Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Фогель і спраўнік разглядвалі арыштанта.

Людовік нягучна, слабым голасам, як быццам баючыся, што яго за гэтыя словы ўдараць, выкрыкнуў:

— Жыве вольнасць, жыве свабода!

Жандар і спраўнік паморшчыліся, капітан махнуў рукой, даючы знак ісці.

— Тыповая польская фанатычнасць… — ціха праказаў спраўнік, але юнак пачуў, павярнуў твар ужо з амаль чорным вокам і сказаў:

— Я не паляк… Мы — не палякі!

— Ага, ліцвіны ці мо — беларус? — не хаваючы сарказму, праказаў Фогель. — Чулі, ведаем… Тут была і будзе Расея! І дзесяць, і дваццаць, і пяцьдзесят гадоў…

— А хоць і

сто! Усё роўна народ, які тут жыве, пераможа!

— Не пры нас, не пры нас. А вы, малады чалавек, з вашай зацятасцю і да Сібіры не дацягнеце… Прывяжыце яго да ружжаў!

Фогель нацягнуў повад, спыніў каня, павярнуўся да спраўніка.

— Што з птушкамі рабіць будзем? Не хацеў я браць. Непрыгожа.

Спраўнік нічога не адказаў. Рота з арыштаваным рушыла па дарозе наперад.

Спраўнік цяжка ўздыхнуў, адчыніў клетку і кінуў яе разам з птушкай на абочыну. Жандар загадаў жаўнеру, які нёс ягоны падарунак, паставіць клетку пры дарозе і расчыніць дзверцы.

Залацістая шчурка, або пчалаедка, якую пан Бароўскі атэставаў ледзь не як райскую, як толькі жаўнер адчыніў дзверцы, адразу выпырхнула, узнялася высока ў неба, зрабіла невялікі, нібы развітальны, круг і роўненька, як па шнурку, падалася на поўдзень.

Вучоны шчыгол не хацеў вылазіць з кінутай клеткі. Жаўнер засунуў руку ўсярэдзіну і спрабаваў злавіць птушку. Шчыгол балюча ўшчыпнуў жаўнера за палец. Фогель загадаў бегчы да сваіх.

Рота пайшла далёка наперад, жандар і спраўнік падаліся следам. Вучоны шчыгол насіў пустое вядзерца, чэрпаў і чэрпаў з пустога карытца, пераносіў і пераносіў паветра з аднаго кутка клеткі ў другі, хоць дзверцы на волю былі адчыненымі.

Раздзел XVIII. «Апошні наезд»

1. Калоднае

Людовіка судзілі ваенна-палявым судом і прысудзілі катаргу. Стары Бароўскі рады ўжо быў таму, што не павесілі.

З Польшчы прыходзілі неверагодныя навіны. Казалі, што паўстанцы стваралі аддзелы ўласнай палявой жандармерыі. За шпегства, даносы і супрацоўніцтва з расейскімі ўладамі сваіх жа вешалі на тэлеграфных слупах.

У Расеі, наадварот, пачаліся маніфестацыі антыпольскіх настрояў — быць палякам рабілася небяспечным.

Стала вядома, што аднекуль з Валыні прабіваецца на ўсход партыя нейкага Кракаўскага. Царскія войскі пераследуюць паўстанцаў след у след. У мястэчка наехала казакаў, прыбылі дзве роты стралкоў. Берагі Гарыні патруляваліся казачымі раз'ездамі, а два паромы праз раку — у самім мястэчку і ў блізкай Дубровіцы — ахоўваліся ўзмоцненымі атрадамі расейцаў.

Папаўзлі страшныя чуткі — вёскі, жыхары якіх падазраваліся ў падтрымцы паўстанцаў, палілі дашчэнту, а сялян разам з сем'ямі і маёмасцю гналі ў туркестанскія стэпы. З панамі, шляхтай рабілі іншае — арыштоўвалі маладых людзей, абвінавачвалі ва ўдзеле ў інсурэкцыі, а потым патрабавалі хабар за вызваленне.

«Вось ён, расейскі інстынкт», — спамінаючы пра паводзіны Фогеля, думаў Урбановіч.

Нечакана зусім блізка ад мястэчка па балотах з'явіліся паўстанцы Кракаўскага, насамрэч, як стала вядома ад расейскіх афіцэраў, якія часам наведвалі эканомію, гэта і была

партыя таго самога Траўгута, які слыў за адважнага і ўдалага камандзіра. Дзіва што, сам вайсковец, удзельнічаў у нядаўняй Севастопальскай кампаніі, кобрынскі абываталь Рамуальд Траўгут ведаў слабыя месцы вайсковай арганізацыі расейцаў, і гэта абумоўлівала ягоныя поспехі. Але, пэўна, не гэта рабіла былога падпалкоўніка расейскіх інжынерных войскаў зманлівай здабычай царскіх сатрапаў. Траўгут за жонку меў унучатую пляменніцу самога Касцюшкі. А гэта ўжо вялікая палітыка.

У мястэчка і ваколіцы прыбывалі ўсё новыя роты расейскіх жаўнераў. З кожным днём іх рабілася болей і болей, і неўзабаве стварылася ўражанне, што ўся Расея атабарылася ў павеце. Пяхота, казакі, жандары, артылерысты, абозы, медычныя фургоны запаланілі дарогі, стаялі ў вёсках, на хутарах. Па лясах безупынна стралялі, штодня ў мястэчка прывозілі на сялянскіх падводах забітых ці параненых расейцаў. Урэшце пад Калодным, зусім блізка ад маёнтка Буевічаў, аблажылі самога Траўгута. У паветры стаяў безупынны трэск стрэлаў, чулася басавае гаханне гармат. Траўгут змог вырвацца з аблогі. У палон расейцы захапілі толькі параненых, якія не маглі самастойна рухацца. Астатнія разбіткі хаваліся ў багнах непралазных Пінскіх балот, у затопленай альховай альсе, сярод мора прыпрыпяцкіх лазовых хмызнякоў.

Урбановіч бачыў, што ягоная жонка прыгнечана самім толькі выглядам расейскіх багнетаў, шабляў, коней, фурманак, афіцэраў, кавалерыстаў, фуражыраў, кварцір'ераў. Ён і сам быў уражаны такой процьмай царскага войска. Здавалася, за кожнай бярозай ці алешынай стаіць узброены да зубоў расеец, як след апрануты і накормлены. Стаіць і ўхмыляецца. Маўляў, якой бы вам, ліцвінам, свабоды ні хацелася, нас, расейцаў, гэтулькі, як кедраў у Сібіры, як вады ў Волзе, — і мы змусім вас рабіць тое, што хочацца нашаму цару-бацюхну, а не вам самім паводле «польских мечтаний».

Адгрымела Калоднае, і войска паменела. Пяхотныя роты расейцаў пайшлі калонамі на захад. Па лясах ужо і не стралялі, толькі зрэдку рэха даносіла аддаленыя, заглушаныя, як бы аслабленыя стрэлы ці то паўстанцаў, што ўсё яшчэ бараніліся, ці то расейскіх жаўнераў, якія палявалі на ўцекачоў.

Аднойчы Аксана ездзіла да бацькоў і вярталася ў эканомію праз мястэчка. Каля карчмы пачула крык, убачыла Яся Кавальца. Юнак нечага цягаў на пастронку свайго ваўка. Уздоўж вуліцы стаялі высокія, у рост чалавека, вазы, у якіх гарадзенскія ганчары звычайна вазілі ўласную прадукцыю: гаршкі, збанкі, макітры… На зямлі каля аднаго воза на расшкуматанай саломе ляжалі пабітыя гаршкі.

Гаспадар, гарадзенец, стаяў на каленках, збіраў чарапок да чарапка і плакаў, прыгаворваючы:

— Я гэтулькі роботы робыв… Гліну копав, морозыв, возыв дохаты, потым мысыв, потым лыпыв, потым в піч ставыв, палыв, кожны горшчочэк выдьмухвав, абгладьвав… А воны?! Воны моі збаночкі павыкыдалы, побылы, патрушчылы… Коб на вас нэмоч, коб вам смолою вочы прочыстыло…

Аксана спыніла брычку. Кіўнула Кавальцу, каб падышоў. Бледны, сам не свой хлопец лупянуў пастронкам Інсургента, падцягнуў яго да брычкі. Воўк, таксама нечым перапалоханы, хаваўся Ясю ў ногі. Ясь так шчыльна заціскаў пастронак, на якім быў навязаны воўк, што той хрыпеў, высалапіўшы доўгі ружовы язык.

Поделиться:
Популярные книги

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Приручитель женщин-монстров. Том 14

Дорничев Дмитрий
14. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 14

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель