Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Дзіўна, Заратустра мала ведае жанчын, аднак мае рацыю, што да іх! Ці не таму гэта, што ў жанчыны няма нічога немагчымага?

А цяпер прымі як падзяку адну маленькую праўду! Я ўжо залішне старая на яе!

Угарні яе і затулі ёй рот, а то яна крычыць занадта голасна, гэтая малая праўдка».

«Давай мне, жанчына, тваю маленькую праўду!» — сказаў я.

І сказала старая жанчына:

«Ідзеш да жанчыны? Не забудзь плётку!»

Так сказаў Заратустра.

Пра

ўкус змяі

Аднаго разу ў спякотны дзень заснуў Заратустра пад смакоўніцаю і прыкрыў рукамі свой твар. І вось — падпаўзла змяя і ўкусіла яго ў шыю так, што ён крыкнуў ад болю. Прыняўшы рукі з твару, ён убачыў гадзюку; а тая пазнала Заратустравы вочы, сумелася і ўжо хацела была адпаўзці.

«О не, — сказаў Заратустра, — яшчэ не аддзячыўся я! Ты ў час разбудзіла мяне, яшчэ далёкая ў мяне дарога».

«Твая дарога ўжо недалёкая, — журботна адказала гадзюка, — мой яд забівае».

Заратустра ўсміхнуўся. «Калі гэта паміраў дракон ад змяінага яду? — запярэчыў ён. — Вазьмі ж свой яд назад! Ты не такая багатая, каб дарыць яго мне». Тады гадзюка абвілася вакол яго шыі і злізала з раны яго.

Калі Заратустра расказаў пра гэта сваім вучням, яны спыталіся ў яго: «У чым жа, Заратустра, мараль тваёй прыпавесці?» І ён адказаў так:

«Разбуральнікам маралі называюць мяне добрыя і праведныя: мараль прыпавесці амаральная.

Менавіта ж: калі ёсць у вас вораг, не плаціце яму за зло дабром, бо гэта пасароміць яго. Наадварот, пераканайце яго, што ён зрабіў вам дабро.

Лепей разгневацца, чым пасароміць! І мне не падабаецца, што вы гатовыя дабраслаўляць, калі вас праклінаюць. Лепей таксама крыху праклясці!

І калі спасцігла вас вялікая несправядлівасць, адразу адкажыце на яе пяццю малымі! Агідна глядзець на таго, каго несправядлівасць гняце толькі аднаго.

Ці вядома вам гэта? Падзеленая несправядлівасць — гэта ўжо напалову справядлівасць. І толькі той павінен браць на сябе несправядлівасць, каму па сіле несці яе!

Маленькая помста больш чалавечная за ніякую. І калі кара не ёсць гонар і права злачынцы, дык навошта мне вашыя кары.

Больш высакародна прызнаць сябе несправядлівым, чым чапляцца за права сваё, асабліва калі твая праўда. Але на гэта трэба быць удосталь багатым.

Я не трываю вашай халоднай справядлівасці, і з вачэй суддзі вашага глядзіць кат з халодным мечам.

Скажыце, дзе знайсці тую справядлівасць, якая ёсць любоў з відушчымі вачыма?

Дык прыдумайце ж мне такую любоў, якая панясе не толькі любую кару, але і любую віну!

Прыдумайце такую справядлівасць, якая апраўдвае ўсіх, акрамя тых, што судзяць!

Хочаце пачуць яшчэ і гэта? У таго, хто хоча быць справядлівым да канца, нават хлусня ператвараецца ў чалавекалюбнасць.

Як жа зрабіцца

справядлівым да канца? Як аддаць кожнаму сваё! Мне будзе даволі, калі я аддам кожнаму маё.

І нарэшце, братове мае: сцеражыцеся ўнесправядлівіцца да пустэльніка! Як пустэльнік можа забыць? Чым адплаціць!

Пустэльнік падобны да глыбокага калодзежа. Лёгка кінуць камень у яго; але пойдзе ён на дно — і скажыце, хто з вас захоча дастаць яго зноў?

Сцеражыцеся скрыўдзіць пустэльніка. Але калі вы ўсё ж зрабілі гэта, тады яшчэ і забіце яго!»

Так сказаў Заратустра.

Пра дзіця і шлюб

Ёсць у мяне адно пытанне да цябе — і толькі да цябе, браце мой; як марскі лот, кідаю яго ў тваю душу, каб даведацца, наколькі яна глыбокая.

Ты малады і марыш пра дзіця і шлюб. І я пытаюся ў цябе: ці той ты чалавек, каб мець права жадаць дзіцяці?

Ці пераможца ты, ці адолеў самога сябе, ці кіруеш сваімі пачуццямі, ці гаспадар сваіх цнотаў? Пра гэта пытаюся я ў цябе.

Ці, можа, у жаданні тваім гаворыць жывёла і патрэба тваёй прыроды? Альбо адзінота? Альбо незадаволенасць сабою?

Я хачу, каб твае перамога і свабода прагнулі дзіцяці. Жывыя помнікі павінен ты ставіць перамозе і вызваленню.

Ты павінен будаваць вышэй і далей за сябе. Але перш збудуй самога сябе, суразмерна з душою і целам.

Расці ж не толькі ўшыркі, але і ўгору. Сад сужэнства хай дапаможа табе ў гэтым!

Ты павінен стварыць вышэйшае цела, першы рух, кола, якое круціцца самое: ты павінен стварыць творцу.

Шлюб: я так называю волю дваіх стварыць адзінае, большае за тых, што стварылі яго. Шлюб — гэта ўзаемная павага і шанаванне гэтай волі.

Хай гэта будзе сэнсам і праўдай твайго шлюбу. Але тое, што лічыцца шлюбам у процьмы людзей, ва ўсіх гэтых лішніх, — як гэта назваць?

О, гэтая ўбогасць душы на дваіх! О, гэты бруд душы на дваіх! Гэта нікчэмная асалода — быць удваіх!

Усё гэта называюць яны шлюбам і кажуць, што саюзы іх змацаваныя на нябёсах.

Тады не трэба мне такога неба лішніх людзей! Не, не трэба мне гэтых аблытаных нябеснаю сеткаю жывёл!

Хай не наблізіцца да мяне гэты Бог, які, крэкчучы, дабраслаўляе тое, чаго не злучаў!

Але не смейцеся з такіх шлюбаў! Якое дзіця не мае прычыны паплакаць па бацьках сваіх!

Годнасным здаваўся мне чалавек, сталым для сэнсу зямлі; але як убачыў ягоную жонку, свет здаўся мне домам вар'ятаў.

Так, я хацеў, каб зямля дрыжала ў курчах, калі паруюцца святы і гусь.

Адзін выйшаў шукаць праўды як герой, а здабыў у рукі маленькую разубраную хлусню. І называе гэта сваім шлюбам.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания