Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Гаспадар хацеў быў бегчы за ім, але спраўнік падхапіў яго пад руку.

— Пачакайце, — сказаў ён. — Ідзем, паглядзім вашых берагавулек.

У гэты час з акенца зноў з крыкам вылецелі ластаўкі. Потым праз хвіліну са слыхавога акенца, якое выходзіла ў двор, вызірнуў заклапочаны Фогель. Твар у яго выглядаў разгубленым. Неўзабаве ён вярнуўся. Вярнуўся ні з чым.

— Дык што, панове, паглядзім берагавулек? — спытаўся Бароўскі, калі Фогель вярнуўся з гарышча. — Рэчка недалёка… Там ёсць абрывісты беражок. Яны там жывуць — берагавулькі. Берагавулька адрозніваецца ад ластавак тым, што ў яе няма белага надхвосця. Што, панове,

цікава, чым далей на ўсход, тым болей берагавулек. У Сібіры іх шмат.

— На што васпан намякае?.. — вырачыўся на Бароўскага Фогель.

— А ёсць яшчэ птушка свіргуль, — пачулася заміж адказу. — Свіргуль па-нашаму па…

— Па-руску, — ледзь не гыркнуў спраўнік.

Яны з Фогелем падпраўлялі гаспадара па чарзе.

— Свіргуль увесь чорны, як умазаны сажай, за выключэннем белаватага горлечка, крылы выгнуты сярпом. Яшчэ свіргуль пранізліва вішчыць, хоць вушы затыкай.

— Свіргуль гэта «стриж»? — спытаўся спраўнік.

— Так. Палёт ягоны своеасаблівы, — распавядаў, быццам чытаў лекцыю, Бароўскі. — Высока лунае, апісвае дугі. А калі нізка ляціць, то нясецца, як учадзелы. Свіргуль найлепшы лятун сярод ліцвінскага птаства…

— Рускага, — ляніва прамармытаў Фогель.

Яму надакучыла рабіць заўвагі. А Бароўскі ўжо і не папраўляўся.

— Ён не можа ўзляцець з зямлі, бо не дазваляюць пальцы. Узлятае толькі тады, як кінецца з якога прадмета ўніз. Ну, панове, калі не хочаце на бераг, тады зойдзем у клуню. Тут у мяне ляляк жыве і, самае галоўнае, — пугач! Па-маскоўску, па-руску — хвілін.

— Гм… Ф-ф-филин, — ледзь не прысвіснуў Фогель. Што-што, а ўласнае прозвішча з пачатковым «ф» ён па-руску ўмеў вымаўляць.

— Пугач, панове, — дзівосная драпежная начная птушка… — працягваў лекцыю гаспадар.

Выраз твару ў Фогеля з раўнадушна-скамянелага памяняўся на змрочна-ўнурысты. Амаль атупелы.

5. Уцёкі

Людовік праз шчылінку глядзеў з гарышча, як бацька завіхаецца каля жандара і спраўніка. А ці ходзіць жаўнер каля глухой сцяны? Людовік пайшоў да процілеглага франтона, нечакана страціў раўнавагу, пахіснуўся, узмахнуў рукамі. Апуджаныя лаўстаўкі закрычалі і з пранізлівым шчэбетам паляцелі прэч. Людовік прысеў.

«Прымчаць сюды…» — мільганула думка. Стараючыся не грукаць, Людовік сягнуў да слыхавога акенца, якое выходзіла ў сад, глянуў уніз… Жаўнер якраз пры вугле дома стаіць. Чаго не ідзе? Унізе, у доме, нехта стукае дзвярамі. Ці не дабіраецца жандарскі афіцэр да залы? Чаго ты стаіш, жаўнер, ідзі прэч. Вось нехта ўвайшоў у залу, дайшоў да лесвіцы, яна дрыгнула пад цяжарам ягонага цела. Штык жаўнера бліснуў на сонцы і знік за вуглом дома. Людовік засунуў рэвальвер за пазуху, шырэй расчыніў створкі франтоннага акенца, перакінуўся праз яго, прысеў, каб не было відаць з гарышча, зачыніў створкі. Цяпер скакаць! Высакавата… З параненай нагой не скокнеш. Але выхаду няма. Людовік лёг на паддашак жыватом, спусціў ногі, з'ехаў уніз, учапіўся рукамі ў паддашак… рукі саслізгнулі, паляцеў і цяжка гэпнуўся. Так цяжка, што не ведаў, ці ўстане. Але нельга было затрымацца ні на міг, бо на шум вызірне жаўнер… Ускочыў, адчуў, як кальнула ў ране, змог зрабіць дзесяткі два крокаў, каб забегчы за кусты парэчак.

І як толькі схаваўся, зірнуў на франтон. У акенцы з'явіліся вусікі Фогеля.

Эйш, даходлівы!.. Капітан пакруціў галавой, знік, потом зноў высунуўся. З-за вугла паказаўся жаўнер.

— Не было тут нікога? — спытаўся капітан.

— Січас нет, ваша благародзь, кто тут будзя?! — адрывіста, весела адказаў жаўнер.

Спацелы твар капітана знік, жаўнер прайшоўся паўз сцяну, пастаяў каля вугла, пайшоў назад, на сярэдзіне сцяны спыніўся і стаў глядзець на кусты парэчак, за якімі хаваўся Людовік.

«Чаго стаў? Няўжо прыйдзецца страляць?» — мільганула думка. Жаўнер мог і не бачыць Людовіка, пэўна, яго ўвагу прыцягнулі светла-чырвоныя гронкі яшчэ зусім няспелых парэчак. Вось ён падышоў да першага, бліжэйшага куста, стаў абіраць ягады, закідваць у рот, з задавальненнем чвякаць. Рабіў гэта ён так доўга, аж у Людовіка набегла ў рот сліны. Людовік асцярожна памацаў рэвальвер, бязгучна дастаў яго з-за пазухі.

Раз-пораз жаўнер азіраўся, каб не засталі знянацку. Ад яго да Людовіка было не больш пяці метраў. Зараз ён пойдзе, здаволіцца і пойдзе, не будзе ж ён абіраць усе парэчкі?

Нечакана жаўнер знерухомеў. Ён глядзеў у глыбіню кустоў парэчак і, пэўна, бачыў Людовіка. Нават жаваць перастаў. Вось ягоная рука папаўзла па ружжы, каб у выпадку чаго зручней перахапіць яго, наставіць на незнаёмца, а гэта значыць — ворага.

Людовік улавіў гэты рух, падняўся на каленях, наставіў рэвальвер на жаўнера і гучна прашаптаў:

— Стой і не рухайся.

Жаўнер перахапіў ружжо.

— Каму кажу! Варухнешся, стрэльну! Уб'ю!

Жаўнер застыў. Немалады, з шырокім, пляскатым славянскім тварам, плячысты і высокі, ён стаяў пад рэвальверам, разгублены, прыгорблены, лыпаў, не ведаючы, што рабіць.

— Стой і не рухайся, разумееш? Не шавяліся, а то стрэльну.

Людовік стаў адыходзіць, выцягваючы ў бок жаўнера рэвальвер, не зводзячы з яго вачэй. Варта было страціць ягоны позірк, як ваяка падасць сігнал сваім. Вось за адну яблыню зайшоў, вось другая… Калі ж будзе плот, за які можна заскочыць, каб схавацца, не стаць мішэнню?! Вось нарэшце і плот, які адгароджвае сад ад невялікай пусткі, за якой дарога, а там густы хмызняк — бярозкі, асінкі і ракіта да балотца. А за балотцам — лес. Людовік пераскочыў плот, азірнуўся. Жаўнер усё яшчэ разгублена стаяў, потым ускінуў ружжо наперавес і рынуўся наперад. Людовік кінуўся бегчы. Жаўнер нешта крыкнуў, але так слаба, што голас яго ледзь чуваць. Вось і дарога, за прыдарожным ровам — хмызняк, там балотца, а там — лес-ратаўнік! Але раптам з прыдарожнага рова паказаліся дзве галавы. І два штыкі тырчаць. Жаўнеры! Божа, сядзіба акружана! Ды яшчэ двойчы — двума ланцугамі.

Кінуўся ўбок, пабег проста па дарозе. Але з-за дрэва, здалёк яшчэ, выйшаў жаўнер. Людовік ускінуў руку з рэвальверам, накіраваў яго на чалавека і, разумеючы, што робіць глупства, і глупства непапраўнае, — яго ўсё-роўна дагоняць і арыштуюць, — націснуў на спускавы цынгель. Не націснуць не мог — невядомая сіла, быццам наканаваны на гэта, — кіравала ім.

6. Райскі падарунак

Глядзець пугача ні спраўнік, ні жандар не пайшлі. Адышлі ўбок і сталі нешта раіцца. Тады Бароўскі распарадзіўся, каб прынеслі на вуліцу тацу з пачастункам. Прыйшла са сподам Лёдзя. Цяпер яна абутая ў старых чаравіках.

Поделиться:
Популярные книги

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Темный Охотник 2

Розальев Андрей
2. Темный охотник
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник 2

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4