Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Цэцыліны дочкі заявілі, што яны галодныя.

— Дык давайце павячэраем, — прапанаваў гаспадар. — Пад гарэхам.

— Пад гарэхам, пад гарэхам! — запляскалі ў ладкі дзяўчаты.

Сабраць на стол «пад гарэхам» азначала цудоўную забаву. Пад старым, як казалі, валоскім, арэхавым дрэвам зрэдзьчасу накрывалі абрусам стол, пілі каву, снедалі, абедалі, і старая пані Ўрбановіч казала, прамакваючы хустачкай вочы, што адчувае сябе пасярод райскага саду.

Не паспеў пан Ежы распарадзіцца наконт стала, як знянацку Мондрык далажыў, што прыехалі жандары. Нейкі капітан Фогель патрабуе неадкладнай аўдыенцыі.

— Вядзі, — загадаў аканом і падумаў: «Пачынаецца…» Тое, што ён чуў з вуснаў Артура, чым была захоплена

ягоная жонка, і гэты прыезд жандараў, пэўне ж, неяк звязаныя. А тут яшчэ ўспомнілася, што на кірмашы лавілі нейкіх падбухторшчыкаў і нават стралялі па іх.

Жандар прыйшоў не адзін — са станавым прыставам і спраўнікам. Урбановіч павёў нечаканых прыхадняў у адну з альтанак, а Мондрыку шапнуў прынесці туды гарэлкі і прыкускі. Хацелася як мага хутчэй пазбавіцца ад няпрошаных гасцей. У ягонай галаве быў страшэнны гармідар. Учора, нядзеляй, калі агітатара на кірмашы лавілі, пэўна, не абышлося без Артура. Крыўдна, што не пазнаў у выпісаным з Расеі настаўніку Буевічавага сына. Праўда, калі ён таго Артура бачыў? Штогод прыязджаў з Пецярбурга, але сюды, да іх, і не завітваў…

Жандарскі афіцэр паведаміў, што ў ваколіцах аб'явіліся падбухторшчыкі, дзяржаўныя злачынцы, якія спрабуюць падняць сялян на «польскае дзела». На гэты конт патрэбна праявіць і пільнасць, і пэўную актыўнасць у супрацоўніцтве з уладамі супраць падрыўнога польскага элемента.

І афіцэр, і прыстаў са спраўнікам бачылі, што пад дрэвам у парку ладуецца стол. Вечарэла, і яны былі і галодныя, і стомленыя — ішла адзінаццатая гадзіна. Чаму б са звычайнай, звыклай прадстаўнікам уладаў бессаромнасцю не чакаць аканомавага запрашэння застацца? Але Ўрбановічу было не да іх. Рассыпаўся ў прабачэннях, спасылаўся на хваробу, хоць разумеў, што вытурваць прыстава сабе даражэй!

Прыхадні адчулі, што яны тут непажаданыя, узялі па добрай чарцы і пайшлі сабе — начаваць можна і ў заезджым доме. Не паспеў правесці жандараў і паліцыю — ідзе-ляціць фактар з заезджага двара, — то ўрэшце прыпхаліся на паламанай ландары выпісаныя з Лонданскай выставы інструманты. Прыехалі да ваколіцы яшчэ пад абед, але зноў у каторы раз рамантавалі ландару. З фактарам прыйшоў ангельскі гандлёвы агент, які суправаджаў груз, а разам з ім — зусім нечаканая варшаўская госця, якая прынесла рэкамендацыйны ліст ад варшаўскіх знаёмых.

Гэтага на сённяшні дзень, здавалася, ужо і хапіла б. Але лёсу было заўгодна, каб прыйшоў пан Бароўскі з сынам Людовікам. Ну, гэтых аканом даўно запрашаў, але чаму менавіта сёння прыйшлі, ды яшчэ так позна? Карацей, давялося ладзіць прыём напоўніцу, па ўсіх правілах і на шырокую руку.

Нягледзячы на сваю скупаватасць, аканом любіў пусціць пыл у вочы. Тым болей, было чым пускаць — чаго-чаго, а яды, напояў, сталовага серабра, дарагога, каштоўнага посуду, яшчэ колішняга, ад былых гаспадароў, у аканоміі хапала. Мондрык у такіх выпадках апранаў ліўрэю (таксама старасвецкую, праўда, даволі паточаную), усцягваў на рукі белыя пальчаткі.

Затрашчалі паўтыканыя вакол састаўленых сталоў паходні, запаліліся ліхтары. У афіцыне запалалі печы, раскатурханыя дзяўчаты, пакліканыя пакухарыць, замітусіліся па склепах і каморах.

Гасцям далі памыцца, размеркавалі, дзе хто будзе начаваць, потым павялі «пад гарэх». На сталах цьмяна блішчэла серабро і крышталёвыя кубкі, на талерках гурбіліся халодныя закускі.

Не паспелі сесці — знянацку вярнуліся жандар з прыставам. Яны прывялі з сабой Буевічавага Артура. Двое першых, на добрым падпітку, трымаліся чамусьці строга, афіцыйна, нават нахабна, Артур быў чамусьці без шапкі, нейкі насцярожаны, крыху разгублены. Было відаць, што паміж ім і службоўцамі нешта адбылося. Урбановіч падазраваў, што магло быць. Тым не меней кінуўся ў абдымкі да маладога Буевіча, тармасіў, распытваў, як жылося-былося ў далёкай паўночнай сталіцы. Што Артур яшчэ тыдзень назад служыў

маёнткавым настаўнікам, аканом нават і выгляду не падаваў. Зрэшты, пазнаць у Буевічу Арыстоклія Дастоеўскага было нельга: па-іншаму, багацей, апрануты, з барадой, якая за два тыдні паспела добра адскочыць. І паводзіць сябе адпаведна — спакойна, ветліва. Без пакрыўджанай, ушчэмленай фанабэрыі, як той настаўнік. Напраўду іншы чалавек.

Жандар, капітан Фогель, глядзеў на зборню пад арэхавым дрэвам, як на свецкае таварыства, дрыгаўся, яму карцела нешта сваё, не зусім паслухмяным языком ён заяўляў пра пільную справу, але ўсіх траіх — капітана жандармерыі Фогеля, Артура Буевіча і спраўніка — аканом ветліва запрасіў за стол. Маўляў, за сталом і пагаворым, і абмяркуем пільныя справы.

Імправізаваны баль распачаўся.

Раздзел VIII. Ліцвіны — занадта шчырыя людзі

1. Бессаромны польскі патрыятызм

Пачалася бяседа словамі гаспадара, якімі ён выказаў бясконцую ўдзячнасць Боскаму провіду, што паслаў яму, Урбановічу, у глухі і далёкі ад сталіц край гэтулькі выкшталцоных і адукаваных гасцей. У адказ кожны з прыбышаў стаў адмерваць той жа мерай — дзякаваў гаспадару за гасціннасць, прыязнае стаўленне, а ў першую чаргу хвалілі прыгажосць і маладосць гаспадыні. Тост за тостам, келіх за келіхам — і застолле пацякло гладка, без мігу прыкрага маўчання, — кожны, асабліва мужчыны, навыперадкі намагаліся паказаць сваю і выкшталцонасць, і адукаванасць. Тосты і анекдатычныя гісторыі, якія госці прывезлі з дарогі, рабіліся ўсё болей фрывольнымі. Прычынай гэтаму былі насамрэч не якасці гаваруноў, але ўласцівасць напітку, які падліваў Мондрык з пузатых, старога шкла бутэлек, — ягадная гарэлка трайнога перагону, ачышчаная свежым малаком.

Ангелец піў чарка ў чарку з жандарам і прыставам — і брывом не паводзіў, дарма што чужапанец, — хваліў гарэлку заўсёдным «о'кеем», закусваў леташнімі рыжыкамі, свежымі агуркамі і зусім непадобны на ангельца, хоць і слова не сказаў па-польску ці па-расейску.

Ягоная спадарожніца, якая назвалася паняй Валеўскай, млява пасміхалася, упэўненая ў сіле сваёй прыгажосці, хваліла (пэўна, ведала толк) і піла, і нямала, віно, якое засталося яшчэ ад вяселля Ўрбановіча. Чым болей яна піла, тым, здавалася, болей прыгажэйшая рабілася. Позіркі яе карых вачэй з-пад роўненькіх шаўкавістых бровак усё больш смялелі, рабіліся больш шчырымі і адкрытымі. Неўзабаве варшаўская госця запанавала за сталом, і ўсе мужчыны да яе толькі і звярталіся, толькі з ёю і падтрымлівалі гутарку. Прыгажосць яе рабілася проста невытрымнай — цяплей, радасней білася сэрца кожнага мужчыны, якога яна адорвала сваім позіркам. Малады Бароўскі, Людовік, то чырванеў, то бляднеў, прыстаў фанабэрыўся, спраўнік чамусьці моршчыўся — пэўна, успамінаў сваю хударлявую жонку. Праўда, ні Артур, ні ангелец, здавалася, не заўважалі сваю нядаўнюю спадарожніцу. Тым часам пані Валеўская смела загаварыла, што Варшава далёка пойдзе дзеля незалежнасці. Артур на гэтыя словы хмурнеў і пазіркваў на спраўніка і Фогеля, Бароўскі Людовік круціў шыяй, а Цэцыліны дзяўчаты аж пішчалі і падтрымлівалі кожнае патрыятычнае слова Валеўскай плясканнем у ладкі.

Пан Ежы не надта пільна слухаў балбатню гасцей, няўцешна глядзеў на спраўніка, што, як карчомнае пойла, жлукціў не гарэлку — віно — бутэлька дзесяць рублёў, — і цешыўся адной толькі думкай — хутка ўсе разыдуцца, ён застанецца сам-насам з жонкай, а тады… Тады справакаваць яе на… размову пра незалежнасць Польшчы, пра інсурэкцыю. І ён дакажа, што ён не меншы патрыёт, чым гэтыя Артуры і Людовікі, пані Валеўская з Цэцылінымі дзяўчатамі. Як дачакацца, калі гэтая зборня разыдзецца? Дачакаецца, і не гэтулькі ў жыцці даводзілася чакаць.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 4

Горбов Александр Михайлович
4. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
6.09
рейтинг книги
Сам себе властелин 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи