Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Побач са мной ломкім голасам гаварыла жанчына. Яна шукала спадарожніка на адну ноч, кавалачак чужога жыцця, каб падсцёбнуць сябе, каб забыць сябе і занадта балючае разуменне таго, што нічога не застаецца, ні я, ні ты і ўжо ні ў якім разе — не мы. Ці не шукала яна, папраўдзе, тое самае, што і я? Спадарожніка, каб забыць адзіноту жыцця, таварыша, каб выжыць у бязмэтнасці існавання?

— Хадзем, — сказаў я. — Вернемся да ўсіх. Гэта безнадзейна — тое, чаго хочацца вам… як і тое, чаго хочацца мне…

Яна зірнула на мяне і, адкінуўшы галаву, зарагатала.

Мы

наведалі яшчэ некалькі рэстаранаў. Броер распаліўся, зрабіўся гаваркі, поўны надзеі. Пат прыціхла. Яна ні пра што не пыталася ў мяне, не папракала, не спрабавала нічога высветліць. Яна толькі прысутнічала, час ад часу танцавала, а потым здавалася, што плыве між натоўпу марыянетак і карыкатур, нібы ціхі, прыгожы, невялічкі карабель… Часам усміхалася мне.

Млявасць начных рэстаранаў пафарбавала сцены і твары ў шэра-жоўты колер, быццам іх заплямілі брудныя рукі. Музыка, здавалася, гучала з-пад шклянога каўпака. Лысы піў каву. Жанчына з рукамі-яшчаркамі тупа ўзіралася ў адну кропку. Броер купіў у зморанай жанчыны ружы і падзяліў іх паміж Пат і тымі дзвюма. На пялёстках гарэлі маленькія празрыстыя кропелькі вады.

— Давай патанцуем з табой хоць адзін раз, — сказала мне Пат.

— Не, — сказаў я і падумаў пра рукі, якія сёння ўжо дакраналіся да яе. — Не, — і адчуў сябе даволі смешным і вартым жалю.

— Патанцуем, — сказала яна, і вочы ў яе пацямнелі.

— Не, — запярэчыў я, — не, Пат.

Нарэшце мы пайшлі дадому.

— Я падвязу вас, — сказаў мне Броер.

— Добра.

У яго машыне была коўдра, якую ён накінуў Пат на ногі. Раптам я заўважыў, што яна вельмі бледная і змораная. Жанчына, з якой мы сядзелі каля стойкі бара, на развітанне сунула мне ў рукі запіску. Я, як нічога ніякага, сеў у машыну. Па дарозе я пазіраў у акно.

Пат сядзела ў кутку і не варушылася. Я нават не чуў яе дыхання. Броер павёз спачатку яе. Ён ведаў, дзе яна жыве, і не пытаўся. Яна вылезла. Броер пацалаваў ёй руку.

— Дабранач, — сказаў я, не гледзячы на яе.

— Дзе вас высадзіць? — спытаў мяне Броер.

— На наступным рагу, — сказаў я.

— Я завязу вас дадому, — адказаў ён занадта паспешліва і ветліва.

Ён баяўся, што я вярнуся. Я падумаў, ці не заехаць яму ў нюхаўку. Але ён быў мне абыякавы.

— Добра, тады падвязіце мяне да бара Фрэдзі, — сказаў я.

— Няўжо вас пусцяць у такі час? — спытаў ён.

— Дзякую, што вы хвалюецеся, — сказаў я, — але можаце быць упэўнены, мяне пусцяць усюды.

Калі я так сказаў, мне зрабілася шкода яго. Пэўна ж, увесь вечар ён здаваўся сабе шыкоўным і вопытным гулякам. Не варта было разбураць гэты самападман.

З ім я развітаўся больш зычліва, чым з Пат.

У бары яшчэ было даволі шмат людзей. Ленц і Фердынанд Граў гулялі ў покер з гаспадаром крамы гатовага адзення Больвізам і яшчэ некалькімі мужчынамі.

— Падсаджвайся, — сказаў Готфрыд. — Сёння надвор'е покернае.

— Не, — адмовіўся я.

— Зірні толькі на

гэта, — сказаў ён і паказаў на кучу грошай. — Без махлярства. Масць так і прэ.

— Добра, — сказаў я. — Здавай.

Я заявіў гульню пры двух каралях і ўзяў чатыры валеты.

— Вось як! — сказаў я. — Сёння, відаць, надвор'е для блефу.

— Як закон, — адказаў Фердынанд і даў мне цыгарэту.

Я не думаў доўга заставацца тут. Але цяпер я адчуў нейкі грунт пад нагамі. Настрой у мяне быў неважнецкі, але ж тут быў звыклы родны прытулак.

— Падай мне сюды паўбутэлькі рому, — крыкнуў я Фрэду.

— Размяшай яго з партвейнам, — сказаў Ленц.

— Не, — адмовіўся я. — Няма часу на эксперыменты. Хачу напіцца.

— Тады пі салодкія лікёры. Пасварыліся?

— Глупства.

— Не хлусі, дзіцятка. Не тлумі галаву твайму старому тату Ленцу, які арыентуецца ў таямніцах сэрца, як дома. Прызнайся і пі.

— З жанчынай нельга сварыцца. У крайнім выпадку на яе можна раззлавацца.

— Як на тры гадзіны ночы — занадта тонкая розніца. Я, шчыра кажучы, сварыўся з кожнай. Калі не сварышся, значыць, скора канец.

— Цудоўна, — сказаў я. — Хто раздае?

— Ты, — сказаў Фердынанд Граў. — Здаецца, у цябе сусветны боль, Робі. Не паддавайся. Жыццё стракатае, але не дасканалае. Між іншым, хоць у цябе і сусветны боль, блефуеш ты цудоўна. Два каралі — гэта ўжо нахабства.

— Аднойчы, калі я гуляў, супроць двух каралёў стаяла сем тысяч франкаў, — сказаў Фрэд ад стойкі.

— Швайцарскіх ці французскіх? — спытаў Ленц.

— Швайцарскіх.

— Тваё шчасце, — растлумачыў Готфрыд. — Калі б французскіх, ты не меў бы права перапыніць гульню.

Мы гулялі яшчэ з гадзіну. Я выйграў даволі шмат. Больвіз увесь час прайграваў. Я піў, але ад гэтага толькі балела галава. Хмель не прыходзіў. Усё толькі абвастрылася. У страўніку пякло агнём.

— Ну, а цяпер перастань піць і з'еш што-небудзь, — сказаў Ленц. — Фрэд, дай яму сандвіч і некалькі сардзін. Схавай грошы, Робі.

— Яшчэ адну.

— Добра. Апошнюю. Дубальтовую?

— Дубальтовую, — сказалі астатнія.

Я, зусім не думаючы, прыкупіў да крыжовай дзесяткі і караля тры карты: валета, даму і туза. З гэтымі картамі я выйграў у Больвіза, у якога на руках былі чатыры васьмёркі, а стаўку ён узвінціў да неба. Кленучы ўсё на свеце, ён выдаў мне кучу грошай.

— Бачыш, — сказаў Ленц. — Вось гэта надвор'е па масці.

Мы селі каля стойкі. Больвіз спытаў пра «Карла». Ён не мог забыцца, што Кёстэр перагнаў яго спартовую машыну. Яму хацелася купіць «Карла».

— Спытай у Ота, — сказаў Ленц. — Але мне здаецца, што хутчэй ён прадасць табе руку.

— Ну, ну, — сказаў Больвіз.

— Табе гэта незразумела, — заявіў Ленц, — бо ты — дзіця дзелавога дваццатага стагоддзя.

Фердынанд Граў засмяяўся. За ім — Фрэд. Нарэшце мы смяяліся ўсе. Калі каму не было смешна пры ўпамінанні дваццатага стагоддзя, то яму варта было застрэліцца. Але і смяяцца доўга нельга было. Больш дарэчы — галасіць.

Поделиться:
Популярные книги

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого