Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Жонка спуджана кіўнула, Бароўскі пабег шукаць пакаёўку Лёдзю.

А тым часам у вітальні ўстрывожаныя Фогель і спраўнік пачапілі шаблю на месца і з нецярпеннем чакалі гаспадара. Бароўскага ўсё не было. Спраўнік пазіркваў на партрэт. Яму здавалася, што вусаты ягамосць не зводзіць з яго пільных вачэй.

— Стары род, — адзначыў ён. — Стары і прыгожы. Шкада, што ўсе палякамі парабіліся.

— Яны такія палякі, — адказаў яму на гэта Фогель, — як і мы з вамі. Яны тутэйшыя, ліцвінамі ўсё жыццё сябе лічылі. Толькі што каталікі.

Паслухайце, а ці зручна тую каву нам тут піць, — стаў сумнявацца Фогель. — Вып'ем каву і арыштуем сына?!

— Хм, сапраўды нядобра… — хмыкнуў спраўнік. — А нападаць на канвой добра?! Гэтак званая польская гжэчнасць. Да ўсяго — абавязак ёсць абавязак, пане Фогель. Калі дбаць пра гжэчнасць, то трэба выводзіць з гэтага краю войска, даваць тутэйшай шляхце канстытуцыю ці свайго караля няхай выбіраюць. Можа, вас і сумленне яшчэ будзе мучыць, што вы адправіце бунтаўшчыка, крушыцеля дзяржаўнага парадку, ворага імперыі ў Сібір?!

— Не, — варухнуў плячом Фогель, памацаў гузік. — Я прысягаў цару, але непрыгожа, згадзіцеся: гаспадар вас частуе ад шчырага сэрца, а вы ягонага сына за шкірку ды ў каталажку.

— Вы, капітан, малады чалавек… Вас мучыць пачуццё абавязку… Не думайце, што вы ліцвін ці нейкі там кімсьці выдуманы беларус. Думайце, што вы рускі. Нават не расеец, але рускі. Вы ж рускага веравызнання, так?

— Так, — згадзіўся жандар.

— Калі думаць, што вы рускі, то гэта значыць Расея — ваша… наша айчына. Адчуйце, як соладка гэта гучыць — Расейская імперыя. Ад Варшавы да Японскага мора. Шостая частка Зямлі. Такіх імперый не было і ніколі не будзе.

Фогель недаверліва зірнуў на спраўніка.

— Дапусцім, — сказаў ён, — я стану думаць, што я рускі, маральна мне будзе лягчэй піць чужую каву, а потым арыштоўваць сына гасціннага гаспадара?

Спраўнік быццам не слухаў яго.

— Імперыю збіралі таксама і выхадцы з нашага краю, з Літвы. Збіралі кавалак да кавалка, цагліна да цагліны, служылі Раманавым як мае быць. Усе служылі і служаць: і ліцвіны, і палякі. Каўказ, Азія, Далёкі Ўсход — усё заваявана нашымі, падкрэсліваю, нашымі продкамі: і ліцвінамі, і палякамі ў тым ліку. А гэта, выбачайце за ўтылітарызм, гэтулькі паліцэйскіх акалоткаў нашым нашчадкам…

— Бачу, у вас сапраўднае імперскае мысленне… А наконт нашчадкаў… Выбачайце, баюся, каб на тым жа Далёкім Усходзе так званыя нашы нашчадкі па-кітайску не загаварылі.

Увайшоў Бароўскі са сподам, над якім з філіжанак кулдыячкамі вілася пара.

— Што гэта, пане Бароўскі, у вас такая за птушка, — каб не маўчаць, спытаўся Фогель і даў лёгенькую пстрычку ў дно клеткі.

— Ціха вы, ціха, не стукайце, — замітусіўся Бароўскі. — Шчыглы баяцца стукату. Асабліва вучоныя…

— Вучоныя? — здзівіўся спраўнік.

— Дзёндзік, — ласкава паклікаў Бароўскі, — ану пакажы, як ты ўмееш насіць ваду.

Гаспадар прасунуў паміж прутамі клеткі маленькае, з напарстак, сярэбранае вядзерца, якое вісела

дагэтуль збоку клеткі, падліў з бутэлькі, якая стаяла пад этажэркай, вады ў адно з карытцаў у клетцы.

Шчыгол паглядзеў адным вокам на гаспадара, ухапіў дзюбай дужку вядзерца, набраў вады з карытца і, высока падымаючы вядзерца, перанёс яго ў другое карытца.

— Брава! — ціха паляскаў у далоні Фогель.

— Я адсадзіў сюды гэтага шчыгла, бо ён у мяне са здольнасцямі. У вялікай, панове, залі ў мяне шмат яшчэ птушак, але малінаўкі задзірлівыя. Ведаеце малінавак, панове? Мусіць, ведаеце, хто не ведае спеваў малінаўкі вясною, калі пасля дзённай утомы сядзеш спачыць, а бярозавыя пупіхі толькі што здымаюць з сябе смалістыя каптурыкі…

Спраўнік і жандар пабралі філіжанкі, пілі каву і пасміхаліся. Бароўскі заўважыў усмешкі.

— Вы, панове, выбачайце, тут такі пах, бо птушак шмат у мяне, я зараз пакажу, — стаў апраўдвацца пан Бароўскі. — Вунь фортку прачыню.

Спраўнік незаўважна падміргнуў Фогелю — сапраўды Бароўскі хоча ўтаіць, што ў доме пахне ёдаформам.

Гаспадар адчыніў фортку, і адразу на яе села маленькая птушачка з іржава-чырвонай грудкай, з чорным горлечкам і белым лобікам.

— Рудахвостка, — ціха і замілавана сказаў Бароўскі. Дастаў з кішэні пушачку, адкрыў яе, узяў шчопаць нечага белага, рассыпістага. — Гэта мурашыныя яйкі, панове, — патлумачыў ён і працягнуў руку да птушачкі.

Тая нейкі час недаверліва глядзела на руку, потым скокнула на яе і пачала хапаць і прагна глытаць яйкі.

— Рудахвосткі, панове, распаўсюджаныя птушкі, але скрытныя. Яны перасмешнікі, тэк-тэкаюць, пасвістваюць, хвастом не ўзмахваюць, а патрэсваюць. Яйкі ў іх бледна-блакітна-зялёныя…

— Дык злавіце яе, — прашаптаў спраўнік, каб не апудзіць птушку, — ды ў клетку.

— У клетках рудахвостак трымаюць мала, бо надакучваюць сваім «фьюць». Ліцвіны яе яшчэ лысушкай называюць.

— Ліцвіны?! — з выклікам перапытаў спраўнік. — Рускія цяпер тут усе, раней былі ліцвіны, а цяпер рускія. Ліцвіны — гэта з лексікі мінулых стагоддзяў. Калі былі маскавіты, былі і ліцвіны, згодзен. А цяпер — усе рускага роду-племені. Ці не спаконвечная тут Русь была? Станеце спрачацца, што Полацак, Тураў, Пінск — рускія гарады, калі яны і ў летапісах рускімі названы?

Бароўскі маўчаў.

— І птушкі ў нас аднолькава называюцца. Варона — і па-тутэйшаму варона, і па-руску варона, — каб змякчыць рэзкасць, з жартам падтрымаў спраўніка Фогель.

— Вазьміце таксама сароку, — дадаў спраўнік. — Яна і па-расейску сарока. Або верабей. Вялікая хіба розніца — «воробей» ці «верабей».

І Фогель, і спраўнік ледзь не ў адкрытую кпілі з гаспадара.

— Не скажыце, — праказаў нарэшце Бароўскі. — На вераб'я ліцвіны кажуць яшчэ і шворабель.

— Гэта дыялекты… — адзначыў спраўнік. — У кожнай губерні Расеі на адну і тую ж птушку могуць казаць па-рознаму.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Ох уж этот Мин Джин Хо – 3

Кронос Александр
3. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо – 3

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4