам і цяпер свабода. А за нашым братам мужыком належна глядзець. Дурню дай волю, гэта ж разбой, грабежніцтва, гульба… Ды і над вашым

панам-братам наглядчык трэба, ой трэба. Калі не цар, то нашыя брухачы на карак так сядуць, што заездзяць, не раўнуючы, як заездзілі вунь гэтую кабылу, — стары паказаў кіем на маліннік.

Кабыла ў малінніку прачнулася і павярнула галаву да людзей з такім выразам, нібы чакала, што ёй вельмі цікава, што людзі скажуць далей. Курыца з выскубанай каршуном спінай падышла да Стасевага чаравіка і наўдачу клюнула праўзук.

— Ну, не вельмі мой бацька на сялянах наездзіў, — незадаволена праказаў Стасік.

— А я не кажу пра вашага бацьку, — не сунімаўся старэча. — Вазьмі вунь пана Налётку. Дачок, што называецца, у чорным целе трымае, не шкадуе ні сябе, ні іх. Праўда. Сам, як вол, цягне ярмо і ўдзень, і ўночы, а як парабка возьме — прадыхнуць не дае, пане Арце…

— Я не Артур… Я — Станіслаў, — нарэшце запярэчыў Буевіч, разумеючы, што агітацыя ў яго выйшла на пшык.

— …пане Артуру, — не слухаў паніча старэча. — Воля для тых, хто ведае, нашто яму тая воля. А нам нашто воля? З ласкі Божай сена на балоце нарабіў, вазоў пару прадаў, вось табе і воля. Дзе якую рыбіну на кірмаш занясеш ці качку ўпалюеш, жыду аддасі — усё грош, усё капейка. Вось і воля, так і жывеш…

— Ды вы не жывеце, вы марнееце! Не ведаеце, не бачыце свету… Не разумееце, што ёсць Парыж, Вена, Варшава…

— Нашто мне ваш Парыж і ваша Варшава? Я жыву дзеля сябе. Жыву ціха і спакойна, і слава Богу. Якой яшчэ трасцы?

Стасік пачухаў патыліцу. Нібыта і праўду кажа стары. Не, гэта — не матэрыял для агітацыі. Юнак нечакана развітаўся, павярнуўся і пашыбаваў прэч.

«Пашукаю каго з маладых, — надумаў Стасік. — Са старымі лепей не звязвацца…»

Яму было прыкра, бо даводзілася прызнаць, што ён не разумнейшы ад гэтага дзядка. Наадварот — дурань дурнем.

4. Нечаканы паварот справы

Але і з маладымі выйшла нявыкрутка. Ішоў па дарозе і натрапіў на маладзёнаў, якія секлі жардзіны. Сярод іх пазнаў сына царкоўнага старасты Максіма Дзеркача, Яўхіма. Той таксама адразу прызнаў панскага сына і стаў вітацца першым. Стась зрабіў змоўніцкі выгляд, паклікаў хлопцаў да сябе і стаў гаварыць пра незалежную рэспубліку, уласную дзяржаву, свой урад, свае грошы.

Дзяркач-меншы не вытрымаў і сказаў:

— Як хочаце, а я раскажу бацьку.

Стасік вылупіў на хлопца вочы.

— Вы — польскі звадыяш і падбухторшчык… Я раскажу бацьку, а ён данясе спраўніку…

Стася кінула ў чырвань. З цяжкасцю апанаваў сябе.

— Вось што, — роблена пасміхнуўся ён. — Многа ты ведаеш, я пагляджу. А мо і спраўнік — наш чалавек?

— Усё роўна раскажу, — стаяў на сваім Яўхім. — Знойдзецца і на спраўніка ўправа. Адзін спраўнік у губерні? Раскажу…

— Калі ласка, — уздыхнуў Стасік. — Кажы…

Поделиться:
Популярные книги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4