Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Ты ведаеш, пра што я гавару… — сказала яна. — Раней ты больш часу праводзіў з імі.

— Бо цябе не было, — адказаў я, адмыкаючы дзверы.

Яна пахітала галавой.

— Тут нешта іншае.

— Вядома, іншае. Дзякаваць богу.

Я ўзяў яе на рукі і панёс па калідоры ў свой пакой.

— Табе патрэбны сябры, — сказала яна мне на самае вуха.

— Ты мне патрэбна таксама, — адказаў я.

— Але не так пільна…

— Гэта мы яшчэ паглядзім…

Я нагой адчыніў дзверы і адпусціў яе. Яна моцна трымалася за мяне.

— Я вельмі дрэнны таварыш,

Робі.

— Спадзяюся на гэта, — сказаў я. — Мне жанчына патрэбна не для таварыскасці. Мне трэба каханая.

— Якая ж я каханая? — прамармытала яна.

— А хто ж ты?

— Ні два, ні паўтара. Так, фрагмент…

— Гэта тое, што трэба, — сказаў я. — Гэта абуджае фантазію. Такія жанчыны — каханыя навечна. Жанчына «на ўсе сто» лёгка робіцца абрыдлай. Таксама як і дасканалая. Фрагменты — ніколі.

Было чатыры гадзіны ночы. Я праводзіў Пат дадому і вяртаўся назад. Неба пачало святлець. Пахла раніцай.

Я ішоў уздоўж могілак, міма кавярні «Інтэрнацыяналь». Тут адчыніліся дзверы начной забягалаўкі для шафёраў каля Дома прафсаюзаў. Адтуль выйшла дзяўчына. Маленькая шапачка, паношанае чырвонае пальцячко, высокія лакіраваныя боты… Я ўжо амаль прайшоў міма, ды раптам пазнаў.

— Ліза…

— Ты яшчэ жывы? — спытала яна.

— Адкуль ты? — спытаў я.

Яна няпэўна махнула рукой.

— Чакала. Думала, ты прыйдзеш. Якраз такі час, калі ты вяртаешся дадому.

— Так, сапраўды…

— Пойдзеш са мной?

Я завагаўся.

— Не магу…

— Без грошай, — хутка сказала яна.

— Не таму, — адказаў я неабдумана, — у мяне ёсць грошы.

— Ах, вось што, — з горыччу прамовіла яна і на крок адступіла.

Я схапіў яе за руку.

— Не, Ліза…

Яна стаяла на пустой шэрай вуліцы, хударлявая і бледная. Такую я сустрэў яе шмат гадоў назад, калі жыў у тупой адзіноце без думак і надзеі. Спачатку яна аднеслася да мяне падазрона, як і ўсе гэтыя дзяўчаты, а потым, калі мы некалькі разоў шчыра паразмаўлялі, стала па-сяброўску пяшчотна-даверлівай. Гэта былі дзіўныя адносіны. Бывала, што мы не бачыліся тыднямі, а потым яна з'яўлялася дзе-небудзь, стаяла і чакала мяне. У той час і ў яе, і ў мяне не было нічога іншага і нікога, мы, сустракаючыся, сагравалі адно аднаго як маглі — і гэта нам было патрэбна абодвум. Я даўно не бачыў яе, з таго часу, як пазнаёміўся з Пат.

— Дзе ж ты так доўга была, Ліза?

Яна паціснула плячыма.

— Усё роўна. Захацелася паглядзець на цябе. Ну, цяпер я магу адчаліць.

— Ну, як ты пажываеш?

— Ах, кінь, — сказала яна. — Не старайся…

Вусны яе задрыжалі. Відаць было, што яна галадала.

— Я правяду цябе, — сказаў я.

Яе бледны абыякавы твар прастытуткі ажывіўся, на ім з'явіўся дзіцячы выраз. Па дарозе я купіў у начной шафёрскай закусачнай тое-сёе, каб яна магла перакусіць. Спачатку яна адмаўлялася. Уступіла толькі тады, калі я сказаў, што таксама хачу есці. Але яна сачыла, каб не падмануць мяне, каб мне не засталіся горшыя кавалкі. Яна адмаўлялася і ад паўфунта вяндліны, лічыла, што хопіць чвэрці

фунта, калі мы яшчэ возьмем франкфурцкіх сасісак. Але я ўсё-такі ўзяў паўфунта і дзве бляшанкі сасісак.

Яна жыла ў мансардзе, якую так-сяк абставіла. На стале стаяла газнічка, а каля ложка — бутэлька з уторкнутай у рыльца свечкай. На сценах віселі карцінкі з ілюстраваных часопісаў, прымацаваныя кнопкамі. На тумбачцы некалькі дэтэктыўных раманаў, а побач з імі — пачак парнаграфічных здымкаў. Некаторыя кліенты, асабліва жанатыя, любілі паглядзець іх. Ліза змахнула іх у шуфляду і дастала старую, але чыстую сурвэту.

Я расклаў яду. Ліза між тым пераапранулася. Спачатку яна зняла сукенку, хоць я ведаў, што больш за ўсё ёй балелі ногі. Ёй жа даводзілася так шмат хадзіць. І вось яна стаяла — у высокіх лакіраваных чаравіках да кален і ў чорнай сарочцы.

— Як табе падабаюцца мае ногі? — спытала яна.

— Цуд, як заўсёды.

Яна была задаволена і з палёгкай села на ложак, каб расшнураваць чаравікі.

— Сто дваццаць марак заплаціла, — сказала яна і падала іх мне. — Пакуль столькі заробіш, дык даб'еш іх.

Яна дастала з шафы кімано і выцертыя парчовыя туфлі, што засталіся ад лепшых дзён. Пры гэтым яна ўсміхалася амаль вінавата. Ёй хацелася падабацца. Мне раптам нешта падпёрла пад грудзі, мне стала ніякавата ў гэтай маленькай каморцы, быццам нехта памёр.

Мы елі. Я ласкава размаўляў з ёй. І ўсё ж яна заўважыла, што нешта памянялася. У яе вачах з'явіўся страх. Паміж намі ніколі нічога не было больш таго, што прыносіў выпадак. Але, магчыма, гэта абавязвала і звязвала нас больш за ўсё іншае.

— Ты пойдзеш? — спытала яна, калі я ўстаў. Быццам яна ўжо даўно са страхам чакала гэтага.

— У мяне яшчэ спатканне.

Яна зірнула на мяне.

— Так позна?

— Па справах. Важнае для мяне спатканне, Ліза. Хачу паспрабаваць убачыць аднаго чалавека. У гэты час ён звычайна сядзіць у «Асторыі».

Ніякая іншая жанчына не зразумее цябе ў такіх справах лепш, чым такая дзяўчына, як Ліза. Але і ніякая іншая жанчына не адчуе ману лепш за яе. Твар Лізы зрабіўся пусты.

— У цябе жанчына…

— Паслухай, Ліза… мы ж так рэдка сустракаліся… цяпер жа не бачыліся амаль што год. Ты ж можаш уявіць…

— Не, не, я не пра гэта. У цябе ёсць жанчына, якую ты кахаеш! Ты змяніўся. Я адчуваю.

— Ах, Ліза…

— Праўда, праўда… Скажы!

— Я і сам не ведаю. Магчыма…

Яна хвілінку пастаяла. Потым яна кіўнула галавой.

— Так… так… вядома… Я ж такая дурная… у нас жа з табой нічога не было… — Яна правяла рукой па лбе. — Не ведаю, як я магла падумаць…

Яна стаяла перада мной, худзенькая, бедная, бездапаможная… Парчовыя туфелькі, кімано, доўгія адзінокія вечары, успаміны…

— Да пабачэння, Ліза.

— Ты пойдзеш? Ты не пабудзеш яшчэ? Ты ўжо… ідзеш?

Я ведаў, што яна мела на ўвазе. Але я не мог. Нават дзіўна, але я не мог. Я гэта адчуваў сэрцам. Раней такога не здаралася. Я не пераацэньваў вернасці. Але сёння ўсё змянілася. Я раптам адчуў, як далёка адышоў ад усяго, што было.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка