Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому
Шрифт:
Дзіда, якую я кідаю ў сваіх ворагаў! Як я ім удзячны, што магу нарэшце кінуць дзіду!
Вялікае было напружанне маёй хмары: пад грамовы рогат маланак я асыплю градам даліны.
Магутна захвалююцца мае грудзі, грознай бураю праляціць па гарах іх подых: так прыйдзе палёгка сэрцу.
Сапраўды, як бура, ідзе маё шчасце і свабода! А ворагі няхай думаюць, што нехта ліхі лютуе над іх галовамі.
І нават вы, сяброве мае, збаіцеся маёй неацуглянай мудрасці; і, магчыма,
О, калі б я мог пастушынай жалейкаю адклікаць вас назад! О, калі б мая мудрасць-ільвіца навучылася рыкаць пяшчотна! А мы ж разам ужо шмат чаго навучыліся!
У бязлюдных гарах зачала мая дзікая мудрасць; на жорсткіх камянях нарадзіла яна сваё сама малое дзіця.
Цяпер, як шалёная, носіцца яна па пустыні і ўсё шукае мяккага дзёрну — мая старая дзікая мудрасць!
На мяккае дзярно вашых сэрцаў, сяброве мае! — на любоў вашых сэрцаў яна прагне пакласці сваё любаснае дзіця!»
Так сказаў Заратустра.
На шчасных выспах
Смоквы падаюць з дрэў сакавітыя і салодкія; і пакуль яны падаюць, лопаецца іх чырвоная скурка.
Паўночны вецер я спелым смоквам.
Дык вось, як і смоквы, дастаюцца нам гэтыя павучанні, сяброве мае: дык піце з іх сок і ежце іх салодкую плоць! Восень навокал, і яснае неба, і дзень на ўшчэрбе.
Паглядзіце, якая багаціна вакол нас! І як хораша глядзець з гэтага багацця ў далячыні марскія!
Калісьці казалі «Бог», гледзячы ў марскую далеч; а сёння я вучу вас казаць «Звышчалавек».
Бог — гэта нейкая здагадка; але я не хачу, каб ваша здагадка сягала далей за вашу творчую волю.
Ці маглі б вы стварыць Бога? — Дык памаўчыце мне лепей пра ўсіх багоў! А Звышчалавека стварыць вы маглі б.
Можа, нават не вы самыя, братове мае! Але перарабіць сябе ў бацькоў і продкаў Звышчалавека можаце, — гэта быў бы ваш сама лепшы твор?..
Бог — гэта здагадка; але я хачу, каб ваша меранне было ў граніцах памыснага.
Маглі б вы змысліць Бога? — Але воля да ісціны азначала б вам, што ўсё павінна пераўтварыцца ў па-чалавечы памыснае, па-чалавечы бачнае і па-чалавечы адчувальнае! Вашы ўласныя пачуцці павінны вы прадумаць да канца!
І тое, што называеце вы светам, павінна быць спачатку створана вамі: ваш розум, ваша ўяўленне, ваша воля, ваша любоў павінны зрабіцца светам! І сапраўды, для вашай шчаснасці, о спазнаўцы!
І як бы вы пераносілі жыццё без гэтай надзеі, вы, спазнаўцы? Нельга вам зрадніцца ні з неспасцігальным, ні з неразумным.
Але адкрыю вам цалкам сваё сэрца, сяброве мае: калі б багі існавалі, як бы я вытрываў, што
Вось такую выснову зрабіў я; і цяпер яна мяне вабіць…
Бог — гэта здагадка; але хто выпіў бы ўсю пакуту гэтай здагадкі і не памёр бы? Няўжо трэба адабраць веру ў таго, хто творыць яе, забараніць арлу лунаць у арліных вышынях?
Бог — гэта думка, якая ўсё простае робіць крывым і ўсё, што стаіць — каб круцілася. Як? Значыцца, і сам час адкінуць, і ўсё, што мінушчае, лічыць маною?
Думаць такое — гэта віхура і крутня касцей чалавечых і ваніты страўніка: сапраўды хваробай крутні я называю такія загадкі.
Пахібным і варожым чалавеку я называю гэта вучэнне пра адзінае, і цэльнае, і нерухомае, І сытае, і нязбытнае!
Усё нязбытнае — гэта толькі сімвал! А паэты занадта многа ілгуць…
А пра час і станаўленне павінны гаварыць сама высокія сімвалы: яны павінны хваліць усё збытнае і быць апраўданнем яму!
Стварэнне — гэта найбольшае збавенне ад цярпенняў і палёгка жыцця. Але каб явіўся стваральнік, патрэбныя цярпенні, і многае ў жыцці павінна перамяніцца.
Так, шмат горычы памірання павінна быць у вашым жыцці, стваральнікі! Так рабіцеся заступнікамі збытнага і нясіце апраўданне яму.
Каб сам стваральнік зрабіўся дзіцём, якое толькі што нарадзілася, яму трэба зрабіцца парадзіхай і перацерпець пакуты яе.
Праўду кажу вам, праз сотні душ прайшоў я дарогай сваёй, праз сотні калысак і радзільных патугаў. Колькі разоў расставаўся я і ведаю апошнія гадзіны родавых енкаў.
Але так ужо хоча мая стваральная воля, мой лёс. Альбо, слушней будзе сказаць, менавіта такога лёсу хоча мая воля!
Усё адчувальнае ўва мне пакутуе, яно ўвязнена ў цямніцу; але маё жаданне пастаянна прыходзіць да мяне як вызваліцель і вяшчун радасці.
Жаданне вызваляе: вось сапраўднае вучэнне пра волю і свабоду — так вучыць вас Заратустра.
Больш-не-хацець, больш-не-ацэньваць, больш-не-ствараць! — о, калі б гэтая вялікая стома была заўсёды далей ад мяне!
Нават спазнаючы, я адчуваю толькі радасць волі маёй, радасць зачацця і станаўлення; і калі спазнанне маё нявіннае, дык таму, што жыве ў ім воля да зачацця.
Прэч ад Бога і ад усіх багоў вабіла мяне гэтая воля; навошта было б ствараць, калі б яны існавалі!
Але зноў і зноў мяне цягне да людзей, да творчасці — мая палымяная творчая воля; так цягне молат да каменя.
О людзі, у камені дрэмле мне вобраз, вобраз маіх вобразаў! О, чаму ў сама грубым і неачасаным камені наканавана яму спаць!
Цяпер жа мой молат шалёна руйнуе ягоную вязніцу. Ад каменя ляцяць асколкі: што мне да таго?
Я хачу закончыць пачатае, бо цень падышоў да мяне — сама ціхі, сама лёгкі цень аднаго разу падышоў да мяне!