Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Чужыя мне сучаснікі, прадмет кпінаў маіх! А зусім жа нядаўна цягнуўся я да іх сваім сэрцам. Выгналі мяне з бацькоўскіх і мацярынскіх земляў.

Толькі адзін край я люблю — край дзяцей маіх, яшчэ не адкрыты, яшчэ далёкі ў акіянах: хай нястомна шукаюць яго мае караблі.

У дзецях маіх я спраўджу тое, што я — сын свайго бацькі: усёй будучыняй адкуплю — гэтую цяпершчыну!»

Так сказаў Заратустра.

Пра

незаплямленае пазнанне

«Калі ўчора ўзыходзіў месяц, мне здалося, быццам ён хоча нарадзіць сонца: так шырока і цяжарна раскінуўся ён на небасхіле.

Але ашукаў мяне гэты хлус сваёй цяжарнасцю; і я хутчэй паверу, што месяц — мужчына, а не жанчына.

Але мала падобны і да мужчыны гэты нясмелы начны летуценнік. Далібог, з нядобрым сумленнем блукае ён па дахах.

Бо ён пажадлівы і зайздрослівы, гэты мнішак; пажадлівы да зямлі і ўцехаў кахання.

Не, не люблю я гэтага ката на даху! Агідны мне кожны, хто падкрадваецца да прачыненых вокнаў!

Пабожна і маўкліва пераступае ён па зорных кілімах; але я не люблю такой ціхай мужчынскай хады, калі не звіняць шпоры!

Кожны сумленны крок сумленна папярэджвае; а кот прыпадае да зямлі і паўзе. Глянь, па-кашэчы прыпадаючы, паўзе і месяц.

Такое параўнанне я даю вам, датклівыя крывадушцы, вам, «чыстыя спазнавальнікі»! Я называю вас пажаднікамі.

І вы любіце зямлю і зямное: я добра вас разгадаў! Але сораам і нядобрае сумленне ў любові вашай — вы падобныя да месяца!

Пагарджаць зямным намовілі дух, а не нутробіну вашу, вось што наймацнейшае ў вас!

І вось духу вашаму брыдка, што ён падначальны вантробам і ўцякае ад свайго сораму на дарогі хлусні і ашукі.

«Сама высокае было б мне, — так гаворыць сабе ваш схлусянелы дух, — сузіраць жыццё без пахацінства, а не па-сабачы — высалапіўшы язык.

Быць шчаслівым у сузіранні, з памерлай воляй, без прыступаў прагнасці і сябелюбства, быць халодным і знэнджаным, але з п'янымі вачыма месяца!

Найлепшаю доляю было б мне любіць зямлю так, — спакушае сябе спакушаны, — як любіць яе месяц, і толькі адным позіркам дакранацца да яе.

Менавіта гэта я называю незаплямленым пазнаннем, калі мне ад рэчаў нічога не трэба, — толькі ляжаць перад імі, як люстэрка з сотняй вачэй».

О вы, датклівыя крывадушцы і пахацінцы! Вам бракуе нявіннасці ў жаданні: таму вы і хлусіце на яго!

Далібог, не як стваральнікі, вытворцы, не як радасныя станаўленцы любіце вы зямлю!

У чым нявіннасць? Яна там, дзе ёсць воля да зачацця. І ў таго найчысцейшая воля, хто хоча ствараць звыш сябе.

У чым прыгажосць? У тым, што я павінен хацець усёй сваёй воляй; што я прагну любіць і загінуць дзеля таго, каб вобраз не застаўся толькі вобразам.

Любіць і загінуць: гэта спалучэнне — вечнае. Воля да любові азначае гатоўнасць памерці.

Так кажу вам я, баязліўцы!

Але ваш погляд, косы позірк пакладанца, хоча называцца «сузіраннем»! А тое, што можна абмацаць баязлівым позіркам, ахрышчана ў вас імем «прыгожае»! О вы, плюгаўнікі высокіх назоваў!

Але ў тым праклён ваш, незаплямленыя, чыстыя спазнавальнікі, што вы ніколі нічога не народзіце! Хоць і раскіньцеся, як парадзіхі, на небасхіле!

Праўда, у вашых вуснах цесна ад высокіх слоў. І што ж, мы павінны паверыць, што і ў сэрцах вашых цесна ад высакародства, вы, хлусы?

А мае словы — грубыя, пагарджаныя, гаркавыя словы: я ахвотна падымаю тое, што падае пад стол на банкетах вашых.

І ўсё ж гэтымі словамі я магу вам казаць праўду, крывадушнікі! Так, няхай едкія пахошчы ракавін і рыбіных касцей і калючае лісце паказычуць вам ноздры!

Паганы пах заўсёды вакол вас і банкетаў вашых: вашымі пажадлівымі думкамі, аблудамі і крыўляннем прасмердла паветра!

Майце ж адвагу паверыць сабе і нутробе сваёй! Хто не верыць сабе, той заўсёды хлусіць.

Абалонкаю божышча прыкрыліся вы, «чыстыя»: пад абалонкаю гэтаю схаваўся ваш агідны кольчаты чарвяк.

Праўда, вы ашукваеце, «сузіральнікі»! Самога Заратустру абдурылі вы калісьці боскаю абалонкаю сваёю: не распазнаў ён пад ёю гадзючых колцаў.

Калісьці здалося мне, што нейкая боская душа гуляе ў гульнях вашых, вы, чыстыя пазнавальнікі! Я тады лічыў, што лепшага мастацтва за ваша няма!

Далячынь хавала ад мяне гадзючую нечысць і мярзотны смурод, і я не падазраваў, што там вывінаецца пажадлівая яшчарчына хітрына.

Але я падышоў да вас бліжэй: і развіднела мне, а цяпер развіднела і вам — скончыліся любоўныя залёты месяца!

Зірніце! Стаіць ён, заспеты на месцы, бледны, перад ранішняй зарою!

Бо ўжо ідзе палаючае сонца, да зямлі хіліцца каханне яго? Каханне сонца — нявіннасць і жаданні стваральніка!

Зірніце, як нецярпліва падымаецца яно з-за мора! Ці ж не адчуваеце вы прагі і гарачага подыху яго кахання?

Яно прагне ўпіцца морам і падняць у сваю вышыню блакітнасць яго; і тысячаю грудзей падымаецца да яго мора.

Бо мора хоча, каб сонца цалавала яго і ўпівалася ім; яно хоча зрабіцца паветрам, і вышынёю, і сцежкаю святла, і самім святлом!

Далібог, як сонца, люблю я жыццё і ўсе глыбокія моры.

І вось што ў мяне называецца пазнаннем: каб усё глыбокае паднялося на вышыню маю!»

Так сказаў Заратустра.

Пра вучоных

«Аднаго разу, калі я спаў, баран з'еў плюшчавы вянок на маёй галаве; з'еў і сказаў: «Заратустра больш не вучоны».

І, сказаўшы гэта, ён пагардліва адышоў і ганарыста. Адно дзіця расказала мне пра гэта.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9