Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Стары Буевіч спыніўся пасярод пакоя, зірнуў на сына, перавёў позірк на алеадрук выявы імператара, узяты ў багетную раму, прашаптаў:

— Але ж — імператар! Якая малпа? Які Цімох?

— Імператар, імператар… — прабурчэў Артур. — Мы самі сабе імператары… Паўстаць, як вось-вось паўстануць палякі, і адваяваць сваю волю. Захочам, паставім сабе караля… Выберам з шляхты каго талковага… Не захочам караля, выберам прэзідэнта, канцлера.

Бацька маўчаў. Відаць, ён нешта думаў, бо не слухаў прапаганду Артура.

— Тут адназначна, тата, варта ўдзельнічаць у вайсковым рушанні…

Разам з палякамі змагацца за волю, за нашу, краёвую волю…

— За волю… Так… — згадзіўся пачырванелы ад уражання нейкімі сваімі думкамі Буевіч-бацька.

Дзяўчына, іншая, не Хрысця, а каратканогая і крыху дуркаватая Волечка, прынесла ўжо вядомы чытачу спод.

— Яшчэ вось што, — з таямнічым выглядам прамовіў Артур. — Маю ідэю падтрымаў аканом. Манкевіцкі…

— Пан Урбановіч?

— Ён дасць грошы. На зброю…

— Пан Ежы і зброя? — здзіўлена прашаптаў Буевіч-бацька. — Гэты ціхун? Ён жа і курыцу баіцца зарэзаць. Ён на паляванне ніколі не хадзіў…

Буевіч-бацька наліў сабе і сыну гарэлкі, выпіў, скрывіўся.

— Ад нашага павета мы мусім выставіць не меней як тысячу шабляў. Думаю, разам з простымі людзьмі набярэцца… — ціха, пранікнёна гаварыў Артур. — Для пачатку захопім уладу тут… Варшава, Вільня нам дапамогуць…

— А цар?! — ускрыкнуў бясконца ўражаны такой шчырасцю сына стары Буевіч і тут жа схамянуўся: — Так, так… Цар жа пайшоў ад малпы, ён — не Боскае стварэнне.

— Ён Боскае стварэнне, — уздыхнуў Артур. — Але нагэтулькі, наколькі Боскімі стварэннямі з'яўляемся і мы. У абсалютна роўнай ступені.

— А войскі, а жандары, а спраўнік?

— Эўропа за намі. А што да спраўніка, то і ён цалкам наш чалавек, — сказаў Артур. — Жандары?! Колькі тых жандараў? Пакуль цар, каб бараніць сваё малпавае права быць царом, прышле рэгулярныя войскі, мы павінны падрыхтавацца як след, згодзен, тата?

Бацька паглядзеў на сына, прашаптаў:

— Згодзен.

— Тады я падскочу да Бароўскіх, паедзем разам з ім па шляхце. А вы тут прыкіньце, тата, хто з вашых людзей, сур'ёзных, талковых, можа быць карысным у нашай святой справе.

Артур паехаў. Стары Буевіч задуменна сядзеў перад сподам. Каб праяснілася ў галаве нагаворанае сынам, ён наліваў і выпіваў чаркі — сваю і сынаву. Калі гарэлка скончылася, загадаў Цімоху склікаць людзей. Сабралася дворня. Буевіч выйшаў на ганак.

— Людзі, ці бачылі вы малпу? — спытаўся ён.

Людзі маўчалі.

— Ну тую мартышку, што колісь жыла ў Вярэніча?

— Помнім, пане, чаму ж не помнім, — адказаў за людзей Цімох. — Яе ў цыганоў Вярэніч купіў.

— Дык вось! Бог, аказваецца, не нас, людзей, стварыў, а спачатку гэтую мартышку, малпу. Малпа — брыдкая, гідкая, крыважэрная і памаўзлівая мартышка — перахітрыла ўсіх роўных і чэсных хрысціян і вырабілася расейскім імператарам!

— Зноў пан напіўся… — ціха прабурчэў Цімох.

— Цяпер адкажыце мне: ці можа мартышка быць імператарам?!

Сяляне паздымалі шапкі і перахрысціліся. Выдавала, што іхні пан звар'яцеў.

3. Стасік ідзе ў агітатары

Станіслаў

Буевіч стаў нявольным сведкам размовы старшага брата з бацькам — слухаў з суседняга пакоя. Ідэя роўнасці, незалежнасці ад расейскай кароны цалкам натхніла і яго. Тым больш што скрынка зброі, якую разам з Людовікам і Ясем зацягнулі на стары млын, не выклікала ніякіх сумненняў у намерах Артура. Інсурэкцыя — сапраўдная мужчынская справа. Выдатная магчымасць праявіць сябе на справе. І, як казаў старэйшы брат, уся цяжкасць у падрыхтоўцы. Значыць — варта хутчэй ісці агітаваць. Чаго чакаць, калі ты намерыўся рабіць свой асабісты ўнёсак у паўстанне, у інсурэкцыю. Хутчэй падбухторваць народ! Трэба гаварыць з людзьмі, расказваць праўду, тлумачыць, што да чаго. За справу!

Ага, адзецца прасцей, каб не выклікаць недаверу. І гэта цалкам правільная думка.

Неўзабаве Стасік, апрануты, як парабак, у партках і світцы, праўда, паясок падперазаў святочны, вышываны, папраставаў на вёску. Людзі, каго ні сустракаў, кланяліся яму, віталіся, а потым здзіўлена праводзілі позіркамі.

«Браты, грамадзяне… — насілася ў галаве шчаслівая думка. — Мы — роўныя, блізкія…»

Праўда, загаварыць з вясковымі на тэму, дзеля якой і выбраўся, не хапала адвагі. Змрочнымі, недаверлівымі выглядалі сяляне з тых, каго сустракаў. Так і ўсю вёску прайшоў, спыніўся на выгане, пачухаў патыліцу.

«Пайду далей… Дзе мяне не так добра ведаюць, — намысліў юнак. — З малазнаёмымі прасцей будзе…»

Пайшоў па палявой дарозе і неўзабаве натрапіў на хату ў хмызняку. Хутар нейкі. Нават не падазраваў, што тут людзі жывуць. Адна хата і дзве-тры гаспадарчыя пабудовы. Хто ж тут жыве?

Прайшоў на неагароджаны падворак. Нізенькая хатка сляпілася акенцамі, на прызбе рос стары мухамор, дах упрыгожвалі мох і лішайнік, бо салома даўно згніла. Пуня паказвала рэбры латаў. Па надворку хадзіла курыца з перабінтаванай лапай, а ў малінніку паміж пуняй і свірнам лежма драмала сівая кабыла.

Стасік пахадзіў па надворку, пасвістаў, паглядзеў у акенцы з патрэсканымі, замазанымі глінай шыбкамі. Ён чакаў, што гаспадар выйдзе сам. Ніхто не выйшаў. Тады Стасік зірнуў праз цалейшае, з большай шыбкай акенца ў хату. Нікога. Пагрукаў у дзверы. У хаце пачуўся кашаль. Стасік загрукаў мацней. Урэшце з хаты на белы свет вылез старэча з кіем.

— Уставай, дзядуля, за волю змагацца, — сказаў Стасік.

— За што, за што? — спытаўся дзядок.

У яго ўсё было сівое, аж жоўтае: вусы, барада, валасы. Толькі бровы русявыя. З-пад іх на Стася глядзелі мокрыя, але ўсё яшчэ ясна-блакітныя вочы.

— За волю. За нашу і вашу. Ведаеце, што такое свабода?

— Свабода? — перапытаў дзед, вінавата міргнуў, ацэньваючы прыхадня: хто ён такі — гэты далікатны малады чалавек у світцы, падпаясаны каляровам паяском.

— Трэба паўставаць супраць цара! — натхнёна праказаў Стась, дзівуючыся ўласнай смеласці. Такіх словаў ён раней не гаварыў. Нават думаць пра такое было страшнавата.

— Га? — падставіў вуха старэча. — Вы чые будзеце? Не Буевічавага пана сын? Арцік?

— Буевіча… — нецярпліва прагаварыў Стасік. — Толькі не Артур, а Стасік.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ