Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Каханы, яшчэ не нарадзіўся мужчына, які мог бы ўстаяць супраць мяне… Давай забудзем пра ўсё…

Пані Цэцыля заткнула вушы пальчыкамі. Няхай лепш гэта быў бы сон, а не ява, рэчаіснасць. Як яна зможа жыць пасля таго, што яна пачула тут, у гэтым флігелі? Тайна разбурыць яе! Хутчэй падзяліцца з кім, вызваліцца ад непасільнага цяжару.

2. Сустрэча аканома з Артурам

Пан Ежы прасачыў, каб з-пад «гарэха»

ўсё прыбралі, аддаў распараджэнні па гаспадарцы і намысліў ісці паспаць, але адпачыць у тую раніцу Ўрбановічу не ўдалося. Перахапіў яго Буевіч Артур.

Ён так і сказаў:

— Нельга спаць у адказны для радзімы час.

— А што рабіць? — развёў рукамі пан аканом.

— Што рабіць? Прапаную скласці спіс асобаў нашай мясцовасці, якія дапамогуць нам.

— Дапамогуць? — яшчэ больш здзівіўся пан аканом. — У чым яны нам дапамогуць?

— Дапамогуць у заваяванні нашаму краю вольнасці.

Пан Урбановіч зразумеў, што бяседныя словы не проста словы. Няўжо яна, гэтая моладзь, усур'ёз успрымае застольныя шчырасці? Ну пагаварылі, памарылі, паразважалі… і разышліся.

— Вы маеце на ўвазе тых з тутэйшай шляхты, якія могуць зычліва паставіцца да паўстання? — каб не строіць з сябе дурня, спытаўся аканом.

— Так, пане Ўрбановічу. Шмат у чым маем патрэбу: амуніцыя, рыштунак… Аднаго пораху дзе ўзяць? А яшчэ правіянту… З кавалкам хлеба на адзін дзень у інсургенцыю не пойдзеш, згадзіцеся.

— Вядома, з голымі рукамі Расею ваяваць няможна, — згадзіўся пан аканом.

Ён успомніў, што дзень назад, учора вечарам, таксама перабіраў у памяці тутэйшых паноў, зрэшты, і не паноў. Толькі — зусім па іншых прычынах. Яму зрабілася сорамна.

— Ідземце ў мой кабінет, — прапанаваў ён.

У кабінеце пан Ежы стаў падсмыкаць да зачыненых дзвярэй камодзік. Артур вырачыў вочы.

— Што вы робіце, пан Ежы?

— Вы давяраеце жандарскаму афіцэру, няхай ён і свой, магілеўскі?

— Але ж яны — з намі.

— З намі? Пад чаркай хто не патрыёт? А заўтра, гэта значыць, сёння, яны, — аканом паказаў на акно, разумеючы пад гэтым жэстам спраўніка, прыстава і капітана Фогеля, — пашлюць дэпешу губернатару, а праз тыдзень тут будзе стаяць дзве роты маскалёў.

— Згодзен, — уздыхнуў Артур.

— Адзін неабачлівы крок — і вы, і я, і ўсе… — Пан Урбановіч абвёў рукой вакол сябе. — Будуць высланы ў Сібір. Ці не вам ведаць, што такое канспірацыя, пан Арыстокаль?!

Артур гмыкнуў.

— Гаварыць толькі шэптам, — загадным тонам вымавіў аканом. — Цяпер раскажы ўсё па парадку: што, хто, як і дзе… Ты, Арцю, шмат паспеў зрабіць, калі выдаваў сябе Дастоеўскім. Бачыў, як ты хадзіў і па мястэчку, і па вёсках, і па тутэйшых маёнтках. Раскажы, якія сілы ёсць, якая арганізацыя, хто ўдзельнічае? Словам, расказвай усё чыста.

Артур пачаў гаварыць. Гаварыў парывіста, горача. Стомлены быў, таму і збіваўся, блытаўся. Ён увесь час прапаноўваў пераходзіць хутчэй да канкрэтнай справы — да складання спісу шляхты, якая можа падтрымаць інсурэкцыю матэрыяльна,

але пан аканом перабіваў яго, выпытваў, удакладняў… Урэшце ягоная цікавасць была задаволена і падышлі да складання спісу. Пісаў Артур. Ён выпытваў, колькі можа ахвяраваць грошай той ці іншы дваранін, а калі грошай няма, колькі коней можа даць, якая зброя можа быць, ці шмат у тутэйшай шляхты пораху, шроту, дранкулек, свінцу. Гаварылі доўга, спіс рос на вачах. І тут раптам пан Урбановіч заўважыў, што Артур неяк дзіўна піша.

— Як ты пішаш? — спытаўся аканом у Артура. — Ты не па-польску пішаш?

— А чаму гэта я павінен пісаць па-польску? Я па-нашаму пішу.

— Як гэта — «па-нашаму»?

— Як мы гаворым… Па-роднаму.

— Па-роднаму? Гэ… — Пан Урбановіч узяў аркушык паперы, паднёс да свечкі, прымружыў вока. — Тут, браце, ты не па-польску цалкавіта пішаш… Літары польскія, а вось словы… Словы мужычыя. Што гэта за мова?

— Беларуская…

— Якая такая беларуская? — здзівіўся пан аканом.

— Такая, тутэйшая… — патлумачыў Артур. — Наша. Літоўская, ліцвінская…

Пан Урбановіч яшчэ раз уважліва прачытаў спіс.

— Насамрэч па-тутэйшаму… — здзіўлена прамармытаў ён.

Напраўду, як двое тутэйшых пан аканом і Буевічаў Артур гаварылі так, як Артур і пісаў. І хораша, і зразумела. Але гэтае пісанне чамусьці моцна раздражніла пана Ўрбановіча.

— Перапішы па-польску, — прапанаваў ён.

— Чаму?

— Але ж так размаўляюць з вясковымі хлопамі.

— Эх, эх! Хлопы. Гэта людзі, — сказаў Артур. — Грамадзяне, разумееце? Дарэчы, «размаўляць» — слова-байструк. Яго зрабілі палякі з расейцамі. Бо прыстаўка «раз» ад расейскага «разговаривать», а корань ад польскага «m'owi'c». Слова «размова» куды б яшчэ ні ішло, а вось «размаўляць» — нейкая брыда. Штучнасць…

— Дык за чыю вольнасць мы станем… ваяваць? Дазвольце ўдакладніць, — раптам спытаўся пан Ежы.

— За нашу. За вольнасць Беларусі!

— Беларусі? Якой яшчэ такой Беларусі! — зашыпеў пан аканом і ўжо ў сваю чаргу вытрашчыў вочы на Артура.

Артур з выглядам бездапаможнасці абхапіў галаву рукамі.

3. Новы народ — новая мова

— Ну, пан Урбановіч, здаецца мне, — сказаў Артур, рэзка ўстаючы, — што прыйдзецца прачытаць вам дабрэнную лекцыю…

— Ну-ну, я слухаю. — Аканом сеў у крэсла і закінуў нагу на нагу.

— Ці хіба вы не ведаеце, што ўсе гэтыя паны, — Артур патрос спіскам, — ёсць чысцейшай вады нашынская, ліцвінская, беларуская шляхта?

— Ведаеце што? Давайце без лекцый, — зашыпеў пан аканом, падскочыў з крэсла, нервова стаў хадзіць па пакоі. — Якая такая беларуская шляхта? Тут што з польскасцю рабіць? Што рабіць з Міцкевічам? З Касцюшкам? Гэта несумненна палякі… Аднаго Міцкевіча ўзяць. Класік польскай літаратуры. А мы новую мову ствараем. Навошта?! Хто падтрымае нас?

Поделиться:
Популярные книги

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мифы и Легенды. Тетралогия

Карелин Сергей Витальевич
Мифы и Легенды
Фантастика:
фэнтези
рпг
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мифы и Легенды. Тетралогия

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена