Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Няма? — разгублена праказаў спраўнік, але Фогелю міргнуў, маўляў, разумею, што да чаго. — Ці не запросіце на філіжанку кавы?

Бароўскі разгублена пасміхнуўся. Яму нічога не заставалася рабіць, як паказаць рукой на ганак:

— Проша.

Бароўскі правёў гасцей у вітальню, выйшаў распарадзіцца прынесці кавы.

Максім Дзяркач застаўся на вуліцы.

5. Кроў на шаблі

Палавіну вітальні на адно акно, у якой апынуліся Фогель і спраўнік,

займалі абдзёртая канапа, адно крэсла і некалькі этажэрак з кнігамі. Пад столлю вісела сплеценая з тонкіх лазовых дубчыкаў клетка з птушкай. На нефарбаванай падлозе ляжаў даматканы ходнік. Сцены густа ўлеплены карцінкамі ў рамках і рамачках, дагератыпамі вусатых і невусатых асобаў. З багетнай, узелянелай ад часу рамы адрачона і неяк зусім рахмана пазіраў вусаты продак роду Бароўскіх. Вусы на партрэце былі так прамалёваны, што здаваліся наклеенымі на палатно. Пад партрэтам на невялічкім дыванку вісела шабелька. Паветра ў вітальні было густое, пахла нечым незразумелым і нават нясвежым, як пахне ў пакоях старасвецкіх людзей.

Фогель глянуў на клетку, падчэпленую пад столь. У клетцы сядзела птушачка. Яна насцярожана глядзела на чалавека.

— І што то за птушка? — пацікавіўся жандар, адрасуючы пытанне спраўніку.

Спраўнік падышоў да клеткі, пашкробаў яе пазногцем, прыгледзеўся.

— Шчыгел нейкі. Але, выбачайце, і духавіта тут.

— Гэта ёдаформ, васпане. Так што віншую — канцэрт удаўся.

— Каб толькі без шуму, толькі без гэтых енкаў, гвалтаў, — перахрысціўся спраўнік. — Ведаеце, я не вайсковы чалавек. На службе апошні труп бачыў тры гады назад, і то тапельца.

Дзверы прачыніліся, у іх праслізгнула беленькая котка з чорнай плямай на воку. Яна закруціла хвосцік пытальнікам, зірнула на чужых людзей.

Фогель пакіцікаў, прывабліваючы котку. Котка падбегла да жандаравых рук, панюхала, пакрыўджана адвярнулася.

— Шляхта, у іх каты і тыя з гонарам, — праказаў спраўнік. — Наглядзеўся я гэтых так званых дваран. Слухайце, пан Фогель. Што будзем рабіць са старастам?

Фогель запытальна зірнуў на спраўніка.

— Вы абяцалі яму грошы?!

Жандар пацёр коратка падстрыжаныя вусікі, задумліва вымавіў:

— У гэтага, выбачайце, сына балота язык развязаўся толькі тады, калі я намякнуў на грошы… Але толькі намякнуў…

— Нядобрыя грошы атрымліваюцца, як Юдавы сярэбранікі…

Гаспадара ўсё не было. Фогель выскубваў з кіцеля асцюкі.

Спраўнік выціраў насоўкай спацелы твар і корпаўся ў кнігах на паліцах, буркочучы:

— Польшча, усё Польшча… Хоць бы адна кніжачка па-расейску. Ага, ёсць… Яшчэ адна, а вось і яшчэ…

Падышоў да партрэта, дакрануўся да шаблі, зацікавіўся ёю, зняў са сцяны, высунуў з похвы. І раптам прысвіснуў:

— Уга, капітан, паглядзіце.

Фогель зірнуў на шаблю.

— Гэта ржа… — няўпэўнена вымавіў.

— Гэта засохлая кроў, капітан, — ціха праказаў спраўнік. — Не думаю, каб дзедаўскімі шаблямі тут, на сядзібе, секлі пеўняў.

6. У пастцы

Калі ў пакой уляцеў устрывожаны бацька, Людовік прыўзняўся на ложку, апёрся на локці.

— Сыне, ты падмануў

нас, ты сказаў няпраўду, — гарачым шэптам разліўся стары Бароўскі. — Прызнайся, ты адбіваў у жандараў паўстанцаў?

Людовік падціснуў вусны, вінавата кіўнуў.

— Яны арыштуюць цябе, сыне, што рабіць? — разгублена прамовіў бацька.

— Колькі іх, хто яны?

— Жандар… Той Фогель, капітан і пан спраўнік… Скачы, сыне, праз акно, уцякай, родны. Не, яны падстрэляць цябе…

— На вуліцы жаўнеры ёсць?

— Ёсць, сыне, пэўна ёсць… Максім Дзяркач, стараста буевіцкай царквы, прывёў іх… О Матка Найсвентша, дажылі, дзіця мусіць уцякаць з роднага дому праз вокны.

— Пад Расеяй, татусь, нас яшчэ і не такое чакае, — праказаў Людовік, узводзячыся. Твар яго перасмыкнула ад болю, але ён асіліў яго, падняўся.

— Ты паранены! Ты казаў — звіхнуў нагу. Ды ты ж паранены! А я думаю, чаго гэта так ёдаформам смярдзіць!

— Дробязь, тата. Я магу хадзіць.

— Тады хуценька, сыне, хуценька, — шаптаў бацька. — Іначай — шыбеніца. Я паспрабую затрымаць іх, адцягнуць увагу, наколькі змагу. Іначай Сібір, іркуцкія капальні, о Матка Найсвентша, змілуйся над намі. Глядзі толькі, сыне, дом, пэўна, акружаны. Можа, і казакі на дарогах… Глядзі, сынку… О! Не, лепей здацца… На ўсё воля Боская… Я прывяду іх сюды…

— Не, тата. Ёсць шанец. Не адбірай яго ў мяне.

Бацька разгублена развёў рукамі, выйшаў. Людовік прайшоў да стала, сабраў паперы, засунуў за пазуху. Ён кульгаў, рана была напраўду неглыбокай, але балючай. Дастаў з-пад ложка скрынку, з яе — зараджаны рэвальвер. Адхінуў фіранку і рэзка адхіліўся сам — пад акном стаяў расейскі жаўнер. Праз дзірачкі фіранкі стаў сачыць за жаўнерам. Упэўнены, што яго ніхто не бачыць, маскаль збіў штыком яблык-цукроўку, амаль што завязь, зусім не зваблівы на выгляд. Укусіў, скрывіўся, выплюнуў.

Людовік прайшоў у іншы пакой — бацькоўскую спальню… І там жаўнер пад акном тырчыць. Людовік перайшоў у матчын пакой. Маці з выразам жаху і адчаю замахала на яго рукамі: сюды нельга. На мігах паказала, што на ганку ажно два жандары. Уцячы, выскачыць з дому не было ніякай магчымасці. Хіба што падацца на гарышча, а адтуль саскочыць праз слыхавое акно ў сад? Там якраз глухая сцяна, вокны з залы закрыты аканіцамі і жаўнераў не павінна быць.

Людовік прайшоў у свой пакой, сеў на ложак, абхапіў рукамі галаву. Чаму не пайшоў у лес раней? Чаго чакаў? Шкадаваў матку? Выходзіць, што сам палез у кіпцюры жандараў. Няўжо, як і тысячам паўстанцам, Сібір? А можа, і напраўду шыбеніца, як кажа бацька. Тады лепш паспрабаваць уцячы, прабівацца да інсургентаў, паваяваць яшчэ.

7. Хобі пана Бароўскага

Бароўскі выскачыў ад сына і ўбег у адзін з пакояў. З фатэля паднялася ўстрывожаная жанчына.

— Якія ў іх намеры? — спыталася яна. — Што яны кажуць?

— Дамісю, родная, бяда, — прашаптаў Бароўскі. — То прыехалі забіраць нашага Людовіка. Паспрабую затрымаць, забалбатаць жандара і спраўніка. Лёдзя ў варыўні? Няхай нясе наліўкі. Я стану частаваць гасцей кавай, паспрабую падпаіць, буду цягнуць час, як можна…

Поделиться:
Популярные книги

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата