Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

«Няма на зямлі нічога большага, чым я. Я — палец Божы, я — упарадковец» — так рыкае пачвара. І не адны толькі даўгавухія і блізарукія на каленях кленчаць!

О, нават вам, вялікія душы, нашэптвае пачвара сваю чорную хлусню! О, яна ўгадвае багатыя сэрцы, што ахвотна раздаюць сябе!

Яна ўгадвае і вас, пераможцы старога бога! Вы стаміліся ў барацьбе, і цяпер сама стома вашая служыць новаму куміру!

Героямі і тымі, хто сумленны, хацеў бы абставіць сябе гэты новы кумір! Ахвотна грэецца на сонцы чыстага сумлення

халодная пачвара.

Гэты новы кумір усё вам гатовы аддаць, калі вы паклоніцеся яму: так ён купляе бляск цнотаў вашых і позірк гордых вачэй.

Вамі хоча ён завабіць многія мноствы! І вось прыдумана была пякельная штука — конь смерці, які бразгае збруяй боскіх пашанаў!

Праўда, смерць была вынаходлівая для многіх мностваў, смерць, якая славіць сябе пад выглядам жыцця: сапраўды, неацэнная паслуга ўсім прапаведнікам смерці!

Дзяржаваю называю я гэтага куміра; дзяржаваю, дзе ўсе — і добрыя і благія — упіваюцца атрутай; дзяржаваю, дзе ўсе — і добрыя і благія — губляюць саміх сябе; дзяржаваю, дзе павольнае самазабойства ўсіх называецца «жыццём».

Зірніце ж на ўсіх гэтых лішніх! Яны крадуць творы вынаходцаў і скарбы мудрацоў: культурай называюць яны гэты крадзеж — і ўсё ў іх ператвараецца ў хваробы і нягоды!

Зірніце на гэтых лішніх! Яны ўвесь час хворыя, яны выблёўваюць сваю жоўць і называюць гэта газетай. Яны глытаюць адзін аднаго і ніяк не могуць сябе стравіць.

Зірніце ж на гэтых лішніх! Яны грабуць багацці і бяднеюць яшчэ больш. Яны, нямоглыя, прагнуць улады і, перш за ўсё, яе рычага — грошай!

Зірніце, як яны лезуць, гэтыя ўвішныя малпы! Як караскаюцца адзін цераз аднаго і зрываюцца ў смярдзючую прорву!

Туды, да трона імкнуцца яны: у шаленстве сваім яны думаюць, быццам на троне сядзіць шчасце! Часта бруд сядзіць на троне, а часта сам трон — на брудзе.

Шаленцы ўсе гэтыя, што караскаюцца, як малпы, кідаюцца, быццам у гарачцы. Смуродам патыхае іхні кумір, гэтая халодная пачвара; смярдзяць і яны самыя ўсе разам, службіты ідала.

Братове мае, няўжо вы хочаце задыхнуцца ў смярдзючым чадзе з іх ненажэрных пашчаў? Біце шыбы, выскоквайце на свабоду!

Уцякайце ад смуроду! Уцякайце ад ідалапаклонства лішніх людзей!

Уцякайце ад смуроду! Бяжыце ад чаднага дыму чалавечых ахвяр!

Зямля яшчэ і сёння свабодная для ўзвышаных душ. Яшчэ шмат вольных мясцінаў для пустэльнікаў і тых, хто самотны ўдвух; мясцінаў, дзе веюць пахошчамі спакойныя моры.

Яшчэ адкрыты вялікім душам доступ да свабоднага жыцця. Сапраўды, мала чым авалодае той, хто валодае толькі малым: хвала беднасці!

Толькі там, дзе канчаецца дзяржава, пачынаецца чалавек — не лішні чалавек: там гучыць песня таго, хто патрэбен, — адзіная і непаўторная.

Туды, дзе канчаецца дзяржава, — туды глядзіце, братове мае! Хіба не бачыце вы

вясёлкі і мастоў, якія вядуць да Звышчалавека?

Так сказаў Заратустра.

Пра рыначных мух

Дружа мой, уцякай у свой зацішак! Я бачу, ты аглушаны шумам вялікіх і паколаты джаламі малых.

Лес і скалы ўмеюць з годнасцю маўчаць разам з табою. Прыпадобніся ж зноў да ўлюбёнага дрэва твайго: раскінуўшы голле, прыслухоўваючыся, ціха схілілася яно над морам.

Дзе канчаецца адасабленне, там пачынаецца рынак; дзе пачынаецца рынак, там пачынаецца шум вялікіх актораў і брунжанне ядавітых мух.

У свеце сама лепшыя рэчы яшчэ нічога не значаць, пакуль няма таго, хто іх пакажа з памоста: вялікімі людзьмі называе натоўп гэтых паказнікаў.

Дрэнна разумее натоўп усё вялікае, ці — творчае. Але добра разумее актораў, якія паказваюць усё вялікае на сцэне.

Вакол вынаходцаў новых каштоўнасцяў круціцца свет — нябачна круціцца ён; а навакол актораў круцяцца натоўп і слава: гэта і называецца светапарадкам.

У актора ёсць дух, але мала сумлення духу. Ён заўсёды верыць у тое, праз што і іншых прымушае паверыць, — ён верыць у сябе самога!

Па-новаму ён верыць заўтра, а паслязаўтра — зноў інакш. Імклівыя ў яго пачуцці, як у натоўпу, і гэтакія ж пераменлівыя настроі.

«Перакуліць» азначае ў яго «даказаць»; «збіць з панталыку» — «пераканаць». А лепшаю за ўсякія доказы ён лічыць кроў.

Ісціна, якая пранікае толькі ў чуйныя вушы, для яго — хлусня і нішто. Сапраўды, ён верыць толькі ў тых багоў, ад якіх у свеце найболей шуму!

Рынак поўны гарластых блазнаў, і натоўп ганарыцца сваімі вялікімі людзьмі! гэта ў яго — валадары хвіліны!

Але хвіліна настойлівая, і вось — прыспешваюць яны цябе і патрабуюць адказу: так ці не? Бяда, калі ты захочаш паставіць сваё крэсла паміж іхнімі «за» і «супраць»!

Хай жа не будуць табе спакусаю гэтыя мітуслівыя паборцы безумоўнага, табе, любасніку ісціны! Яна яшчэ ніколі не трымалася за руку абсалютнага.

Ухіляйся і асцерагайся гэтых настырнікаў: толькі на рынку прыстаюць з пытаннем — «так» ці «не»?

Павольна цячэ жыццё ўсіх глыбокіх крыніц: яны павінны доўга чакаць, пакуль даведаюцца, што ўпала ў глыбіні іхнія.

У баку ад рынку і славы ідзе ўсё вялікае; у баку ад рынку і славы жылі заўсёды вынаходцы новых каштоўнасцяў.

Дружа мой, уцякай у свой зацішак: я бачу, што цябе пакусалі ядавітыя мухі. Бяжы туды, дзе вее свежы сіберны вецер!

Уцякай у свой зацішак! Занадта блізка да малых і нікчэмных ты жыў; уцякай ад іх небяспечнае помсты! Няма ў іх нічога, акрамя помсты.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25